bulletгалоўнае онлайн:

У свеце

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

ЗША прызналі супрацоўніцтва з экс-прэзідэнтам Ліберыі

Аўтар: I 19 студзеня 2012 г. 14:37 Image 48672
Упраўленне разведкі міністэрства абароны ЗША прызнала супрацоўніцтва з экс-прэзідэнтам Ліберыі Чарльзам Тэйларам, якога Гааскі трыбунал абвінавачвае ў злачынствах супраць чалавечнасці. 

Выданне The Boston Globe паведамляе, што гэтую інфармацыю прадставілі на запыт журналістаў 6-цігадовай даўніны амерыканскія разведслужбы разам з ЦРУ. Супрацоўнікі гэтых ведамстваў прызналі, што працавалі з Тэйларам, які потым стаў дыктатарам яшчэ напачатку 80-х. 

Ад Тэйлара ім патрэбна была інфармацыя пра дзейнасць лівійскага лідара Муамара Кадафі, пра пастаўкі зброі ў Афрыку і інтарэсы СССР у рэгіёне. Хутчэй за ўсё за супрацоўніцтва амерыканцы дапамаглі Чарльзу Тэйлару ў 1985 годзе збегчы з бастонскай турмы, дзе яго трымалі па абвінавачанню ў карупцыі на радзіме. У 1998 годзе Тэйлар вярнуўся ў Ліберыю, а ў 1997-ым стаў прэзідэнтам. 

На гэтай пасадзе ён прабыў да 2003 года і пакінуў яе пад ціскам ЗША. У 2006 годзе міжнародны трыбунал у Гаазе абвінаваціў Тэйлара ў вайсковых злачынствах, канібалізме, гвалтаваннях, а таксама ў незаконным гандлю наркотыкамі і алмазамі ў часы грамадзянскіх войнаў 1989-2003 гадоў, якія адбываліся на тэрыторі Ліберыі і суседняй С’ера-Леоне.



Крынiца: Лента.Ру
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

ГАЛАСАВАННЕ

Чемпионат 2014 года по хоккею всё-таки будет проведён в Минске. Как вы к этому относитесь?

Рад за спортсменов и болельщиков
Согласен, что спорт не должен быть орудием политики
Отказ от проведения чемпионата в Беларуси не помог бы решению наших проблем, так пусть лучше пройдёт здесь
Запад показал свою непоследовательность и мягкотелость
Рад за президента: наконец-то окупятся ледовые дворцы!
Возмущён решением! Ещё один возможный рычаг давления на авторитарную власть потерян
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл