bulletгалоўнае онлайн:

Культура

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

“Мацэвы штодзённага ўжытку”

NV exclusive   2 лютага 2012 г. 10:34 Image 49570
Сёння ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца выстава фатографа Лукаша Баксіка "Мацэвы штодзённага ўжытку". Пасля адкрыцця -- дыскусія з фотамастаком. 

Мацэвы – "камень, узведзены над пахаваннем", габрэйскія надмагільныя пліты, камяні. Яны аздоблены разнастайнымі сімваламі і надпісамі, нясуць у сабе інфармацыю пра жыццё канкрэтных людзей, сем'яў, цэлых мястэчак. Сёння вельмі складана палічыць, колькі мацэваў было да вайны на 1200 яўрэйскіх могілках у Польшчы. Можа некалькі дзесяткаў тысяч, можа некалькі мільёнаў.

Больш за чатыры сотні яўрэйскіх могілак не захавалася. Яны былі распрацаваны пад жыллё, спартыўныя пляцоўкі, сметнікі ці кар'еры – пясок з іх, змяшаны з чалавечымі рэшткамі, выкарыстоўваўся для пабудовы жылых дамоў. На ста пяцідзесяці могілках можна знайсці толькі крыху больш за сто надмагілляў. Падчас вайны нямецкія акупанты брукавалі імі падворкі будынкаў, у якіх жылі, умацоўвалі дарогі, ставілі з іх муры. Гэтыя традыцыі пасля вайны працягвалі палякі. Мацэвамі быў выкладзены супрацьпажарны басейн, чыгуначны насып, бераг ракі. З іх рабілі печы, падлогі, бардзюры. У польскіх вёсках можна знайсці сотні тачыльных колаў, зробленых з мацэваў. На іх усё яшчэ бачныя надпісы на іўрыце.

Лукаш Баксік сочыць за лёсамі яўрэйскіх надмагілляў. Ён знаходзіць збудаванні з яўрэйскіх мацэваў, сутыкаецца з каталіцкімі надмагільнымі плітамі, з якіх хтосьці забыўся сцерці яўрэйскія літары, размаўляе з людзьмі, якія ведаюць, што маюць на сваіх падворках, - яны не бачаць у гэтым нічога дрэннага. Адкрывае гісторыю сям'і, раскіданай па свеце, якой адна мацэва дапамагла знайсціся праз пяцьдзесят гадоў пасля Халакоста.
"Мацэвы штодзённага ўжытку" – гэта пачатак вялікага праекта. Яго аўтар – Лукаш Баксік імкнецца адшукаць мацэвы і вярнуць іх на сваё месца – на яўрэйскія могілкі. Многія з іх папярэдне трэба будзе ўпарадкаваць.

З асабістай справы
Лукаш Баксік (1975) – фатограф, галоўным чынам яго цікавіць дакументальная і сацыяльная фатаграфія. Аўтар выстаўкі "Мацэвы штодзённага ўжытку", якая адлюстроўвае спосабы выкарыстання яўрэйскіх надмагілляў у якасці будаўнічала матэрыялу (Цэнтр сучаснага мастацтва Замак Уяздоўскі ў Варшаве, 2010; Этнаграфічны музей у Кракаве, 2011). Экспанаваная ў 2005 годзе выстаўка "Другая страва па-польску", якая распавядала пра выкарыстанне выявы Караля Вайтылы, паклала пачатак крытычнай калекцыі "папаліяў", сувеніраў і гаджэтаў з выявай Яна Паўла ІІ, частка з іх стала элементамі інсталяцый, што рыхтуюцца да экспазіцыі.
Народная Воля.


Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

ГАЛАСАВАННЕ

Чемпионат 2014 года по хоккею всё-таки будет проведён в Минске. Как вы к этому относитесь?

Рад за спортсменов и болельщиков
Согласен, что спорт не должен быть орудием политики
Отказ от проведения чемпионата в Беларуси не помог бы решению наших проблем, так пусть лучше пройдёт здесь
Запад показал свою непоследовательность и мягкотелость
Рад за президента: наконец-то окупятся ледовые дворцы!
Возмущён решением! Ещё один возможный рычаг давления на авторитарную власть потерян
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл