bulletгалоўнае онлайн:

Эканоміка

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

“Газпром” амаль на трэць скараціў транзіт газа праз Беларусь

NV exclusive   Аўтар: I 6 лютага 2012 г. 13:30 Image 49850
«Газпром» скарачае пракачку газа па газаправоду «Ямал-Европа» праз тэрыторыю Беларусі з-за ўводу “Паўночнага патока”. Толькі за першыя пяць дзён ад пачатку 2012 года пастаўкі газа ў Германію скараціліся на 37%.
Раней аб’ём транзіта праз Беларусь па газаправоду “Ямал-Европа” складаў каля 33 мільярдаў кубоў. А праз “Белтрансгаз” – каля 15-16 млрд куб. м.

Напачатку мінулага года беларускія ўлады заяўлялі, што аб’ём пракачкі газа праз Беларусь цягам бліжэйшых некалькіх гадоў не зменшыцца і застанецца на ўзроўні каля 43 мільярдаў кубоў.

Пасля таго, як расейскія манапалісты ў лістападзе 2011 года пачалі эксплуатаваць газаправод “Паўночны паток”, які абмінае тэрыторыю Беларусі, то пракачка газа па гэтым накірунку складае каля 9 мільярдаў кубоў за год.

У прэс-рэлізе “Газпрома” па выніках паседжання Савета дырэктараў паведамляецца: “Беларусь з’яўляецца стратэгічна важным звяном у забеспячэнні экспартных паставак “Газпрома” у Еўропу: у 2011 годзе аб’ём транспартыроўкі расійскага газа праз рэспубліку склаў 31,3 млрд куб.м газа ці 21% ад агульнага аб’ёма экспарта ў Еўропу”.

Згодна з прэс-рэлізам, “асноўныя мерапрыемствы ў падвышэнні эфектыўнасці дзейнасці “Белтрансгаза” будуць рэалізаваныя да канца 2012 года”. Пры гэтым адзначаецца, што ўжо падрыхтаваныя неабходныя дакументы для перайменавання кампаніі “Газпром трансгаз Беларусь”.

Летась у лістападзе былі падпісаныя кантракты на пастаўку газа ў Беларусі і яго транспартыроўку праз тэрыторыю краіны ў 2012-2014 гадах, а таксама дамова куплі-продажу 50% акцый “Белтрансгаза”. Калі ўлічыць, што раней (2007-2010 гады) “Газпром” набыў 50% акцый, то “Газпром” цяпер валодае 100% акцый “Белтрансгаза”.




Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

ГАЛАСАВАННЕ

Перед государственными СМИ поставлена задача освоения интернета. Как, на ваш взгляд, это повлияет на ситуацию в белорусском сегменте глобальной сети?

Конкуренция оживит обе стороны, интересных и качественных публикаций станет больше
Это благотворно повлияет на демократизацию интернет-пространства и поможет представить здесь весь спектр мнений
Госидеология наводнит виртуальное пространство и сможет шире проникнуть в среду не очень разбирающейся в идеологических тонкостях молодёжи
Интернет действительно превратится в «помойку» - и это отобьёт у многих желание посещать любые сайты
Интернет заполнится «казачками», которые будут только дезориентировать аудиторию
Ничего не изменится: ведь и сейчас существуют сайты госизданий
Мои предпочтения не изменятся: как читал независимые сайты, так и буду продолжать читать только их
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл