Згубіў адразу 12 мабільнікаў
Жыхар Слуцка папрасіў міліцыянераў знайсці злачынцу, які скраў у яго 5 тысяч долараў і 12 мабільных тэлефонаў.
Як атрымалася, што прыстойную суму ў валюце і адразу 12 новых мабільных тэлефонаў маркі Nokia пакінулі ў машыне без нагляду, жыхар Слуцка не патлумачыў. Яго цікавіць толькі адно -- як хутка праваахоўнікі могуць знайсці згубленую маёмасць? Хваляванні мужчыны зразумець няцяжка -- як яшчэ паводзіць сябе, калі шкода, нанесеная невядомымі злачынцамі, ацэньваецца больш як у 50 мільёнаў рублёў?..
Крынiца: Народная Воля





галоўнае онлайн:


Аўтар:
Навіны
абмеркаванне