Вядомыя ўкраінцы патрабуюць вызвалення беларускіх палітвязняў
Цэнтр «Супрацоўніцтва без межаў» распачаў ва Украіне кампанію па вызваленню беларускіх палітвязняў. У іх падтрымку з відэа-зваротамі выступяць вядомыя ўкраінцы.
Прыклад астатнім падаў былы амбасадар Украіны ў Беларусі, Раман Бязсмертны. У сваім звароце ён выказаў словы падтрымкі Андрэю Саннікаву, Зміцеру Дашкевічу, Зміцеру Бандарэнка і іншым беларускім палітвязням.
Каардынатар Цэнтра "Супрацоўніцтва без межаў" Ігар Гузь патлумачыў мэту акцыі: «Мы спадзяемся, што, убачыўшы відэа, украінцы зацікавяцца, за што менавіта асуджаны той ці іншы беларускі палітык ці актывіст, пра якога ідзе размова ў відэа-звароце. Думаем, некаторыя з украінцаў пасля прагляду відэа захочуць неяк падтрымаць гэтых палітвязняў, напрыклад, напісаць ім ліст. Кампаніі ў падтрымку беларускіх палітвязняў пастаянна праходзяць у Еўропе. У гэтым сэнсе Украіна не такая актыўная. Гэта, вядома ж, тлумачыцца адсутнасцю на дадзены момант дэмакратыі і ў самой Украіне. Але калі ў турмах працягваюць заставацца такія нашыя даўнія сябры, як Зміцер Дашкевіч, мы не можам застацца ў баку ад іх падтрымкі ў межах тых магчымасцяў, якія ў нас маюцца".
У канцы кожнага роліка будуць размяшчацца адрасы, на якія беларускім палітвязням можна напісаць ліст.

Крынiца: Народная Воля

галоўнае онлайн:

Аўтар:
Навіны
абмеркаванне