bulletгалоўнае онлайн:

Грамадства

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

Распрацоўшчыкі змен беларускага правапісу атрымалі прэмію

NV exclusive   Аўтар: I 19 студзеня 2012 г. 14:27 Image 48671

Дырэктар Інстытута мовы i лiтаратуры iмя Я.Коласа i Я.Купалы НАН Беларусі прафесар А.Лукашанец, намеснік дырэктара Л.Кунцэвіч і вядучы навуковы супрацоўнік установы І.Кандраценя адзначаны прэміяй Нацыянальнай акадэміі навук 2011 года.

 

Яе памер – 180 базавых велічынь кожнаму, што сёння складае 6 мільёнаў 300 тысяч рублёў, альбо каля 750 долараў.
Прэміяй вучоныя адзначаны за цыкл работ “Навуковае і практычнае забеспячэнне ўвядзення ў дзеянне Закона Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”. Закон, як вядома, быў прыняты яшчэ ў 2008 годзе, а ўступіў у дзеянне 1 верасня мінулага года.

Дакумент нарабіў многа шуму, быў неадназначна ўспрыняты грамадскасцю і крытычна ацэнены мовазнаўцамі. Яны ўказвалі на шэраг памылак і супярэчлівасцяў, аўтараў закона абвінавачвалі ў тым, што распрацоўка змен беларускага правапісу адбывалася тайна, іх шырокае абмеркаванне адбылося пасля таго, як закон зацвердзіў парламент. “Настаўнікі, дзеці, бацькі хапаюцца за галаву, -- адзначаў у студыі TUT.BY адзін з аўтараў зводу правілаў "Беларускі клясычны правапіс" (2005) Зміцер Саўка. -- Новыя правілы нам не дапамагаюць, а, наадварот, заблытваюць, развязваюць праблемы горшыя за правілы 1959 года”.

Прыхільнікі змен сцвярджалі, што правілы па-новаму згрупаваны і таму больш зручныя для ўспрымання і засваення, яны ўтрымліваюць менш выключэнняў, а многія напісанні падпарадкаваны агульным правілам, што прынцыпова аблягчае вывучэнне беларускай мове.

Новыя правілы ўведзены ў практыку, плануецца, што ўжо ў 2013 годзе цэнтралізаванае тэсціраванне па беларускай мове абітурыенты будуць здаваць па іх.


Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

ГАЛАСАВАННЕ

Чемпионат 2014 года по хоккею всё-таки будет проведён в Минске. Как вы к этому относитесь?

Рад за спортсменов и болельщиков
Согласен, что спорт не должен быть орудием политики
Отказ от проведения чемпионата в Беларуси не помог бы решению наших проблем, так пусть лучше пройдёт здесь
Запад показал свою непоследовательность и мягкотелость
Рад за президента: наконец-то окупятся ледовые дворцы!
Возмущён решением! Ещё один возможный рычаг давления на авторитарную власть потерян
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл