bulletгалоўнае онлайн:

Эканоміка

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

Кіроўцы тралейбусаў і аўтобусаў працуюць без выхадных

1 лютага 2012 г. 08:15 Image 49453
"Мінсктрансу" не хапае 300 чалавек. Каб не павялічваць інтэрвал руху кіроўцы працуюць звыш нормы.
Пасля дэвальвацыі шмат вадзіцеляў тралейбусаў і аўтобусаў з’ехалі ў суседнюю Расію або сышлі на іншую працу. Той, хто застаўся, вымушаны працаваць у выхадныя, каб інтэрвал руху не павялічыўся.

"Мы без выхадных працуем. Па адным дні выхадным сваім даводзіцца выходзіць на працу з-за недахопу кіроўцаў. Заробак цяпер 3 – 3,2 мільёны. Гэта за баланс свайго працоўнага часу, за гадзіны якія мы на лініі, без перапрацоўкі, толькі па графіку", – распавядае кіроўца 35-га аўтобуса.

Паводле графіка, вадзіцель павінен адпрацаваць за месяц 171 гадзіну, гэта 5 дзён на тыдзень па 8 гадзінаў. Выклікаць кіроўцу на працу ў выхадны не могуць без яго згоды. Але за выхадныя плацяць падвойны тарыф, таму амаль усе пагаджаюцца.

"Гэта ж па вашым жаданні, для тых, хто хоча падзарабіць. Гэта ж грошы. Зараз заробак вырас працэнтаў на 30-40", – распавядае кіроўца аўтобуса нумар 32, які за мінулы месяц, дзякуючы працы ў выхадныя, атрымаў каля 4,5 мільёнаў.

Кіроўцы тралейбусаў часам таксама працуюць па сваіх выхадных. Але заробак маюць ніжэйшы. "Ад гадзінаў залежыць: нехта можа і атрымоўвае 4 мільёны, а ў сярэднім 3", – гаворыць кіроўца 65-га тралейбуса.

3 мільёны – гэта акурат сярэдні заробак па прадпрыемстве, гаворыць Еўрарадыё начальнік прадпрыемства "Сталічны транспарт і сувязь" Валерый Шкуратаў. Апошні раз заробак паднялі ў снежні, але некаторыя кіроўцы зарабляюць яшчэ больш.

Валерый Шкуратаў: "Заробак павысіўся акурат з-за недахопу кіроўцаў. Бо яны выходзяць працаваць па выходных, а гэта падвойная аплата. Сёння можна казаць, што працэс адтоку кіроўцаў спыніўся. Нельга казаць, што людзі сыходзяць, але напружанасць у гэтым плане ёсць. Як доўга пратрымаецца сітуацыя, будзе залежыць ад таго, як будуць расці кошты ў крамах ды іншых фактараў".

З-за недахопу кіроўцаў змяняць інтэрвалы руху транспартнікі не сталі, але нагрузка на кіроўцаў сапраўды павялічылася.

"Мы выходзім іншым шляхам. Прыцягваем кіроўцаў у выходныя дні. Іншых шляхоў у нас няма. Мы не можам зараз узяць і скараціць інтэрвал руху. Аб'ём перавозак ужо склаўся", — распавядае Валерый Скуратаў.

Сёння, калі кіроўца без парушэнняў адпрацуе норму 171 гадзіну за месяц атрымае не больш за 3,5 мільёна. Але ўзяць на сябе шмат выхадных не дазваляе заканадаўства – звыш нормы можна працаваць не больш за 120 гадзін за год.

Самы высокі заробак, які можа атрымаць кіроўца, у раёне 500 долараў, але год таму ў доларах кіроўцы зараблялі больш. Адзінае выйсце з сітуацыі, якое бачаць транспартнікі, гэта павышэнне коштаў праезду. Дарэчы да канца года "Мінсктранс" павінен пакрываць 70 працэнтаў расходаў за кошт праезду і толькі 30 будзе пакрываць дзяржава, сёння ж сітуацыя адваротная.

photo.bymedia.net


Крынiца: Еўрарадыё
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

линор (1.02.2012 13:46)

3-3,2мл. это грязными,а чистыми хорошо если 2,5мл. выйдет

ГАЛАСАВАННЕ

Чемпионат 2014 года по хоккею всё-таки будет проведён в Минске. Как вы к этому относитесь?

Рад за спортсменов и болельщиков
Согласен, что спорт не должен быть орудием политики
Отказ от проведения чемпионата в Беларуси не помог бы решению наших проблем, так пусть лучше пройдёт здесь
Запад показал свою непоследовательность и мягкотелость
Рад за президента: наконец-то окупятся ледовые дворцы!
Возмущён решением! Ещё один возможный рычаг давления на авторитарную власть потерян
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл