bulletгалоўнае онлайн:

Друкаванае выданне - №13-14 (3552-3553) - "СПЕЦЫЯЛЬНЫ РЭПАРТАЖ"

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

СПЕЦЫЯЛЬНЫ РЭПАРТАЖ

«Безбілетны» эксперымент

Аўтар: I 25 студзеня 2012 г.
“Во праблема! Як законапаслухмяны чалавек хочаш аплаціць праезд у грамадскім транспарце — дык яшчэ трэба пашукаць, дзе квіток набыць. Вы, калі ласка, разбярыцеся, чаму звычайныя талончыкі не так лёгка купіць”.
Дэфіцыт талончыкаў?.. Немагчыма было паверыць у тое, што чытач, які патэлефанаваў у рэдакцыю, не перабольшвае, нічога не пераблытаў! І карэспандэнт “Народнай Волі” вырашыў паехаць праверыць.

У трамваі, у які я села на прыпынку, што на вуліцы Захарава, адразу да мяне падыходзіць жанчына-кандуктар з катушкай білецікаў. Запытваю:
— Можна мне пяць талончыкаў набыць?
— Ды не, талонаў няма. Не вы першая пытаецеся. Мы і самі не ведаем, што здарылася. Хаця раней мы прадавалі і гэтыя квіткі на катушцы, і талончыкі, а цяпер чамусьці нам талонаў не даюць.
— А калі чалавек едзе з перасадкамі? Не на кожным жа маршруце кандуктар працуе, не на кожным прыпынку кіёск ёсць... Як быць?
Жанчына-кандуктар толькі паціскае плячыма:
— Так, людзі абураюцца. Але што ж я зраблю?
Талончык, праўда, можна набыць і ў вадзіцеля трамвая. Змяніўшы маршрут, я сутыкнулася менавіта з такім “сэрвісам”. Але квіток каштуе ўжо не 1300 рублёў, а 1500. Для адных — дробязь, а камусьці пераплачваць 200 рублёў не хочацца.
На трэцім маршруце я ўвогуле сутыкнулася з сітуацыяй, калі ў вагоне і кандуктара не было, і вадзіцель трамвая квіткоў не мела. Давялося “зайцам” праехаць.
Можа, такая карціна назіраецца толькі ў трамвайным парку? Трэба працягнуць эксперымент.
Захаджу ў тралейбус №40 за адзін прыпынак да Камароўскага рынку і набываю талон у вадзіцеля за 1500. На Камароўцы, з боку вуліцы Кульман, як звычайна, набіваецца шмат народу, і далей мы ўжо едзем проста плячо да пляча. Раптам на прыпынку “Оперны тэатр”, на якім звычайна людзей няшмат (ну не такія мы ўжо прыхільнікі оперы ці балета, асабліва пасярод рабочага дня), пачынаецца нейкі масавы сыход народу. Са здзіўленнем заўважаю, што ў паўпустым тралейбусе засталіся толькі некалькі чалавек сталага ўзросту, хлопец з дзяўчынай і я. Пакуль кручу галавой, не разумеючы, што адбылося, у салон уваходзяць тры жанчыны-кантралёры. Вось тут усё і стала ясна: народ іх заўважыў — і хуценька збег, каб штрафаў не плаціць.
Паказваю кантралёру прабіты талончык і заадно пачынаю распытваць: што ж адбываецца? Чаму апошнім часам у шапіках на прыпынках талоны не прадаюць, чаму ў кандуктараў талонаў таксама няма?
Жанчына-кантралер не разгубілася:
— Усё правільна! Бо трэба набываць квіткі не ў “Саюздруку”, а ў шапіках “Мінсктранса”. А то панакупляюць адразу па 20 талонаў, а потым, як праезд падаражэе, усё роўна гэтыя таннейшыя талоны прабіваюць.
— А колькі па Мінску шапікаў “Мінсктранса”? Дзе іх шукаць?
— Каму трэба — той ведае.
— Не, вы ўсё ж патлумачце, якая розніца, дзе чалавек набывае талоны — у шапіках “Белсаюздруку”, якіх па горадзе шмат, ці ў вашых кіёсках? Чаму кандуктарам цяпер талоны для продажу не даюць?
— Не ведаю, — шчыра адказвае жанчына. — Можа, гэта зрабілі, каб неяк транспарт акупаўся?.. Вы ж самі толькі што бачылі, як людзі вывалілі з тралейбуса, як толькі праз вокны ўбачылі, што на прыпынку стаім мы, кантралёры. Значыць, зусім без білетаў ехалі. Цяпер будуць чакаць наступнага тралейбуса, мерзнуць. Хаця 1300 рублёў — гэта што, вялікія грошы? Чаму б не заплаціць?
— Дык і я за тое, каб плацілі. Таму і дзіўлюся, што талоны не прадаюцца...
І тут у нашу размову ўкліньваецца хлопец-студэнт:
— А я так думаю, што гэта ў іх нейкая акцыя пачалася. Вось талонаў на прыпынку не купіш, кандуктара няма, а ехаць трэба. Паехаў — і тут кантралёр. Значыць, заплаціш па поўнай. Я заўважыў, што, як толькі пачаліся праблемы з талончыкамі, адразу нейкія масавыя рэйды кантралёраў па ўсіх напрамках пайшлі.
— Не прыдумляй! Мы як працавалі, так і працуем, — адрэзала жанчына-кантралёр і спыніла размову.
І ўсё ж такі я вырашыла знайсці адказ на, здавалася б, простае пытанне: чаму кандуктары ў грамадскім транспарце цяпер не прадаюць талончыкі?
Тэлефаную ў “Мінсктранс” на “гарачую лінію”. Ветлівая жанчына на тым баку слухаўкі запісала пытанне і пайшла высвятляць у спецыялістаў. Адказ быў такі: у абавязкі кандуктара ўваходзіць толькі продаж квіткоў, якія ў яе на катушцы, бо менавіта так можна прасачыць, на якім маршруце і колькі квіткоў прадалі. Прадаваць праязныя талоны, якія можна выкарыстоўваць на іншых маршрутах, кандуктарам забаронена.
Зноў незразумелая логіка, калі, канешне, апусціць “маладзёжную” версію пра тое, што “Мінсктранс” наўмысна ўзяў курс на тое, каб было пабольш штрафаў.
Тэлефаную ў фінансавае ўпраўленне “Мінсктранса”. Намеснік генеральнага дырэктара Вольга Качан у адказ спаслалася на нейкую інструкцыю, “якая носіць унутраны характар”. Але патлумачыла, што грамадскі транспарт у Мінску акупляецца толькі на 41 працэнт. “Канешне, лепш за ўсё было б выйсці на ўзровень хаця б 70 працэнтаў, — гаворыць Вольга Качан. — Але як гэта зрабіць? Трэба апеляваць да сумлення пасажыраў, якія не набываюць квіткі і едуць бясплатна. Мы штрафуем у дзень прыкладна па 500—700 чалавек, але гэта праблему не вырашае”.
Вось такая сітуацыя. З аднаго боку, трэба, каб транспарт акупляўся і людзі плацілі за праезд, з другога — штучна, па нейкай “унутранай інструкцыі” створаны дэфіцыт талончыкаў. Можа, сапраўды “студэнцкая” версія мае рацыю?.. Чым больш штрафаў мы заплацім — тым большы даход будзе ў тых, хто нас возіць?..

Мінск.


Тэмы:
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

Пассажир (27.01.2012 13:41)

Ну, если талончики стали проблемой, то что тогда говорить о покупке проездного по безналу? Во всех киосках отправляли на Восточный, де, там есть инфобанк и там можно расплатиться по карточке. А вот и нет! На Востоном перевели стрелки на Партизанский,6, что там точно куплю проездной по безналу. А уж на Партизанском..... как начали жаловаться в трубку, дескать, "мы бедная организация, и у нас нет денег на инфобанк, т.к. половина города ездит зайцем, а мы в убытках" и т.п. Не понимаю, такая крупная организация и не могут поставить на офисе хотя бы один кардер ?? В заключение скажу, что спасибо Белпочте, выручила в нужный момент.

ГАЛАСАВАННЕ

Чемпионат 2014 года по хоккею всё-таки будет проведён в Минске. Как вы к этому относитесь?

Рад за спортсменов и болельщиков
Согласен, что спорт не должен быть орудием политики
Отказ от проведения чемпионата в Беларуси не помог бы решению наших проблем, так пусть лучше пройдёт здесь
Запад показал свою непоследовательность и мягкотелость
Рад за президента: наконец-то окупятся ледовые дворцы!
Возмущён решением! Ещё один возможный рычаг давления на авторитарную власть потерян
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл