Аляксандр Гарцуеў прэзентуе гісторыю кахання
16 сакавіка на сцэне Палаца культуры прафсаюзаў адбудзецца прэм’ера спектакля “Людзі на балоце” Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.
Аўтар інсцэніроўкі і рэжысёр-пастаноўшчык – Аляксандр Гарцуеў, мастак-пастаноўшчык – Ігар Анісенка, кампазітар – Дзмітрый Фрыга.
У аснову спектакля пакладзены першыя дзве кнігі “Палескай хронікі” Івана Мележа – “Людзі на балоце” і “Подых навальніцы”.
– Мне здаецца, што гэта адзін з найлепшых узораў літаратуры, – лічыць рэжысёр Аляксандр Гарцуеў. – Час напісання раманаў – 60-я гады. Час дзеяння – яшчэ далейшы. Але апісаныя там падзеі нагадваюць мне 90-я гады, пералом эпох, калі старая ўлада адышла, а новая яшчэ не прыйшла – такі ж самы захоп уласнасці, такія ж мары пра светлае будучае і новае жыццё. Старая інсцэніроўка была добрая, але адпавядала толькі свайму часу – у ёй было шмат “сацыялкі”, але мала кахання. Я зрабіў наадварот, каб быць бліжэй да людзей, таму галоўнае месца ў спектаклі займае трохкутнік Васіль – Ганна – Яўхім.
У спектаклі занятыя: Раман Падаляка, Аляксандр Паўлаў, Вікторыя Чаўлытка, Валянціна Гарцуева, Павел Харланчук, Арцём Бародзіч, Генадзь Аўсяннікаў, Сяргей Краўчанка, Наталля Качаткова, Тамара Міронава, Генадзь Гарбук, Аляксандр Падабед, Зоя Белахвосцік, Алена Сідарава і інш.
“Палеская хроніка” на беларускай сцэне
Трылогія Івана Мележа мае багатую сцэнічную гісторыю. У 1966 годзе Аляксандр Гутковіч паставіў трохсерыйны тэлеспектакль “Людзі на балоце”, у якім роль Васіля, дарэчы, сыграў акцёр Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Генадзь Гарбук.
У тым жа годзе Барыс Эрын, Зінаіда Браварская і Галіна Уладамірская паставілі “Людзей на балоце” ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. Васіля ў спектаклі зноў сыграў Генадзь Гарбук, Ганну – Лілія Давідовіч, а Аляксандр Гарцуеў выканаў ролю Міканора. Спектакль ішоў 19 год. У фільме Віктара Турава “Людзі на балоце” (1981 год) Генадзь Гарбук іграў ужо бацьку Ганны, Аляксандр Гарцуеў – Ларывона, а Лілія Давідовіч - Глушачыху.
Да гэтых раманаў звярталіся і ў Гомельскім абласным тэатры, дзе ў 1977 годзе быў пастаўлены спектакль “Подых навальніцы”, а ў 1989 годзе спектакль “Жарсці эпохі” (па трэцяй частцы “Палескай хронікі” “Завеі, снежань”).
У 2011 годзе Мозырскі драматычны тэатр імя Івана Мележа прадставіў гледачам літаратурна-музычную кампазіцыю па матывах рамана “Людзі на балоце”.

Крынiца: Народная Воля

галоўнае онлайн:

7 лютага 2012 г.
Навіны
абмеркаванне