bulletгалоўнае онлайн:

Друкаванае выданне - №11-12 (3550-3551) - "ЗВАРОТ ДА ПРЭЗIДЭНТА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ"

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

ЗВАРОТ ДА ПРЭЗIДЭНТА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

Аляксандр Рыгоравіч!

20 студзеня 2012 г.
Так здарылася, што жыццё адразу некалькіх вядомых беларусаў залежыць менавіта ад Вас. Гэтыя людзі з’яўляюцца Вашымі палітычнымі апанентамі, але яны не ворагі беларускага народа. Таму пераканаўча просім Вас: выпусціце іх на волю.
Кожны дзень пазбаўляе палітзняволеных здароўя, забірае ў іх гады жыцця. Гэтыя людзі сёння знаходзяцца ў турмах, хаця яны не злачынцы. Наадварот, яны рабілі ўсё магчымае дзеля таго, каб жыццё ў Беларусі стала лепшым. Рабілі так, як таго патрабавала іх сумленне.
Аляксандр Рыгоравіч, заклікаем Вас не адказваць жорсткасцю на клопат людзей пра сваю Радзіму. Выпусціце іх, у Вас ёсць для гэтага правы.
Мы ўпэўнены, што гэты зварот падтрымаюць амаль усе беларусы. Бо незалежна ад палітычных поглядаў, беларусы хочуць свайму дому міру, спакою і згоды.


Рыгор БАРАДУЛІН,
Народны паэт Беларусі,
Віктар ДАШУК,
рэжысёр, Народны артыст Беларусі,
Зінаіда БАНДАРЭНКА,
Народная артыстка Беларусі,
Радзім ГАРЭЦКІ,
акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук,
Леанід ЛЫЧ,
прафесар, доктар гістарычных навук.


Тэмы:
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

ГАЛАСАВАННЕ

Чемпионат 2014 года по хоккею всё-таки будет проведён в Минске. Как вы к этому относитесь?

Рад за спортсменов и болельщиков
Согласен, что спорт не должен быть орудием политики
Отказ от проведения чемпионата в Беларуси не помог бы решению наших проблем, так пусть лучше пройдёт здесь
Запад показал свою непоследовательность и мягкотелость
Рад за президента: наконец-то окупятся ледовые дворцы!
Возмущён решением! Ещё один возможный рычаг давления на авторитарную власть потерян
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл