bulletгалоўнае онлайн:

Друкаванае выданне - №15-16 (3554-3555) - "НАЎЗДАГОН"

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

НАЎЗДАГОН

Ну як мне датэлефанавацца да Мікалая Ладуцькі?

Аўтар: I 27 студзеня 2012 г.
У аўторак старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька ў ходзе прамой тэлефоннай лініі адказваў на пытанні мінчан. За дзве гадзіны былі прыняты 62 званкі. Як паведамілі з “мэрыі”, большасць пытанняў тычылася будаўніцтва жылля і выдзялення льготных крэдытаў.
Захацелася і мне паўдзельнічаць у прамой лініі і задаць спадару Ладуцьку некалькі пытанняў, якія хвалююць не толькі мяне...
Падчас леташняй прамой лініі М.Ладуцькі (месяцы тры таму) дазваніцца не атрымалася -- адны кароткія гудкі... То, можа, зараз пашчасціць? Выклаў свае два пытанні на паперы і, счакаўшы ўмоўленага тэрміну (дзве гадзіны папаўдні), пачаў тэлефанаваць... Званіў літаральна праз кожныя пяць хвілін -- дзве гадзіны запар. Але дарэмна, усё тыя ж кароткія гудкі...

Мінулым разам свае пытанні даслаў па электроннай пошце (тады прамая лінія такую магчымасць прадугледжвала), але зноў безвынікова: ніхто так і не парупіўся адказаць на два кароценькія пытанні шараговага пенсіянера. І што рабіць?.. Мушу задаваць тыя пытанні наноў, праз “Народную Волю”. А раптам “мэр” ці яго атачэнне прачытаюць, унікнуць, паварушацца...

Першае пытанне, можна сказаць, актуальна-гарачае, бо тычыцца жыцця ўсіх нас -- пенсіянераў:
“Ці ведае спадар Ладуцька, колькі ў сталіцы пенсіянераў і “піянераў”, то бок студэнтаў і навучэнцаў? А калі ведае, то чаму ягоная «мэрыя» падтрымала адных і “кінула” другіх?.. Чаму “сацыяльна неабароненым” студэнтам можна бясплатна карыстацца грамадскім транспартам, а гэткім жа сацыяльна неабароненым пенсіянерам даводзіцца траціць свой жабрацкі “пенсіён” на праезд у метро і тралейбусах?.. Ці плануецца выправіць недарэчны хіб? Ці мае Мінгарвыканкам намер выдзеліць з тых 24,5 трлн рублёў, якія паступілі ў гарадскі бюджэт ад дзейнасці гарадской гаспадаркі ў мінулым годзе, хоць якую суму на падтрымку пенсіённага жабрацтва?..»

Другое пытанне, можа, не столькі “гарачае”, колькі заскарузла-старое... Яно цікавіць перадусім тых, хто жыве не толькі “чаркай-скваркай”, але і грамадскімі інтарэсамі, тымі праблемамі, што наўпрост тычацца, па-цяперашняму кажучы, іміджу горада і краіны.

Мы даўно жывём у незалежнай Беларусі, скінулі з сябе путы камуністычна-савецкага рэжыму. Але такое ўражанне, што ўсё яшчэ адной нагой у “чужым агародзе”. І гэта відаць з назваў вуліц і праспектаў: Энгельса, Маркса, Леніна, Шчорса, Суворава... Шчорсаў дык адразу пяць, уключаючы завулкі і тупікі... Як быццам у нашай гісторыі бракуе імён беларускіх выбітных асоб -- палітычных дзеячаў, гістарычных постацяў, творчых, навуковых, розных іншых, якія стаялі на грунце беларускай дзяржаўнасці, нацыянальнай культуры. Смешна сказаць, але і па сёння ў сталіцы няма вуліцы ці, скажам, нават праспекта, які насіў бы імя Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча -- пісьменніка, які “быў, ёсць і будзе” гонарам усяе нацыі... Няма і вуліцы Васіля Быкава... І такіх постацяў-волатаў у нашай гісторыі -- вялікае мноства. Таму і пытанне да спадара Ладуцькі наступнае:
“Калі, нарэшце, з карты Мінска знікнуць імёны розных суворавых, а на іх месцы з’явяцца імёны сапраўдных светачаў Беларусі?..”

Невядома, ці будзе мэр сталіцы яшчэ гутарку мець з народам, але мусіць жа, бо і яму -- для справаздачы -- трэба “птушачку” мець... А то зноўку атрымае “па самае не магу” ад грознага начальства. Як бы там ні было, не страчваю надзеі ўбіцца ў прамую лінію. Можа, і атрымаецца калі-небудзь...


Тэмы:
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

ГАЛАСАВАННЕ

Чемпионат 2014 года по хоккею всё-таки будет проведён в Минске. Как вы к этому относитесь?

Рад за спортсменов и болельщиков
Согласен, что спорт не должен быть орудием политики
Отказ от проведения чемпионата в Беларуси не помог бы решению наших проблем, так пусть лучше пройдёт здесь
Запад показал свою непоследовательность и мягкотелость
Рад за президента: наконец-то окупятся ледовые дворцы!
Возмущён решением! Ещё один возможный рычаг давления на авторитарную власть потерян
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл