bulletгалоўнае онлайн:

Грамадства

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

Мы ўсе прыложым усілья, вясна не прышла штоб саўсем

27 студзеня 2012 г. 19:00 I Каментарыі (0)
Image 49283
Лявон Вольскі запісаў новую песню з музычнай эпапеі «Саўка ды Грышка». На наш погляд, адну з найлепшых. Калі-небудзь яе будуць вывучаць на уроках гісторыі, як выразны дакумент эпохі падзелу беларускага грамадства на два лагеры, два паралельныя сусветы.  

 Грышка:

Хочуць калгасныя ўлады,
Каб “Вясны” не было.
Не адпускаюць Алеся з-за кратаў,
Хоць катам сплацілі бабло.

Мы тут жывем, нібы ў лесе.
Падчас зімовага сну.
Не выпускаюць Алеся,
Не дазваляюць “Вясну”.

Саўка:

Што ты заводзісся, Грыша?
І глупасцей не гавары.
Можна катацца на лыжах
Зімою па склонах гары.

Зіму мы любім все очэнь,
Нету прэкрасней пары!
Можна катацца на лыжах у Сочы
Дзень ілі два, ілі тры.

Грышка:

Хочаце вы, каб марозам
Скула надзеі і сны.
Хочаце, каб ні душа і ні розум,
А толькі інстынкты адны.

Сэрцы занесла завеяй –
Так вам прасьцей кіраваць.
Толькі дарэмныя вашы надзеі,
Нельга вясну затрымаць.

Саўка:

Будзет вясной васхішчацца
Разве што круглы дурак.
Што той вясною за шчасце –
Слякаць, гразюка, бардак.

Нас вецераны прасілі,
Прафсаюзы і БРСМ…
Мы ўсе прыложым усілья,
Вясна не прышла штоб саўсем.

Праслухаць

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
Дадаць каментарый
Captcha

ГАЛАСАВАННЕ

Что для вас значит день 23 февраля?

Мой любимый праздник
Привычный, но не очень актуальный праздник
Навязанный чуждый праздник
Лишний повод выпить и закусить
Разве сегодня какой-то праздник?
Вынікі|Усе галасаванні

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл