bulletгалоўнае онлайн:

Палітыка

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

Фігурантка ў справе Аўтуховіча пайшла на павышэнне

4 лютага 2012 г. 11:51 Image 49738
Тамара Стасевіч 12 гадоў ачольвала падатковую інспекцыю Ваўкавыску.

Калі не паглыбляцца ў дзейнасць Тамары Стасевіч, ейнае павышэнне – намесніца абласной інспекцыі падаткаў і збораў – не выклікае пытанняў. Апошнім часам Ваўкавыскі раён займаў першыя пазіцыі ў агульнай суме падаткаў, што паступалі ў вобласць.

Але разам з тым, на яе была заведзеная крымінальная справа, праводзіліся праверкі з нагоды падазрэння ў перавышэнні службовых паўнамоцтваў, і пэўны час яна наагул была адхіленая ад працы.

Былы адвакат Міколы Аўтуховіча Павел Сапелка адзначае, што Тамара Стасевіч была галоўнаю фігураю ў першай крымінальнай справе супраць бізнесоўца ў 2003 г. “Менавіта яна была ініцыятарам завядзення крымінальнай справы. Аўтуховіч, у сваю чаргу, сабраў на яе ды іншых ваўкавыскіх чыноўнікаў кампрамат, які перадаў у Камітэт барацьбы з арганізаванай злачыннасцю Гарадзенскай вобласці. Таму Аўтуховіч вельмі разлічваў убачыць яе на лаве падсудных”, – звяртае ўвагу адвакат.

На загад тагачаснага міністра падаткаў і збораў Канстанціна Сумара (цяпер – губернатар Берасцейскай вобласці), пачалі ўнутраведамаснае расследаванне паводле факту злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі Тамары Стасевіч і ейных калегаў. Праводзіць расследаванне даручылі былому працаўніку органаў унутраных справаў, а на той момант – старэйшаму падатковаму інспектару аддзелу інспектарскай працы МПЗ Гарадзенскай вобласці Мікалаю Басалыгу вось тут трэба выправіць - (пазней пайшоў на павышэнне і стаў намеснікам старшыні падатковай інспекцыі Кастрычніцкага раёну Горадні).

Ён падрыхтаваў справаздачу пра тое, што Тамара Стасевіч фіктыўна ўладкавала на працу сваю старэйшую дачку Наталлю ў “Ваўкавыскміжрайгаз” на пасаду кантралёра.

Наталля Стасевіч у 2000 г. паступала ў Гарадзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт, аднак не здолела здаць іспыту па матэматыцы. Яе прынялі на платнае аддзяленне, аднак вучобу аплачвала не сама яна і нават не ейныя бацькі, а дзяржаўнае прадпрыемства “Ваўкавыскміжрайгаз”. За гэтую “паслугу” Стасевіч адмяніла штрафныя санкцыі супраць арганізацыі, якія налічылі пасля падатковых праверак. Праўда, калі высветліліся абставіны гэтай справы, спадарыню Стасевіч прымусілі кампенсаваць выдаткі на вучобу дачкі. Ніякай іншай адказнасці за перавышэнне службовых паўнамоцтваў яна не панесла.

Уладзімір Асіпенка калісьці працаваў у падатковай інспекцыі пад кіраўніцтвам Тамары Стасевіч. Аднак у супрацьдзеянні Аўтуховічу заняў пазіцыю бізнесоўцы. Як вынік, быў асуджаны разам з ваўкавыскім прадпрымальнікам у 2010 г. і адбываў пакаранне ў Івацэвіцкай калоніі. У інтэрв’ю парталу region4.by ён адзначае: “Мы пацвердзілі ў сваіх паказаннях і на вочных стаўках з начальніцаю падатковай інспекцыі Тамараю Стасевіч і ейнаю намесніцаю Ганнаю Місько шматлікія факты парушэнняў. Урэшце ўсіх, хто даў паказанні супраць іх, абвінавацілі ва ўсіх смяротных грахах і звольнілі з інспекцыі”.

Такім чынам, шматлікія факты, што сведчылі пра карумпаванасць мясцовых чыноўнікаў і Тамары Стасевіч, паводле афіцыйных звестак “не знайшлі пацверджання”. А таму спадарыня Стасевіч – адна з асноўных фігурантак у справе Аўтуховіча – працягвае працаваць у падатковых органах. У Ваўкавыску яна адпрацавала больш за 12 гадоў, дагэтуль узначальвала падатковую інспекцыю Зэльвенскага раёну.
Крынiца: Белсат
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

Paliasouschtschyk (4.02.2012 18:25)

Тых лукавы павышае, Хто - караць дапамагае.

ГАЛАСАВАННЕ

Перед государственными СМИ поставлена задача освоения интернета. Как, на ваш взгляд, это повлияет на ситуацию в белорусском сегменте глобальной сети?

Конкуренция оживит обе стороны, интересных и качественных публикаций станет больше
Это благотворно повлияет на демократизацию интернет-пространства и поможет представить здесь весь спектр мнений
Госидеология наводнит виртуальное пространство и сможет шире проникнуть в среду не очень разбирающейся в идеологических тонкостях молодёжи
Интернет действительно превратится в «помойку» - и это отобьёт у многих желание посещать любые сайты
Интернет заполнится «казачками», которые будут только дезориентировать аудиторию
Ничего не изменится: ведь и сейчас существуют сайты госизданий
Мои предпочтения не изменятся: как читал независимые сайты, так и буду продолжать читать только их
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл