bulletгалоўнае онлайн:

Грамадства

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

Да магілы Шаўчука...

NV exclusive   Аўтар: I 23 студзеня 2012 г. 16:09 Image 48863
Днямі на Новадзевічых могілках у Маскве ўстанавілі помнік Ігару Шаўчуку – ураджэнцу Слуцка, былому прэзідэнту і галоўнаму канструктару ААТ “Тупалеў”. 

У гадавіну смерці І. Шаўчука (6 студзеня ) першымі на магілу вядомага авіяканструктара прыйшлі ягоныя землякі, якія жывуць у Маскве і ўваходзяць у федэральную нацыянальна-культурную аўтаномію “Беларусы Расіі”.

Ігар Шаўчук прайшоў шлях ад маладога спецыяліста да аднаго з кіраўнікоў фірмы “Тупалеў” за рэкордна кароткі час. Займаўся распрацоўкай, укараненнем ў доследную і серыйную вытворчасць самалётаў Ту-144, Ту-204, Ту-334, Ту-160, Ту-155 ды іншых. Яго тэхнічныя рашэнні заўсёды вылучаліся навізною і арыгінальнасцю. Стаўшы Генеральным дырэктарам  і Прэзідэнтам “Тупалева”, Шаўчук атрымаў у спадчыну паўразваленае прадпрыемства. Тым не менш, здолеў не толькі захаваць канструктарскія кадры, але і стварыць новы мадэльны  рад магістральных пасажырскіх самалётаў. І ён жа шмат увагі ўдзяліў мадэрнізацыі баявых авіяцыйных комплексаў. Была рэалізавана цэлая праграма па мадэрнізацыі Ту-160, Ту-95 і Ту-27, якія цяпер з’яўляюцца асновай стратэгічнай і дальняй авіяцыяй Расіі. Знаходзячыся ў росквіце сіл, І. Шаўчук нечакана памёр 6 студзеня 2011 года. Гэты чалавек – другі (пасля Сухога з Глыбоччыны) беларус, які паднімаў на крыло авіяцыю спачатку СССР, а пасля Расіі...

Летась Слуцкаму краязнаўчаму музею былі перададзены некаторыя асабістыя рэчы, унікальныя фотаздымкі, макеты самалётаў знакамітага авіяканструктара.




Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

ГАЛАСАВАННЕ

Чемпионат 2014 года по хоккею всё-таки будет проведён в Минске. Как вы к этому относитесь?

Рад за спортсменов и болельщиков
Согласен, что спорт не должен быть орудием политики
Отказ от проведения чемпионата в Беларуси не помог бы решению наших проблем, так пусть лучше пройдёт здесь
Запад показал свою непоследовательность и мягкотелость
Рад за президента: наконец-то окупятся ледовые дворцы!
Возмущён решением! Ещё один возможный рычаг давления на авторитарную власть потерян
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл