bulletгалоўнае онлайн:

Друкаванае выданне - №9-10 (3548-3549) - "ДЗІКУНСТВА!"

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

ДЗІКУНСТВА!

13-гадовую Юлю Ляшук забіў 17-гадовы аднавясковец?

Аўтар: I 18 студзеня 2012 г.
Дзяўчына знікла ў навагоднюю ноч. Апошняя надзея бацькоў знайсці васьмікласніцу жывой не спраўдзілася. Раніцай 15 студзеня супрацоўнікі міліцыі знайшлі цела васьмікласніцы,  закапанае ў 70 метрах ад бацькоўскай хаты.
У забойстве падазраецца 17-гадовы хлопец з гэтай жа вёскі.
— Не магу гаварыць пра гэтае здарэнне, — голас завуча Лядзецкай сярэдняй школы Святланы Царык дрыжыць. — Юля Ляшук была адной з самых дысцыплінаваных, актыўных, адказных вучаніц школы.
— Апошняе мерапрыемства, у якім удзельнічала Юля, падрыхтоўка газеты на французскай мове на раённы конкурс, — расказвае Святлана Грыгор’еўна. — Юля амаль усе тэксты разам з настаўніцай падрыхтавала... Мы дагэтуль не можам паверыць, што яе няма, на пахаванне ўсёй школай збіраемся... Такая цудоўная дзяўчынка. І сям’я добрая, працавітая. Юля была старэйшая, у сям’і яшчэ ёсць дачка.
Гэтая дзікая гісторыя ўзрушыла ўсю краіну. 13-гадовая Юля Ляшук з вёскі Лядзец Столінскага раёна знікла ў навагоднюю ноч. Сустрэла з бацькамі свята і ў час ночы пайшла з сяброўкамі патанцаваць у мясцовы сельскі клуб. Вярталася дадому ў 4 ночы разам з сяброўкай. На скрыжаванні дзяўчынкі развіталіся, да Юлінага дома заставалася 100 метраў, дарожка хоць і знаёмая, але прайсці яе трэба было ў цемры, бо ліхтары тут ніколі не гарэлі. Дадому дзяўчына не прыйшла.
Раніцай бацькі забілі трывогу, кінуліся тэлефанаваць дачцэ, але мабільны маўчаў. Тэлефон потым знайшлі непадалёк ад царквы, каля закінутага хлява, побач ляжалі фотаапарат дзяўчынкі, пальчаткі. Каля рэчкі знайшліся іншыя рэчы: рызінка для валасоў, адзін бот, паводдаль штосьці з вопраткі. Але нідзе не было крыві, слядоў барацьбы.
Бацькі адмаўляліся ўявіць, што дачку забілі, ездзілі да экстрасэнсаў. Да апошняга спадзяваліся, што Юля жывая, што яе нехта скраў, можа, хацелі выкуп. Ляшукі — заможныя вяскоўцы, як і многія на Століншчыне.
Школьніцу шукалі ўсім светам. Супрацоўнікі міліцыі даследавалі мясцовасць вакол вёскі, прачасалі лес, 12 вадалазаў спецпадраздзялення “Алмаз” за некалькі дзён абследавалі найбліжэйшы вадаём. Мясцовасць прачэсваў і верталёт МНС. На месцы працаваў поліграфолаг.
Увечары 4 студзеня па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства быў затрыманы мясцовы жыхар, сусед Ляшукоў. На яго штанах была кроў. Аднак следства дачыненне гэтага чалавека да злачынства не пацвердзіла, экспертыза паказала, што кроў на штанах мужчыны не Юліна, і ён 6 студзеня быў адпушчаны.
А 15 студзеня прыйшла страшная навіна: каля 10 гадзін раніцы супрацоўнікі міліцыі знайшлі цела школьніцы. Начальнік аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Дучэнка паведаміў журналістам, што па падазрэнні ў забойстве быў затрыманы мясцовы жыхар 1994 года нараджэння. Расследаваннем злачынства займаецца Следчы камітэт РБ, заведзена крымінальная справа па ч.1 арт.139 КК РБ (забойства).
Затрыманы скончыў Лядзецкую сярэднюю школу ў мінулым годзе. У вёсцы кажуць, што нідзе не працаваў і не вучыўся, ездзіў па краіне на заробкі. У гэтай сям’і яшчэ растуць тры хлопцы, выхоўваюцца без бацькі. Па некаторых звестках, хлопец прызнаўся ў забойстве і паказаў міліцыянерам месца, дзе закапаў Юлю. А знайсці яго дапамагла сучасная экспертыза: на знойдзеных рэчах Юлі эксперты выявілі генатыпічныя сляды старонняга чалавека, па якіх і ўстанавілі магчымага забойцу.
— Нічога пра яго гаварыць не хачу! — сказала як адрэзала завуч школы Святлана Царык. — Я не ў такім стане.
Больш падрабязную інфармацыю не ўдалося атрымаць і ў раённых інстанцыях. Адказ адзін:
— Хлопец у ізалятары, але абвінавачанне яму пакуль не прад’яўлена. Як толькі гэта будзе зроблена — даведаецеся пра акалічнасці злачынства. Апошняе слова будзе за судом.



Тэмы:
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

ГАЛАСАВАННЕ

Чемпионат 2014 года по хоккею всё-таки будет проведён в Минске. Как вы к этому относитесь?

Рад за спортсменов и болельщиков
Согласен, что спорт не должен быть орудием политики
Отказ от проведения чемпионата в Беларуси не помог бы решению наших проблем, так пусть лучше пройдёт здесь
Запад показал свою непоследовательность и мягкотелость
Рад за президента: наконец-то окупятся ледовые дворцы!
Возмущён решением! Ещё один возможный рычаг давления на авторитарную власть потерян
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл