Павел МАЛАШЭВІЧ:
«Асноўныя перамогі ў Азаранкі яшчэ наперадзе»
— Незабыўны турнір! — кажа мой суразмоўца. — Я дапамагаў усім нашым тэнісістам, хоць большую частку часу праводзіў з Максам Мірным. З Вікай Азаранка, скажам так, шчыльна працуе яе асабісты ўрач Жан-П’ер Бруер. Сам ён — француз, праўда, нейкі час працаваў у Вялікабрытаніі з вядучымі спартсменамі. Я больш кантактаваў з ім, чым з самой Вікторыяй, хоць з ёй таксама бачыліся кожны дзень. З Бруерам мы абмяркоўвалі выключна прафесійныя пытанні, і я стараюся на такіх спаборніцтвах быць максімальна карысным, бо работа з любым спартсменам — яна камандная. Урачы любяць абмяркоўваць нейкую праблему.
— Жан-Поль Бруер — добры спецыяліст?
— Лічыцца адным з лепшых на тэнісным туры. І, скажам так, не з танных. Спецыяліст каласальнага ўзроўню, у якога ёсць чаму павучыцца!
— Французу плаціць сама спартсменка?
— Так, Вікторыя аплачвае работу сваёй каманды з уласнай кішэні. З ёй пастаянна знаходзяцца трэнер і доктар, перыядычна — трэнер па фізічнай падрыхтоўцы. Пры гэтым урач з’яўляецца адначасова і масажыстам, і фізіятэрапеўтам, і псіхолагам, і дыетолагам…
— Ці дарагія былі білеты для балельшчыкаў на турніры?
— Іх кошт даходзіў да некалькіх соцень долараў — у залежнасці ад значэння матча, часу яго правядзення і бокса, у якім будзеш сядзець. Натуральна, што на фіналы білеты самыя дарагія. Я асабіста бачыў вялізныя чэргі за квіткамі.
— Якія ўвогуле ўражанні ад турніру ў Аўстраліі?
— Для мясцовых жыхароў — гэта самае сапраўднае свята з багатымі традыцыямі. Тым больш што гэты турнір быў юбілейным, сотым! Упершыню такія спаборніцтвы ў Мельбурне прайшлі яшчэ ў 1905 годзе. Самі аўстралійскія балельшчыкі любяць падтрымліваць спартсменаў вельмі эмацыянальна, таму для Вікі было вельмі важна, каб гэта не адцягвала ўвагу падчас гульні і публіка яе не заводзіла. Але ў апошні час Вікторыя нашмат лепш спраўляецца са знешнімі перашкодамі і кіруе сабой. Гэта таксама вельмі вялікі фактар у росце спартсменкі.
— Як адзначаюць балельшчыкі, у Азаранкі раней і на самай справе даволі часта можна было назіраць “псіхі” падчас гульні…
— Калі паназіраць за элітнымі тэнісістамі свету, то ўсе яны неадназначныя людзі. Пачынаючы ад вядомага Макінроя і заканчваючы сучаснымі тэнісістамі. Мала спартсменаў, якія знешне абсалютна спакойныя. Нават сярод мужчын, не кажучы ўжо пра жанчын. Увогуле, я лічу, для тэнісістаў галоўная праблема — спалучэнне фізічнай, псіхічнай і духоўнай раўнавагі. Спартсмен павінен “саспець”. Я лічу, напрыклад, што асноўныя перамогі ў Азаранкі яшчэ наперадзе. Яна яшчэ фарміруецца. І адзін з самых цяжкіх перыядаў — праверка чалавека, калі той робіцца першым у свеце. Усе пасля гэтага чакаюць не толькі перамог, але перамог заўсёды і ўсюды. Вельмі складана забрацца на вяршыню, але яшчэ складаней там утрымацца. Не зламацца псіхалагічна. Вось вядомы Федэрэр прайграў у паўфінале, але сказаў, што не трэба рабіць з гэтага трагедыю. За турнірам — новыя турніры, новыя рэйтынгі.
— Можна сказаць, што зараз Вікторыя Азаранка на піку сваёй спартыўнай формы?
— Я ўпэўнены, што ў тэнісе яна сказала яшчэ далёка не ўсё з таго, што патэнцыяльна можа. Яе магчымасці такія, што мы нават сабе не ўяўляем.
— На здароўе не скардзілася?
— Фізічная форма была ў норме. Інакш не было б такога выніку.
— У фінале і Віка Азаранка, і Марыя Шарапава парадавалі балельшчыкаў сваімі крыкамі. Крычаць на корце — гэта для жанчын-тэнісістак норма? Дапамагае падчас гульні?
— Я скажу, што на кортах крычыць добрая палова спартсменаў. Нехта цішэй, нехта гучней… І не заўсёды з’яўляецца дыскамфорт ад крыку. Хтосьці пачынае так стагнаць, што робіцца не па сабе. Тая ж Марыя Шарапава… Але забараніць чалавеку крычаць немагчыма, і, думаю, такой дурной забароны не з’явіцца. Гэта своеасаблівасці арганізма. Калі хтосьці думае інакш, то я парэкамендаваў бы чалавеку ўзяць і паспрабаваць падняць нейкую вялікую вагу са спакойным выразам твару. Паглядзім, што атрымаецца. А спартсмены атрымліваюць падчас гульні такія вялізныя нагрузкі, што, здараецца, не кантралююць сябе. Яны сканцэнтраваны на матчы.
— Якое харчаванне на турніры было ў той жа Азаранкі, іншых спартсменаў? Гэта ж, напэўна, таксама мае вялікае значэнне…
— У Вікі ёсць спецыяльная дыета, якую складаюць спецыялісты ў вобласці дыеталогіі і якой яна прытрымліваецца. Хоць арганізатары турніру паклапаціліся, каб для спартсменаў не было ніякіх нязручнасцяў. Пры жаданні ім прадастаўляўся вялікі выбар прадуктаў. Давалі талоны на харчаванне, калі хто жадае дадаткова ўзяць гарачыя ці халодныя стравы, напіткі, снэкі, ёгурты. Пры гэтым усюды былі папярэджанні і спісы прадуктаў, якія могуць выклікаць алергічныя рэакцыі. Арахісавае масла, кунжут, некаторыя віды рыбы… Але задача любога спартсмена —
мець той рацыён харчавання, які для яго зручны і звыклы. За гадзіну-дзве да гульні звычайна лёгкая ежа — макарона, сандвічы, садавіна… П’юць спецыяльныя энергетычныя напоі.
— А клімат у Аўстраліі складаны?
— Спецыфічны, бо там вельмі моцная сонечная актыўнасць. Побач азонавая дзірка, таму на сонцы можна згарэць імгненна. У Аўстраліі ультрафіялетавая абарона ёсць нават у зубной пасце, мыле, крэмах для галення… Некаторым еўрапейцам на турніры даводзілася складана.
— Дзе жылі спартсмены?
— У афіцыйных гатэлях, хоць да гэтага ніхто не прымушаў. Мы, напрыклад, жылі побач з кортамі — дзесяць хвілін да іх пехатой. Віка жыла таксама ў гатэлі, Макс Мірны размясціўся ў суседнім.
— Ахова ў яе была?
— Мясцовая служба бяспекі. Да таго ж у гасцініцу без электроннай карткі чалавек не пройдзе. Нават у ліфт не патрапіш.
— У вольны час спартсмены чым займаліся?
— Яго было зусім мала. Трэніроўкі, матчы, час для аднаўлення арганізма… Тая ж Віка старалася раней легчы спаць, хоць гісторыя ведала выпадкі, калі асобных спартсменаў (не буду называць прозвішчы) бачылі напярэдадні адказных матчаў у начных клубах. Але гэта хутчэй выключэнне, чым правіла. Для таго каб знаходзіць сілы яшчэ і на начныя гулянні, трэба мець здароўе, прабачце, як у каня. Такія спартсмены звычайна маюць кароткую кар’еру.
— Што, і ў акіяне не пакупаліся?
— Ні ў якім разе! Акіян там вельмі небяспечны, так што не хацелася рызыкаваць ні сабой, ні спартсменамі. За два тыдні тры разы ў паведамленнях навін па тэлебачанні інфармавалася пра нападзенні акул на сёрфераў. Тым больш там у вадзе акрамя акул і іншага “дабра” хапае —
мядуз, змей, аб каралы можна параніцца. Хоць пляжы ў Аўстраліі вельмі шыкоўныя, і мясцовыя жыхары шкадавалі, што мы не жадаем іх пабачыць. Але кожнаму сваё. Для кагосьці знаходжанне ў Аўстраліі — адпачынак, для кагосьці — цяжкая работа, якую Вікторыя Азаранка выканала проста бліскуча!
Тэмы:

галоўнае онлайн:

Навіны
абмеркаванне