Польскі Сейм вылучыць Бяляцкага на Нобеля
На пятніцу запланавана прэзэетацыя афіцыйнай заявы дэпутатаў польскага Сейму ў справе вылучэння на Нобелеўскую прэмію міру беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага.
Подпісы пад заявай паставілі не толькі дэпутаты польскага парламенту, але і яшчэ 27 краін-сяброў Рады Еўропы.
«Гэтая ідэя спадабалася калегам-дэпутатам і яны ў часе апошняй Сесіі ПАРЭ ў Страсбургу ахвотна пад ёй падпісваліся», – заявіў напярэдадні дэпутат Анджэй Галіцкі, кіраўнік польскай дэлегацыі ў ПАРЭ.
Паволе ягоных слоў, Польшча «мае вялікі доўг» у справе Бяляцкага і таму павінна заплаціць яго прынамсі такім чынам.
«Калісьці еўрапейскія народы не пакінулі нас у абдымках рэжыму і тады жонка зняволенага Леха Валенсы атрымала Нобелеўскую прэмію міру. Гэта было прыгожа і сімвалічна, мабілізавала нас на змаганне», – падкрэсліў польскі парламентар.
Анджэй Галіцкі паведаміў таксама, што размаўляў аб падтрымцы кандыдатуры Бяляцкага з Лехам Валенсам, на «падтрымку якога можна разлічваць».

Крынiца: Радыё Свабода

галоўнае онлайн:

Навіны
абмеркаванне
alex (27.01.2012 13:38)
..... почему бы и нет!? После Нобеля Обаме, по разумению дэпутата нобелей уже можно давать и его маме и самому Сейму и напярэддаднему Анджэю по совместительсту за долги перед "проданным с потрохами"! Я лично не против. Только вот как сам Нобелевский комитет к этому отнесется-это уже дело Короля Швеции. Увы, история взаимоотношений двух стран(Польши и Шведского королевства) не безоблачна.Увы по объективным причинам.И вытирания чужих соплей она увы не предусматривает.Так думаю.Буду рад, если ошибусь!
Лявон (27.01.2012 17:34)
Подвешивание за яйца своих нерадивых прокурорских недотёп имело бы эффекта больше, чем сомнительная акция с нобелем...