bulletгалоўнае онлайн:

Друкаванае выданне - №17-18 (3556-3557) - "З ПЕРШЫХ ВУСНАЎ"

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

З ПЕРШЫХ ВУСНАЎ

Надзея ЕРМАКОВА: «Дэвальвацыя не паўторыцца»

Аўтар: I 1 лютага 2012 г.
Старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Надзея Ермакова ўчора адказала на пытанні журналістаў
Пра ўвядзенне адзінай валюты
Днямі прэм’ер-міністр Расіі Уладзімір Пуцін у чарговы раз выказаўся наконт увядзення адзінай валюты Расіі і Беларусі. Ён заявіў: “Трэба шчыра сказаць, што ў эканамічнай галіне мы з Беларуссю не змаглі дамовіцца да тых ступеняў інтэграцыі, якіх бы нам хацелася. Напрыклад, мы не змаглі дамовіцца з нашымі беларускімі сябрамі па стварэнні агульнай валюты”.
Пры гэтым Пуцін адзначыў, што мяч “усё роўна застаўся на іх (беларускім. — Аўт.) баку.”
Надзея Ермакова так пракаментавала выказванне Пуціна: “Я думаю, што мяч зараз недзе пасярэдзіне. Зараз у Беларусі няма ўмоў для пераходу на адзіную валюту. Адзіная валюта — гэта вянец інтэграцыі. Я спадзяюся, што некалі да адзінай валюты мы прыйдзем”.
Пра заробак у 500 долараў
“Дасягнуць сярэдняга заробку ў памеры 500 долараў у гэтым годзе цалкам рэальна. Для гэтага трэба працаваць. Гэтыя грошы трэба зарабіць, — адзначыла Надзея Ермакова. — Тавар павінен быць выраблены і прададзены. За яго павінны быць атрыманы грошы. Выдачы крэдытаў пад зарплаты болей не будзе. Што тычыцца бюджэтнікаў, то яны свае грошы атрымаюць, для гэтага ёсць асобная частка ў бюджэце. Дэвальвацыя, якая была ў Беларусі ў мінулым годзе, не паўторыцца”.
Пра грошы і дэнамінацыю
“Увядзенне новай купюры наміналам у 200 тысяч рублёў адбудзецца вясной бягучага года, — сказала кіраўнік Нацыянальнага банка. — Праца з “Гознаком” Расіі ў гэтым накірунку ўжо вядзецца. У той жа час з абарачэння паступова будуць выводзіцца купюры наміналам у 10 і 20 рублёў. Іх проста не будуць друкаваць. Чакаецца, што з часам кошты на тавары і паслугі будуць акруглены. Але для гэтага патрэбна рашэнне Міністэрства эканомікі. Для рэалізацыі гэтага рашэння можа спатрэбіцца год-два.
Не плануецца ў гэтым годзе і дэнамінацыі беларускай валюты. Да гэтага пытання мы вернемся пазней”.
Пра продаж банкаў
“Мы сапраўды плануем выкупіць банк “Москва-Минск” (у расійскай групы ВТБ) і далучыць яго да “Белінвестбанка”, каб зрабіць яшчэ адзін сур’ёзны дзяржбанк, — сказала Надзея Ермакова. — У першым паўгоддзі гэтая здзелка можа і не адбыцца”.
Акрамя таго, журналісты даведаліся, што дзяржава мае намер выставіць на продаж пакет акцый “Белінвестбанка” пасля таго, як будзе праведзена яго незалежная экспертыза. Аднак, па словах старшыні Нацбанка, “у гэтым годзе “Белінвестбанк” ніхто не купіць”, але “ёсць пакупнікі, якіх бы мы хацелі бачыць на нашым рынку”.
Пра інфляцыю і стаўку рэфінансавання
“У студзені інфляцыя запаволілася, — сцвярджае галоўны банкір краіны. —
Таму, відавочна, з лютага стаўка рэфінансавання па банкаўскіх укладах будзе зніжацца”.
Адказваючы на пытанне, як Нацбанк будзе выходзіць з сітуацыі, калі з-за зніжэння стаўкі людзі пачнуць забіраць з банкаў грошы, Ермакова адказала: “Плаўна”.
Пра перамовы з Міжнародным валютным фондам
Беларусь зноў мае намер папрасіць грошай у Міжнароднага валютнага фонду для расплаты за пазыкі, якія наша краіна мае перад МВФ. Па словах старшыні праўлення Нацбанка, зараз Беларусь вінна МВФ 3,8 мільярда долараў.
“Мы не спынялі перамоў з МВФ наконт новай крэдытнай праграмы, — сказала Надзея Ермакова. — У фондзе ёсць наша хадайніцтва на працяг праграмы. У той  жа час мы прапануем рэфінансаваць тую запазычанасць, якая ў нас ёсць сёння перад МВФ”.


Тэмы:
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

Алесь Раткевіч (2.02.2012 11:20)

«Дэвальвацыя не паўторыцца» - такі адказ можа азначаць толькі адно,што чарговая дэвальвацыя ўжо не за гарамі!

Alena (2.02.2012 20:31)

Прокопович тоже обещал накануне...Значит пора готовиться....

V-V (3.02.2012 14:53)

Alena гяроя не трогай, гэта святое... А дэвальвацыi ня будзе пакуль Надзеi не дадуць гяроя....падаждзем....

ГАЛАСАВАННЕ

Перед государственными СМИ поставлена задача освоения интернета. Как, на ваш взгляд, это повлияет на ситуацию в белорусском сегменте глобальной сети?

Конкуренция оживит обе стороны, интересных и качественных публикаций станет больше
Это благотворно повлияет на демократизацию интернет-пространства и поможет представить здесь весь спектр мнений
Госидеология наводнит виртуальное пространство и сможет шире проникнуть в среду не очень разбирающейся в идеологических тонкостях молодёжи
Интернет действительно превратится в «помойку» - и это отобьёт у многих желание посещать любые сайты
Интернет заполнится «казачками», которые будут только дезориентировать аудиторию
Ничего не изменится: ведь и сейчас существуют сайты госизданий
Мои предпочтения не изменятся: как читал независимые сайты, так и буду продолжать читать только их
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл