bulletгалоўнае онлайн:

Грамадства

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

Ратаванне ад алкаголя...

NV exclusive   Аўтар: I 19 студзеня 2012 г. 16:47 Image 48685
Свята-Елісееўскі Лаўрышаўскі манастыр (побач з вёскай Гнясевічы ў Навагрудскім раёне) вядомы сваёй благадатнай атмасферай. Сюды лячыцца ад п’янства едуць не толькі з усіх куткоў Беларусі, але і з блізкага і далёкага замежжа.

Едуць паломнікі, каб перад святымі абразамі, найперш перад мошчамі святога Елісея Лаўрышскага, знайсці душэўную раўнавагу, прывесці свае думкі ў гармонію і... вылечыць блізкага чалавека ад п’янства. Лічыцца, што цудадзейны ўплыў заснавальніка манастыра прападобнага Елісея Лаўрышскага (ХІІІ ст.) і па сёння дзейнічае на тых, хто трапіў у палон “зялёнага змія”. Захавалася сведчанне, што самога святога манаха забіў звар’яцелы вучань, які потым вылечыўся, дакрануўшыся да мошчаў настаяцеля. З таго ўсё і пайшло-паехала...

Не дзіва, што ў Лаўрышаўскі манастыр пацягнуліся зараз многія: п’янства на Беларусі стала сапраўдным бічом, яно не толькі калечыць саміх выпівакаў, але нясе гора іх блізкім, родзічам. Самае страшнае, што алкагалізм пазбаўляе жыццяў маладых працаздольных людзей... Пазалетась з-за празмернага ўжывання моцных напояў памерла 4 тыс. 265 чалавек. У мінулым годзе амаль столькі ж. Толькі за апошнія пяць гадоў колькасць хранічных алкаголікаў у Беларусі павялічылася з 121 880 да 177 188 чалавек. А колькасць так званых пасіўных алкаголікаў павялічваецца яшчэ шпарчэй...


Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

ГАЛАСАВАННЕ

Чемпионат 2014 года по хоккею всё-таки будет проведён в Минске. Как вы к этому относитесь?

Рад за спортсменов и болельщиков
Согласен, что спорт не должен быть орудием политики
Отказ от проведения чемпионата в Беларуси не помог бы решению наших проблем, так пусть лучше пройдёт здесь
Запад показал свою непоследовательность и мягкотелость
Рад за президента: наконец-то окупятся ледовые дворцы!
Возмущён решением! Ещё один возможный рычаг давления на авторитарную власть потерян
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл