Адкуль у 30-гадовага старшыні калгаса 65 тысяч долараў?
Безумоўна, шукалі рабаўніка не з-за зніклага ўладара звяроў. Разам з маёмасцю злачынца вынес з дома 26 тысяч долараў, 4 мільёны рублёў і не пасаромеўся прыхапіць 30 еўра. Дзякуючы аператыўнай рабоце супрацоўнікаў міліцыі, 44-гадовы зямляк пацярпелага хутка быў затрыманы. Вясковец ужо трапляў у турму, так што на гэты раз доўга рыхтаваўся да справы. Ён сачыў за домам, дасканала запісваў час, калі гаспадары з’язджалі і вярталіся дахаты. Падрыхтаваў злодзей і спецыяльную матэрыяльную базу -- лесвіцу і пальчаткі, каб не пакідаць слядоў.
Нягледзячы на крымінальныя хітрыкі, мужчыну затрымалі, і зараз яму пагражае ад 3 да 12 гадоў пазбаўлення волі.
Дарэчы, дадзеныя пра колькасць скрадзеных грошай разыходзяцца. Так, “Камсамольская праўда” паведаміла, што ў старшыні калгасу скралі 65.000 долараў.
“Малады кіраўнік запэўнівае, што дзевяць гадоў збіраў зберажэнні, -- піша "Камсамолка". -- І ён думае, што такія зберажэнні ёсць у многіх. Вёска, у якой адбылося гучнае злачынства, досыць вялікая -- 840 чалавек. Вось ужо паўтара года СВК ўзначальвае малады кіраўнік, які раней працаваў галоўным аграномам. Жыве ён у службовай хаце і ездзіць на службовым «Шэўрале».
-- Гэтая сума -- мае назапашванні з 2003 года, а пудзіла ільвіцы калісьці падарылі, -- неахвотна распавядае "Камсамолцы" пацярпелы.
-- На што вы збіралі грошы? Проста такая вялікая сума і вы захоўвалі яе ў хаце.
-- Я лічу, што такая сума амаль у кожнага ёсць.
-- Вы прабачце, а колькі вам гадоў?
-- Хутка будзе 30. Да пабачэння.
Дарэчы, калгас, у якім усё адбылося, не на лепшым рахунку ў раённага начальства па эканамічных паказчыках”.
Народная Воля.





галоўнае онлайн:


20 студзеня 2012 г.
Навіны
абмеркаванне
- (21.01.2012 12:16)
Нехта здзіўлены?
кит (22.01.2012 17:41)
" такая сума амаль у кожнага ёсць"(агранома,брыгадзира и г.д.)У даярки няма.