bulletгалоўнае онлайн:

Друкаванае выданне - №17-18 (3556-3557)

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

Пётр САДОЎСКІ: "Упёртая..."

1 лютага 2012 г.
Некалькі слоў пра “бойкот” і пра “спасибо”
На старонках “Народнай Волі” ідзе дыскусія пра тое, што нам рабіць на будучых “парламенцкіх выбарах”: ісці да урнаў, актыўна байкатаваць гэты фарс, агітуючы супраць улады, ці ісці на плошчу? Сваё слова сказала пра гэта і Вольга Абрамава, былая дэпутатка двух (ці трох?) скліканняў цяперашняга заканадаўчага органа.

Яе тэкст з назвай “За бойкот власть скажет спасибо” — адказ удзельніку дыскусіі, чытачу “Народнай Волі” Мікалаю Віцікаву. Апошні ў сваім допісе «Развейте сомненения...» колка-іранічна пытаецца ў былой дэпутаткі (“бывшей законописательницы”), што нам рабіць на будучых выбарах: ісці “в библиотеки для изучения в том числе и ее законодательных упражнений или на “Плошчу” под дубинки ОМОНа”.
Каментуючы развагі сп.Абрамавай, я не абражаю яе, называючы “ўпёртай”. Гэта яе самахарактарыстыка. Гэтым эпітэтам яна лаканічна “развейвае сумнеў” дасціпнага, але, на яе погляд, недастаткова інфармаванага чытача, які не ведае пра ахвярныя высілкі дэпутаткі Абрамавай у справе стварэння дэмакратычных законаў. “Я была настолько упертым депутатом, что некоторым министрам было проще дать мне требуемое (інфармацыю для ўнясення важных паправак у законы. — П.С.), чем объяснить, почему это невозможно... Кое-что удавалось сделать. Просто стоило это громадных усилий, колоссальных трудозатрат и потери нервных клеток и здоровья...»

Тэму ахвярнай і абложнай працы беларускіх дэпутатаў сп.Абрамава ўзнімае не першы раз. Колькі гадоў таму на старонках “Народнай Волі” яна ўжо скардзілася, што двух з паловай мільёнаў пенсіі ледзь-ледзь хапае, каб паправіць здароўе, зруйнаванае “на дзяржаўнай службе”. Я тады таксама адгукнуўся на праблему як былы дэпутат і амбасадар. Цяпер бачу, сп.Вольга, мяркуючы па здымку ў “Народнай Волі”, выглядае няблага. І дзякуй Богу. У яе пенсія, я думаю, пабольшала...

Аднак што гэта я — усё пра пенсіі ды здароўе. Вернемся да байкоту і “Плошчы”. Як бачна з назвы публікацыі, сп.Абрамава супраць байкоту. Наконт “Плошчы” — не зусім зразумела. З аднаго боку, палова артыкула з падзагалоўкам “Право на Площадь как право на выбор” сведчыць пра тое, што тэарэтычна, як цяперашні прафесійны палітолаг (у мінулым сп. Вольга — выкладчык савецкага грамадазнаўства), яна пакідае кожнаму права выбару. І да самой палітычнай метафары “Плошча” ставіцца станоўча, бо піша гэтае слова з вялікай літары. Гэта, дарэчы, адпавядае і афіцыйнаму беларускаму правапісу, які раіць пісаць “донкіхоты” з малой літары, а “Паўлікі Марозавы” — з вялікай.
Аднак, назваўшы ўзгаданую частку свайго артыкула “Право на Площадь...” і як бы фармулюючы свой адказ-параду чытачу, які ставіць пытанне рубам (ісці на плошчу ці ў бібліятэку), аўтарка прысвяціла “Плошчы” ўсяго два няўцямныя сказы. Прачытайце (дакладна захоўваю ўсё аўтарскае): “Наконец о Площади. Протестующий люд вытолкнут на Площадь фактом лишения его обманным путем желанных представителей во власти, на выборных должностях, лишения самого права выбора. Вместе с узурпацией власти легитимизируется и право борьбы против нее, включая уличные действия». Кропка.

Для мяне дык гэты пасаж вельмі двухсэнсоўны. Мы, відаць, па-рознаму разумеем ужыванне іншаземнага слова “узурпацыя”. Узурпацыя —
гэта незаконны захоп улады. Тут абавязкова патрабуецца сэнсавы дзейнік. Кім? Хто ўзурпіраваў уладу? Напрыклад, фальсіфікуючы выбары, прэзідэнцкая адміністрацыя ўзурпіруе ўладу. Але ж і народ можа рабіць спробу “незаконна захапіць уладу”, выйшаўшы на плошчу. Па версіі ўлад, за гэта сядзяць у турме Андрэй Саннікаў і Мікола Статкевіч як “арганізатары путчу”, спробы захапіць уладу незаконным шляхам. Прачытайце яшчэ раз апошні сказ Вольгі Абрамавай. “Вместе с узурпацией власти (або, што юрыдычна раўнацэнна, “пры спробе ўзурпацыі яе”. — П.С.) легитимизируется и право борьбы против нее, включая уличные действия». «Против нее» тут чытаецца як “супраць узурпацыі ўлады”, як незаконнага акта. Значыць, дзяржаўныя карныя органы маюць поўнае права на «уличные действия» супраць людзей на плошчы... Не магу дапусціць, што кандыдат паліталогіі не валодае сваёй роднай расійскай мовай.

Рэдакцыя «Народнай Волі» можа быць спакойнай. Ніхто не будзе выносіць ёй папярэджанні за публіцыстычную “легітымізацыю” спробы незаконнага захопу ўлады апазіцыяй. І Вольга Абрамава можа спакойна балатавацца ў чарговы раз у Палату прадстаўнікоў. Ніякая лінгвістычная экспертыза не знойдзе ў ейным дасье кампрамату, каб не зарэгістраваць.

Як колішні малодшы лейтэнант адміністрацыйнай службы, перакладчык і “инструктор по работе с населением в тылу противника” (так расшыфроўвалася мая ўліковая вайсковая спецыяльнасць з чатырма сакрэтнымі нулямі) з спецыялізацыяй “Аналіз тэкставых матэрыялаў”, я “ў першым прыбліжэнні” вылічыў, што Вольга Абрамава ў святле маючай адбыцца лібералізацыі палітычнай сістэмы Рэспублікі Беларусь мае сур’ёзны намер і добрыя шанцы зноў заняць дэпутацкае крэсла. Доказы? Калі ласка. Першае — рашуча даказвае памылковасць байкоту выбараў. Другое —
дае вычарпальную інфармацыю пра сваё заканадаўчае змаганне ў парламенце за інтарэсы “адрасных груп” — фермераў, прадпрымальнікаў і шараговых грамадзян з іх жэсаўскімі праблемамі, чым заваёўвае сімпатыі электарату.

І, нарэшце, трэцяе. Мне здаецца, самае цікавае. Так бы мовіць, з “25-м кадрам”. Я стаўлю сябе на месца таго аргуса, які ўжо фарміруе спісы магчымых дэпутатаў, што будуць прымаць законы і зацвярджаць “часовыя” ўказы Лукашэнкі па лібералізацыі. Патрэбны інтэлігентныя лібералы, якія будуць “канструктыўна” супрацоўнічаць з Адміністрацыяй прэзідэнта. Напрыклад, той жа Аляксандр Мілінкевіч ці Уладзімір Мацкевіч. Разгарніце 4-ю старонку “Народнай Волі” за 24 студзеня з рубрыкай “Пошта”. Сфакусуйцеся на шасці калонках з Абрамавай. Тут ёсць выдзеленыя тлустым шрыфтам два прозвішчы — «Аркадий Вольский» і «Наталья Петкевич». Імя Вольскага, якога сп.Вольга называе “сваім першым настаўнікам у палітыцы”, сустракаем у другім абзацы тэксту. Адразу — для Адміністрацыі —  станоўчыя асацыяцыі, рэспект! Гэта — не беларусы Артур ці Лявон Вольскі. Гэта палітычны расійскі “цяжкавагавік” фармату Чарнамырдзіна ці Прымакова, прыхільнік цеснай інтэграцыі з Беларуссю. У такога настаўніка не можа быць дрэнных вучаніц! А курс мы цяпер трымаем які? Правільна: на глыбокую інтэграцыю. Як бачыце, усе бемолі і бекары расстаўлены.
Другой, выдзеленай тлустым шрыфтам, ідзе Наталля Пяткевіч, жанчына ва ўсіх адносінах прыемная, якая працавала ў Адміністрацыі падчас дэпутацтва Вольгі Абрамавай. Сп.Абрамава стварае і вакол Пяткевіч вельмі станоўчую аўру. Расказваючы пра свае скіфскія хітрыкі (не афішавала, што лабіруе той ці іншы праект закона), яна разам з тым расказвае, што “в третьем созыве... предложила принципиально новый закон с нуля «О защите прав потребителей жилищно-коммунальных услуг». И руководила рабочей группой по его подготовке. Но если бы Наталья Петкевич не включила его в план законопроектной деятельности, закона бы не было...” Няважна, што там напісана далей. Як бачыце, з Адміністрацыяй трэба і можна “канструктыўна” працаваць. Вось — псіхалагічныя “памежныя сігналы знакавай семантыкі”, што ствараюць імідж магчымага “канструктыўнага” кандыдата ў дэпутаты — Аркадзь Вольскі, Наталля Пяткевіч...

Я, як былы перакладчык-тэкставік, спачатку падумаў: ці не чую я тут, як “кашляюць блохі”? Але мой сусед, бухгалтар прыватнага прадпрыемства, якому я кожны раз перадаю “Народную Волю” пасля прачытання, так зрэагаваў на артыкул сп.Абрамавай: “Мбе больш за тры мільёны пенсіі ды яшчэ хоча ў дэпутатах зарабляць... Канешне, яна будзе супраць байкоту...”
За што ўлада, дадам ад сябе, безумоўна, скажа ёй “спасибо”.


Тэмы:
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

шляхецкі двор (3.02.2012 22:02)

Добра-файна, Спадар Садоўскі. Ваш артыкул я б на месцы Народнай Волі паўтарыў у наступным нумары ў перакладзе на рускую мову. За "спасібо" для русскоязычных чітателей НВ (ёсць жа і такія).

belaruska (4.02.2012 15:38)

шляхецкаму двору і НВ.перакладаць ня трэба,хай вывучаюць мову народа сярод якога жывуць і кормяцца.Калі грэбуюць нашай мовай значыць -акупанты.

ГАЛАСАВАННЕ

Перед государственными СМИ поставлена задача освоения интернета. Как, на ваш взгляд, это повлияет на ситуацию в белорусском сегменте глобальной сети?

Конкуренция оживит обе стороны, интересных и качественных публикаций станет больше
Это благотворно повлияет на демократизацию интернет-пространства и поможет представить здесь весь спектр мнений
Госидеология наводнит виртуальное пространство и сможет шире проникнуть в среду не очень разбирающейся в идеологических тонкостях молодёжи
Интернет действительно превратится в «помойку» - и это отобьёт у многих желание посещать любые сайты
Интернет заполнится «казачками», которые будут только дезориентировать аудиторию
Ничего не изменится: ведь и сейчас существуют сайты госизданий
Мои предпочтения не изменятся: как читал независимые сайты, так и буду продолжать читать только их
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл