bulletгалоўнае онлайн:

Грамадства

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

У беларусаў – Вадохрышча (фотарэпартаж)

NV exclusive   Аўтар: I 19 студзеня 2012 г. 15:56 Image 48676
Сёння праваслаўныя вераючыя Беларусі святкуюць Вадохрышча. Сённяшняй ноччу ў праваслаўных храмах і прыходах прайшлі набажэнствы у гонар гэтага свята.

Вадохрышча– зімовае свята царкоўнага календара, дзень завяршэння Калядаў. Найбольш яскрава яно ўвасобіла культ вады. Хрысціянская рэлігія звязвае Вадохрышча з хрышчэннем Ісуса Хрыста Іаанам Хрысціцелем на рацэ Іярдан, са з’яўленнем усіх асоб Святой Троіцы. На Вадохрышча ў храмах адбываецца асвячэнне вады, якую некалі бралі з бліжэйшай рэчкі.

Нягледзячы на кепскае надвор’е (у Мінску ідзе снег, складаная сітуацыя на дарогах) каля праваслаўных храмаў стаяць вялікія чэргі. Тысячы гараджанаў прыйшлі з банкамі, бутэлькамі, каб набраць вады. Лічыцца, што гэтая вада можа стаяць год у шкляной тары,  не сапсавацца і мае цудадзейныя якасці.
Чаргу за святой вадой прыхаджане мінскага храма Пятра і Паўла займалі з ранку. Людскі паток не змяншаецца тут і цягам усяго дня.

Па падліках мінскай міліцыі толькі ўчора, 18 студзеня, з 8 раніцы ў 36 праваслаўных цэрквах у беларускай сталіцы на набажэнствах, прысвечаных Вадохрышчу, удзельнічала каля 99,5 тысяч чалавек. Каля храмаў дзяжурылі супрацоўнікі міліцыі і медыкі “хуткай дапамогі”. 

Фота аўтара  




Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

ГАЛАСАВАННЕ

Чемпионат 2014 года по хоккею всё-таки будет проведён в Минске. Как вы к этому относитесь?

Рад за спортсменов и болельщиков
Согласен, что спорт не должен быть орудием политики
Отказ от проведения чемпионата в Беларуси не помог бы решению наших проблем, так пусть лучше пройдёт здесь
Запад показал свою непоследовательность и мягкотелость
Рад за президента: наконец-то окупятся ледовые дворцы!
Возмущён решением! Ещё один возможный рычаг давления на авторитарную власть потерян
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл