bulletгалоўнае онлайн:

Друкаванае выданне - №11-12 (3550-3551) - "ЕЎРОПА"

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

ЕЎРОПА

Марцін Шульц змяніў Ежы Бузека

20 студзеня 2012 г.
Немец Марцін Шульц змяніў паляка Ежы Бузека на пасадзе старшыні Еўрапейскага парламента.

Выбары кіраўніка Еўрапарламента прайшлі ў Страсбургу.
Марцін Шульц “вядомы як чалавек перакананняў, які не баіцца гаварыць тое, што думае”, — так характарызуе новага старшыню сайт Еўрапарламента.
Шульц нарадзіўся 20 снежня 1955 года ў невялікім нямецкім горадзе Хельрат на мяжы Германіі, Галандыі і Бельгіі. У 1982 годзе адкрыў уласны кніжны магазін, якім валодаў 12 гадоў.
Ва ўзросце 19 гадоў уступіў у Сацыял-дэмакратычную партыю Германіі (СДПГ). У Еўрапарламент быў абраны ў 1994 годзе. Браў удзел у працы падкамітэта па правах чалавека і камітэта па пытаннях грамадзянскіх свабод. З 2004-га па 2012 год узначальваў парламенцкую групу сацыялістаў. Пасаду старшыні Еўрапарламента Шульц будзе займаць да 2014 года.

ПОГЛЯД З МІНСКА
Былы экс-кандыдат на пасаду прэзідэнта Уладзімір Някляеў лічыць, што чакаць ад новага кіраўніка Еўрапарламента Марціна Шульца нейкіх радыкальных змен у палітыцы да Беларусі не прыходзіцца.
— Першы час, пакуль ён будзе разбірацца і прымярацца да новага крэсла, будзе нейкі зацішак, — лічыць Някляеў. — Нельга чакаць, што ён прыйдзе і нешта такое крэатыўнае зробіць. Але не можа немец быць не-немцам, і не можа ён выходзіць за рамкі ўжо неяк абазначанай палітыкі той краіны, якая фарміруе большую частку палітыкі Еўрасаюза. Ён будзе, відаць, прытрымлівацца ўзгодненай нямецкай пазіцыі ў адносінах да Беларусі. А яна, як бачым, даволі роўная. Калі не сказаць — надта роўная.
Кіраўнік руху “За свабоду” Аляксандр Мілінкевіч робіць акцэнт на тым, што Шульц усё ж такі чалавек левых палітычных поглядаў, у адрозненне ад Бузека, які належыць да правацэнтрысцкай партыі.
— Правыя заўсёды больш адназначна падыходзяць да маральных каштоўнасцяў, да правоў чалавека (няма нічога дзіўнага, што і Бузек быў такім самым), але Еўрапарламент — гэта не аўтарытарная арганізацыя, як наша краіна. Там не адна асоба вырашае галасаванне па рэзалюцыях, па рашэннях, якія Еўрапарламент зацвярджае. Гэта дэмакратычная структура, і сацыял-дэмакраты там як былі меншасцю, так і застануцца, нягледзячы на тое што іх лідар стаў на два гады старшынёй Еўрапарламента. Кіраўнік уплывае, але гэты ўплыў абсалютна не вырашальны, — так пракаментаваў прызначэнне Марціна Шульца Аляксандр Мілінкевіч.
Першы кіраўнік Беларусі Станіслаў Шушкевіч добра знаёмы з новым кіраўніком Еўрапарламента.
— Ён сапраўдны сацыял-дэмакрат. Я з ім добра знаёмы, сустракаўся не раз у Страсбургу. Ён добра ведае Мікалая Статкевіча. Ён з тых палітыкаў, хто правільна ставіцца да Беларусі, гэта значыць разумее, што тут дыктатура, што Лукашэнку перавыхаваць немагчыма. Ён будзе працягваць палітыку Ежы Бузека. Ён можа знайсці прылады ўздзеяння на Беларусь, бо прадстаўляе магутную ў эканамічным плане краіну, канцлер якой таксама добра разумее, што такое Беларусь. Нічога добрага яго абранне Лукашэнку не абяцае, — прагназуе Шушкевіч.

ТЫМ ЧАСАМ
Ежы БУЗЕК: «Беларусь — мая параза»
Былы старшыня Еўрапарламента Ежы Бузек лічыць асноўнай паразай свайго кіравання гэтай структурай правал еўрапейскай палітыкі ў дачыненні да Беларусі.
— Нягледзячы на вялікія намаганні, сітуацыя ў Беларусі значна пагоршылася, — зазначыў палітык, падсумоўваючы ў Варшаве свой двухгадовы тэрмін кіравання Еўрапарламентам. Бузек звярнуў увагу на неабходнасць падтрымкі дэмакратычнага руху ў Беларусі, паколькі толькі грамадзянская супольнасць можа змяніць Беларусь. На яго думку, „нельга цярпець” сённяшнюю сітуацыю ў Беларусі, аднак даволі складана паўплываць на палітыку краіны.
Бузек таксама лічыць, што цяпер перад Еўрасаюзам стаіць дылема, паколькі, з аднаго боку, неабходна шанаваць правы чалавека, а з іншага — незалежнасць Беларусі трапляе пад усё большую залежнасць ад Расіі з-за пагаршэння эканамічнай сітуацыі.


Тэмы:
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

ГАЛАСАВАННЕ

Чемпионат 2014 года по хоккею всё-таки будет проведён в Минске. Как вы к этому относитесь?

Рад за спортсменов и болельщиков
Согласен, что спорт не должен быть орудием политики
Отказ от проведения чемпионата в Беларуси не помог бы решению наших проблем, так пусть лучше пройдёт здесь
Запад показал свою непоследовательность и мягкотелость
Рад за президента: наконец-то окупятся ледовые дворцы!
Возмущён решением! Ещё один возможный рычаг давления на авторитарную власть потерян
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл