Беларусь будзе атрымліваць нафту па льготных коштах
Старшыня “Белнафтахіма” Ігар Жылін паведаміў журналістам, што расійскі бок будзе цягам чатырох гадоў пастаўляць у Беларусь нафту па льготных коштах. Ён сказаў, што нафта Беларусі каштуе на 400 долараў менш, чым для іншых краін.
“Мы атрымалі ўсе аб’ёмы, яны павялічаны на 12% у параўнанні з мінулым годам. І мы, натуральна, атрымалі льготныя цэны на нафтапрадукты на чатыры гады”, -- сказаў Жылін.
Старшыня “Белнафтахіма” запэўніў, што гэта дазволіць атрымаць большы даход.
Старшыня “Белнафтахіма” запэўніў, што гэта дазволіць атрымаць большы даход.
Крынiца: Народная Воля





галоўнае онлайн:


Аўтар:
Навіны
абмеркаванне