bulletгалоўнае онлайн:

Друкаванае выданне - №15-16 (3554-3555) - "БЕЛАРУСЬ–ЕЎРОПА"

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

БЕЛАРУСЬ–ЕЎРОПА

Жорсткі тон

Аўтар: I 27 студзеня 2012 г.
У Страсбургу на сесіі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы зноў гучала беларускае пытанне. Еўропа заклапочана сітуацыяй у нашай краіне, пра што сведчыць прынятая еўрадэпутатамі рэзалюцыя, якую заходнія СМІ ўжо назвалі “надзвычай жорсткай”.
Рэзалюцыя прымалася на аснове даклада дакладчыка ПАСЕ па Беларусі Андрэаса Херкеля і выклікала гарачую дыскусію ў Еўрапарламенце. Меркаванні былі розныя, некаторые нават далекія ад палітычнай карэктнасці. Так, літоўскі дэпутат Эджыдзіус Вайкерыс сказаў: “У мяне адна заўвага да даклада. Трэба ўбраць слова “прэзідэнт” перад прозвішчам “Лукашэнка”. Гэта вельмі вялікі гонар для дыктатара. Мой дом знаходзіцца ў 30 кіламетрах ад Беларусі, і я ведаю, як там жывуць звычайныя людзі. Калі мы жывём побач з дыктатарамі, значыць, не ўсё добра з нашай дэмакратыяй”.

І ўсё ж адвечныя адвакаты Аляксандра Лукашэнкі на Захадзе -- дэпутаты ад Расіі --  падчас дыскусіі баранілі афіцыйны Мінск, выкарыстоўваючы ўсе магчымыя аргументы. Так, прадстаўнік Расіі Валерый Фралоў адзначыў: “У дакладзе скажона адлюстраваны падзеі. Здаецца, што гэта напісана пра Судан. Узгадайце Брэсцкую крэпасць, Хатынь… Загінуў кожны чацвёрты… Там чысціня і парадак… Мы павінны даць сігнал і апазіцыі аб тым, як можна ўзаемадзейнічаць з уладай… Разумных санкцый не існуе. Яны б’юць па ўсіх. Трэба працаваць над вяртаннем Беларусі ў ПАСЕ”.
Аднак большасць еўрапарламентарыяў усё ж палічылі, што за Мінск работу па вяртанні да ліку цывілізаваных краін ніхто не зробіць. У выніку рэзалюцыя была прынята. “За” прагаласавалі 119 дэпутатаў, “супраць” -- толькі 10. Сярод тых, хто галасаваў супраць, былі  пяцёра прадстаўнікоў Расіі, двое азербайджанцаў, двое сербаў і адзін дэпутат-камуніст з Малдовы. Пазіцыю еўрапейскіх палітыкаў падтрымалі і прадстаўнікі Украіны, і прадстаўнікі Грузіі, якія часцяком таксама станавіліся на бок абароны палітыкі Аляксандра Лукашэнкі. Такім чынам, можна казаць, што “беларускае пытанне” -- той рэдкі прыклад, калі еўрадэпутаты выказваюцца амаль адзінадушна. І цяпер санкцыі Еўрапейскага Саюза, уведзеныя ў дачыненні да Беларусі і некаторых беларускіх чыноўнікаў, могуць быць падтрыманы значна большай колькасцю краін. Па крайняй меры, нават Расіі адрасаваны зварот падтрымаць гэтыя санкцыі.


З рэзалюцыі...
У прынятай на гэтым тыдні рэзалюцыі ПАСЕ ўтрымліваецца заклік да дзяржаў-сябраў Савета Еўропы:
-- далучыцца да кропкавых санкцый Еўрасаюза да вызвалення і поўнай рэабілітацыі ўсіх палітзняволеных і прымусіць беларускія ўлады да спынення рэпрэсій супраць палітычных апанентаў;
-- перагледзець механізмы міжнароднага і двухбаковага абмену інфармацыяй з Беларуссю, для таго каб прадухіліць злоўжыванне ёю беларускімі ўладамі;
-- разгледзець магчымасць змяншэння ці ліквідацыі візавых збораў для беларускіх грамадзян;
-- па-ранейшаму прадастаўляць універсітэцкія праграмы маладым беларускім студэнтам, усталяваць сувязі з Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам у выгнанні (Вільнюс), а таксама з Еўрапейскай школай палітычных даследаванняў у выгнанні (Кіеў);
-- захаваць, а па магчымасці ўзмацніць, рэжым кропкавых санкцый асабліва супраць дзяржаўных кампаній, звязаных асабіста з А.Лукашэнкам і яго блізкімі, -- да вызвалення і поўнай рэабілітацыі палітычных зняволеных і спынення рэпрэсій супраць палітычнай апазіцыі, незалежных СМІ і праваабаронцаў;
-- працягнуць падтрымку, у тым ліку фінансавую, для развіцця арганізацый грамадзянскай супольнасці, уключаючы праваабарончыя арганізацыі і незалежныя СМІ, незалежныя прафсаюзы, масавыя непалітычныя грамадзянскія арганізацыі.
Без змен застаецца і пазіцыя аб статусе спецыяльна запрошанага ў ПАСЕ для дэпутатаў беларускай Палаты прадстаўнікоў. Станоўчае рашэнне гэтага пытання залежыць ад таго, ці будзе ў Беларусі аб’яўлены мараторый на смяротнае пакаранне і ці будзе прагрэс у сферы дэмакратыі.

Міністэрства замежных спраў Беларусі ў асобе прэс-сакратара Андрэя Савіных своеасабліва ацаніла прыняты ў Страсбургу дакумент.
“Прыняты даклад можна назваць шараговым шаблонным дакументам, напісаным на аснове сумніўных матэрыялаў і фальшывых абвінавачанняў з сеткі інтэрнэт. Аўтар Андрэас Херкель Беларусь не наведваў, за беларускай візай не звяртаўся. Яго не было сярод парламенцкай дэлегацыі Эстоніі, якая наведала Мінск у кастрычніку мінулага года ў межах міжпарламенцкага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння. Гэта пра многае гаворыць”.
Савіных таксама паскардзіўся на тое, што ў Страсбург не былі запрошаны беларускія дэпутаты: “Гэта з’яўляецца відавочным доказам перадузятасці і ангажаванасці іх падыходаў. Ва ўсіх дзеяннях такога кшталту ў апошні час мы бачым вельмі мала здаровага сэнсу, адсутнічае логіка. Яны хутчэй накіраваны на абслугоўванне кар’ерных, рэпутацыйных ці палітычных патрэб саміх ініцыятараў”.

Тэмы:
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

Репрессированный работник-акционер за участие в собрании ОАО АМкодор (31.01.2012 21:55)

Санкции Евросоюза направлены направлены против бесовестных бесчестных чиновников. Такое мнение высказываем мы, засуженные репрессированные граждане страны. Эти санкции направлены, во-первых, против президента,который не гарант наших прав, а во-вторых, против трех властей: законодательной, которая издает законы, исполнительной, которая не исполняет законы или исполняет законы только в одностороннем порядке, как измотать, привлечь, оштрафовать и посадить граждан, судебной коррумпированной власти под началом 72-летнего Сука лы, когда выносятся неправосудные постановления без соблюдения нормы права и логики с буйной фантазией по фабрикации администативных, гражданских и уголовных дел и подтасовкой фактов... В условиях жесточайшего экономического кризиса сотни тысяч людей выходят на демонстрации в Италии, Испании, Греции и Беларуси... В этой ситуации ЕС действует в интересах репрессированных белорусских граждан. ...А финансовых террористов, финансовой олигархии хоть пруд пруди и в Беларуси, в чем вся пагубность их совместных действий". Основная цель введения санкций против Беларуси - не дать чиновникам безответственно крушить и ломать судьбы неугодных граждан. Местами у нас сохранилось великолепное сельское хозяйство, производится качественная продукция вдоль крупных автомобильнных дорог Беларусь, а дальше в глубь село вымирает и рушится... Беларусь фактически находится на краю пропасти-стоит креном как Коста Конкордия на мели, с которой граждан не дают сойти и не решают их проблемы о нарушении прав человека и дискриминации... А санкции, по сути, негативно повлияют на уровень жизни власть имущих чиновников, которым нужно все приобретать в Европе от продуктов, фирменных вещей до недвижимости, поскольку зарплаты у них раз 10-20 выше, чем у простых трудящихся.

ГАЛАСАВАННЕ

Чемпионат 2014 года по хоккею всё-таки будет проведён в Минске. Как вы к этому относитесь?

Рад за спортсменов и болельщиков
Согласен, что спорт не должен быть орудием политики
Отказ от проведения чемпионата в Беларуси не помог бы решению наших проблем, так пусть лучше пройдёт здесь
Запад показал свою непоследовательность и мягкотелость
Рад за президента: наконец-то окупятся ледовые дворцы!
Возмущён решением! Ещё один возможный рычаг давления на авторитарную власть потерян
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл