bulletгалоўнае онлайн:

Друкаванае выданне - №15-16 (3554-3555) - "БЛІЦ"

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

БЛІЦ

Як жывецца акадэмікам?

Аўтар: I 27 студзеня 2012 г.
29 студзеня ў Беларусі адзначаюць Дзень беларускай навукі. “Народная Воля” пацікавілася, як сёння жывецца акадэмікам і ці лічаць яны сябе забяспечанымі людзьмі.

Радзім ГАРЭЦКІ:
«Мільён аддаў толькі на лекі...»
Доктар геолага-мінералагічных навук, былы віцэ-прэзідэнт Нацыянальнай акадэміі навук Радзім Гарэцкі ездзіць на “Жыгулях”, якія набыў больш за 20 гадоў таму.
“Не магу сказаць за ўсіх акадэмікаў, але тыя, каго я ведаю асабіста, атрымліваюць не надта больш сярэдняга па краіне, —
расказвае пра свае даходы акадэмік Гарэцкі, якому ў снежні гэтага года споўніцца 84 гады.  — Вучоным даюць даплату, але я б не сказаў, што яна такая ўжо і шыкоўная. Акадэміку даплачваюць мільён з невялічкім. Але што такое сёння мільён, калі ўсё з курсам долара паляцела ўніз? Для параўнання: акадэмік расійскай Акадэміі навук яшчэ гадоў дзесяць таму атрымліваў толькі за званне тысячу долараў, і калі ён яшчэ працуе, то атрымліваецца нармальная сума.
У мяне расклад па грошах прыблізна такі: даюць грошы за званне, атрымліваю заробак — я працую на поўную стаўку, плюс пенсія. Тут мільён, там мільён: тры-чатыры мільёны — ужо быццам бы больш-менш і нармальна. Але багатым чалавекам мяне назваць нельга. Амаль мільён губляю на адны лекі — столькі балячак апошнім часам нешта наліпла… Калі б не працаваў, то зусім бы кепска жыў...
Грошы разыходзяцца ў асноўным на лекі, кватэру і ежу. Назбіраць, каб набыць, скажам, кватэру, немагчыма. Пра машыну таксама не кажу — езджу на “Жыгулях”, якім ужо 25 гадоў. Усе смяюцца, а я кажу: каштоўнасць, рарытэт!
Многія акадэмікі выкручваюцца, працуюць і там, і там. Але большая частка навукоўцаў жыве прыкладна так, як я. Так што ад народа мы не надта далёка адарваліся...

Генадзь ЛЫЧ:
«Калі бачу, як інтэлігентны чалавек капаецца ў сметніцы, мне робіцца сорамна за дзяржаву...»
Доктар эканамічных навук Генадзь Лыч на недахоп фінансаў не скардзіцца і жартам кажа, што яму грошай хопіць нават на паездку ў Маямі.
“А калі сур’ёзна, то што гаварыць пра акадэмікаў? Яны яшчэ як-небудзь церпяць, — выказвае сваю думку прафесар Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта Генадзь Лыч. — Акадэмікаў — усяго 80 чалавек, іх сярэдні ўзрост — недзе за 74 гады, яны ўжо як-небудзь дажывуць. Я вось часта задумваюся: як выжываюць шараговыя пенсіянеры, якія атрымліваюць голую пенсію? Скажу шчыра: мне робіцца сорамна за дзяржаву, калі бачу, як быццам інтэлігентны чалавек капаецца ў сметніцы. І такіх шмат...”

Аляксандр ВАЙТОВІЧ:
“Ва ўсім свеце плацяць за вынікі працы і кваліфікацыю”
Доктар фізіка-матэматычных навук Аляксандр Вайтовіч звяртае ўвагу на такі факт: у Беларусі заробкі навукоўцаў практычна не залежаць ад вынікаў іх працы.
“Канкрэтных лічбаў пра свой заробак я вам зараз, на жаль, не назаву, бо баюся памыліцца, — заўважыў Аляксандр Паўлавіч. —
Трэба спачатку атрымаць апошнюю раздрукоўку з бухгалтэрыі, бо зараз амаль кожны месяц усё мяняецца. Але няшмат атрымліваецца. Думаю, што ў міліцыі сёння зарабляюць прыкладна столькі ж, колькі і акадэмікі...
На мой погляд, сярод мноства бедаў беларускай навукі ёсць і такая: аплата працы навукоўцаў практычна не залежыць ад вынікаў працы. Хаця нідзе ў свеце такой сістэмы няма. За мяжой заробкі вучоных залежаць ад кваліфікацыі, займаемай пасады і вынікаў працы. Але ніяк не ад таго, колькі грошай выдаткавалі на правядзенне навуковых даследаванняў...”

Уладзімір ЛАБУНОЎ:
«Я ні ў чым сабе не адмаўляю»
Доктар тэхнічных навук Уладзімір Лабуноў ад матэрыяльных праблем не пакутуе.
“Цалкам нармальна адчуваю сябе ў гэтым плане, — кажа галоўны навуковы супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі. — Мне хапае на усё і нават застаецца. Я працую ў такой галіне, дзе галодным памерці не дазволяць. Ні ў чым сабе не адмаўляю...”



Тэмы:
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

ГАЛАСАВАННЕ

Чемпионат 2014 года по хоккею всё-таки будет проведён в Минске. Как вы к этому относитесь?

Рад за спортсменов и болельщиков
Согласен, что спорт не должен быть орудием политики
Отказ от проведения чемпионата в Беларуси не помог бы решению наших проблем, так пусть лучше пройдёт здесь
Запад показал свою непоследовательность и мягкотелость
Рад за президента: наконец-то окупятся ледовые дворцы!
Возмущён решением! Ещё один возможный рычаг давления на авторитарную власть потерян
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл