БУДЗЬЦЕ ЗДАРОВЫ!
Уладзімір ШУЛЬГАН: «Зімой хадзіце па снезе ў трусах!..»
Старшыня клуба загартоўвання і зімовага плавання “Камсамольскае возера” Уладзімір ШУЛЬГАН распавёў “Народнай Волі”, чаму з кожным годам на Вадохрышча акунаецца ў ледзяных палонках усё больш беларусаў, ці кожны можа стаць маржом і што для гэтага трэба
— Як вядома, па традыцыі на Вадохрышча тысячы беларусаў акунаюцца ў ледзяныя палонкі, — распавядае Уладзімір Васільевіч. — Дык вось у гэтым годзе я быў проста здзіўлены! Калі летась для купання ў палонцы 19 сту-
дзеня на ратавальную станцыю на Камсамольскім возеры ў Мінску прыйшлі 3,5 тысячы чалавек, то зараз — каля чатырох тысяч. Палічыце, колькі ўсяго па горадзе, па краіне... Напэўна, такога ў нас яшчэ ніколі не было!
— Можа, гэта стала модным?
— Думаю, гэта нармальнае стаўленне людзей да свята і да свайго здароўя. Да таго ж і інфармацыйная падтрымка была на ўзроўні. Адзначу, што большая частка людзей прыйшла 19 студзеня акунуцца ў палонку не першы раз — не трэба было ім распавядаць, як сябе неабходна весці і іншае.
— Надвор’е ж таксама было такое, што, як кажуць, сабаку на вуліцу не выганіш...
— Я таксама думаў, што надвор’е напалохае народ. Але дзе там! У восем гадзін вечара на Камсамольскім возеры была такая чарга ў палонку, што людзям даводзілася стаяць па паўтары гадзіны. Уяўляеце?!
— Вось гэтыя людзі купаюцца ў ледзяной вадзе раз у год ці пастаянна?
— Многія — раз у год. Але калі год таму ў нашым клубе было да 50 сябраў, то зараз ужо каля ста. Людзі пытаюцца, як пастаянна займацца загартоўваннем, цікавяцца гэтым. А калі ёсць попыт, то павінна быць і прапанова. Існавала ж некалі Федэрацыя па масавых відах спорту. Няхай бы Міністэрства спорту і турызму падумала над гэтым...
— Ці кожны чалавек можа стаць маржом?
— Думаю, што кожны, калі няма нейкіх вялікіх медыцынскіх супрацьпаказанняў. У першую чаргу што патрэбна? Сіла волі. Затым — рэгулярныя заняткі. І, каб не проста загартоўвацца, а менавіта стаць маржом, трэба, акрамя ўсяго іншага, задаць сабе пытанне: навошта мне гэта патрэбна? Калі чалавек унутры сябе знойдзе адказ на гэтае пытанне, то можна паступова пачынаць з загартоўкі. Любы можа ўвайсці ў ледзяную ваду. У нас у клубе ёсць нават такія, каму сёння больш за 75 гадоў. І нармальна сябе адчуваюць. Проста трэба прыслухоўвацца да свайго арганізма.
— А вы ў якім узросце пачалі займацца?
— Рэгулярна — 11 гадоў таму. Мне тады было 43 гады.
— Самі прыйшлі да такога ладу жыцця?
— Я пастаянна бегаў на Камсамольскае возера, рабіў там зарадку. Неяк заўважыў, што мае сябры і ледзяной вадой не грэбуюць. Таксама паспрабаваў. Спадабалася. Адным словам, для мяне прыкладам сталі іншыя людзі.
— Моцна дапамагае ў жыцці?
— Скажам так, не абцяжарвае. Але, скажу вам шчыра, купанне ў палонцы дае такі запас псіхалагічнай устойлівасці, што не перадаць словамі. Калі раніцай акунуўся ў ледзяную ваду, то цэлы дзень ніхто і нішто не сапсуе мне настрой. Увесь арганізм — у тонусе, нейкая своеасаблівая абарона ў яго з’яўляецца. Натуральна, умацоўваецца і імунітэт да хвароб. Я ўжо і не памятаю, калі апошні раз хварэў. Спакойна хаджу на дачы босы і ў шортах, не адчуваю ніякага дыскамфорту.
— Амаль як у тым дзіцячым вершыку: “Если хочешь быть здоров — закаляйся. Ходи в школу без трусов — не стесняйся”.
— Бегаць голым ніхто не прымушае, а вось у трусах пахадзіць па снезе 2—3 хвіліны карысна. Асабліва ў вёсцы, бо там ніколі не будзе перабору. Холадна табе — забег у цёплую хату і пагрэўся. Ніхто не змерзне. Чаму б не прабегчыся 10—15 метраў у прыбіральню без штаноў? Яшчэ і снегам можна нацерці твар, шыю, рукі, грудзі. Вялікіх жа намаганняў для гэтага не трэба.
— Уладзімір Васільевіч, а які сярэдні ўзрост беларускага маржа?
— Каля 50 гадоў, што пацвярджае правіла: да гэтага трэба прыйсці. Каб перамагчы ледзяную ваду, трэба мець псіхалагічную ўстойлівасць, сілу волі... Моладзі на самай справе мала, але я б ім і не раіў спяшацца ў маржы, пакуль арганізм фізічна поўнасцю не сфарміруецца. Экстрым тут не да месца. Да гэтага часу можна проста загартоўвацца, больш бываць на свежым паветры.
— Які ў вас, скажам так, працоўны графік у плане маржавання?
— Здараецца, што і шэсць разоў магу залезці ў ледзяную палонку. Не пакупаўся — гадзінная прагулка вакол возера без шапкі і пальчатак. Загартоўванне прадугледжвае больш быць сам-насам з прыродай, каб адчуць дух прыроды. У здаровым целе — што? Правільна — здаровы дух.
Тэмы:

галоўнае онлайн:

Навіны
абмеркаванне