bulletгалоўнае онлайн:

Палітыка

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

Старшыня Рагачоўскага райвыканкама змагаецца з інтэрнэт-сайтам

NV exclusive   Аўтар: I 26 студзеня 2012 г. 14:48 Image 49169
Старшыня Рагачоўскага райвыканкама Віктар Банчук патрабуе прыцягнуць да адказнасці  мясцовага каардынатара аргкамітэта БХД Дзяніса Дашкевіча. Чыноўнік абвінавачвае хлопца ў паклёпе. 
Супрацоўнікі міліцыі прыйшлі да Дашкевіча дадому і паведамілі, што спадар Банчук хоча прыцягнуць да адказнасці адміністрацыю сайта www.vrogacheve.ru. На сайце была змешчана інфармацыя аб тым, што галоўны вертыкальшчык кіраваў аўтамабілем у нецвярозым стане.
  
Дзяніс Дашкевіч паведаміў: «На маё пытанне, з чаго ён наогул узяў, што я з'яўляюся адміністратарам сайта, міліцыянт адказаў вычарпальна: "Мы не ведаем, і гэта наогул не нашы пытанні!"».

Дзяніс Дашкевіч распавёў, што заснавальнікі сайта знаходзяцца на тэрыторыі Расіі, а ў горадзе хапае іншых праблем, якія неабходна вырашаць: музычная школа ў Рагачове будавалася 15 гадоў, на СХТ часцяком знікае вада, аўтобусы ездзяць не па раскладзе і г.д.

Дзяніс дадаў: «Як растлумачылі супрацоўнікі міліцыі, галоўнай мэтай візіту было паглядзець, ці не вяду я амаральны лад жыцця, бо я неаднаразова прыцягваўся за адміністрацыйныя правапарушэнні, у прыватнасці за арганізацыю несанкцыянаванага мітынгу. Тут я даведаўся, што, аказваецца, стаю на нейкім ўліку, і зараз мяне будуць пастаянна правяраць, як “недобранадзейнага элемента”».

Сябры аргкамітэта БХД адзначаюць, што гэта далёка не першы выпадак, калі на заснавальнікаў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі спрабуюць ціснуць з дапамогай мясцовай міліцыі. Некаторых падпісантаў дакументаў на рэгістрацыю партыі палохалі на працы звальненнямі і адлічэннем з вучобы.



Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

ГАЛАСАВАННЕ

Чемпионат 2014 года по хоккею всё-таки будет проведён в Минске. Как вы к этому относитесь?

Рад за спортсменов и болельщиков
Согласен, что спорт не должен быть орудием политики
Отказ от проведения чемпионата в Беларуси не помог бы решению наших проблем, так пусть лучше пройдёт здесь
Запад показал свою непоследовательность и мягкотелость
Рад за президента: наконец-то окупятся ледовые дворцы!
Возмущён решением! Ещё один возможный рычаг давления на авторитарную власть потерян
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл