bulletгалоўнае онлайн:

Палітыка

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

Рада беларускай інтэлігенцыі заклікае да байкоту

NV exclusive   Аўтар: I 6 лютага 2012 г. 17:10
«Да тых, каго непакоіць лёс Беларусі, каго хвалюе лёс бацькоў і будучае дзяцей, хто зняважаны і абураны хамствам, беззаконнем і беспакаранасцю ўладаў, да тых, хто не можа спакойна спаць у той час, калі за кратамі жорстка катуюць палітвязняў, звяртаемся мы», -- так пачынаецца зварот Рады беларускай інтэлігенцыі ў сувязі з маючымі адбыцца восенню гэтага года парламенцкімі выбарамі.

У спрэчках палітыкаў наконт таго, ці прымаць удзел у той кампаніі, якую беларускія ўлады называюць “выбарамі”, прадстаўнікі інтэлігенцыі сталі на бок прыхільнікаў стратэгіі байкоту.

“Самая простая і дзейсная форма пратэсту – БАЙКОТ, як адпаведны адказ грамадства на стаўленне дзяржавы да сваіх грамадзян, -- гаворыцца ў звароце, які адрасаваны не толькі палітыкам, але і кожнаму выбаршчыку. -- Байкот – гэта спыненне супрацоўніцтва з рэжымам у любых законных і даступных кожнаму з нас формах. Кожны можа не прымаць удзел у выбарчым фарсе, пакуль не будуць вызваленыя і не адноўленыя ў грамадзянскіх правах усе палітвязні і да таго часу, пакуль не будзе забяспечаны празрысты падлік галасоў”.

“Беларусы жадаюць, каб дзяржава абараняла сваіх грамадзян – нашыя галасы, нашае здароўе, наш дабрабыт, нашую годнасць, а ў цяжкую хвіліну – і права кожнага з нас на жыццё.

Людзі ўсё больш усведамляюць, што іх жыццё наўпрост залежыць ад таго, якія выбары адбудуцца ў краіне – звычайны фарс, ці нармальны празрысты працэс барацьбы кандыдатаў без ціску з боку дзяржавы.

Выбары ў краіне могуць лічыцца свабоднымі і справядлівымі толькі пры абавязковым удзеле прадстаўнікоў партыяў і кандыдатаў ў выбарных камісіях усіх узроўняў і пры магчымасці сапраўднага назірання за падлікам галасоў.

Ва ўмовах, калі дзяржава пазбавіла сваіх грамадзян магчымасці ажыццявіць неад’емныя правы, у тым ліку і на свабодныя, дэмакратычныя і справядлівыя выбары, грамадзяне маюць права на пратэст”, -- гаворыцца ў дакуменце.




Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

alex (6.02.2012 17:34)

А у Рады есть сайт? Увы, до сих пор не знал, что есть Рада, которая просто объединяет здравомыслящих людей , а не носителей политических брэндов. НВ дайте, будь ласка, больше информации. Интересно до чрезвычайности! Кто на фото, если не секрет?

Эдуард ТОБІН (6.02.2012 21:32)

Падтрымліваю зварот. Толькі трэба пісаць "псеўдавыбары". І толькі масавы байкот гэтай жульніцкай акцыі зможа спрыяць хутчэйшаму скананьню антынацыянальнага рэжыма.

Лявон (7.02.2012 00:05)

На здымку - Старшыня рады кінарэжысёр і педагог Уладзімір Георгіявіч Колас. Поўны тэкст заявы: http://europeanbelarus.org/be/news/2012/2/6/3918/

Александр Колядко (8.02.2012 10:51)

СТРАТЕГИИ НЕ СТРОЯТСЯ НА ЭМОЦИЯХ «Грамадзяне Беларусі пазбаўлены свайго галоўнага права: права выбіраць сабе ўладу. Сёння амаль кожны ведае, што выбары фальсіфікуюцца рэжымам. Калі гэта не змяніць — ні ў краіны, ні ў кожнага з нас не будзе будучыні». …Полагал бы, что ваш бойкот может иметь хотя бы чуточку больший эффект, чем достопамятный «Народны сход», не стал бы высказываться поперек. Но изменить сегодня что-либо способно совсем иное: требование созыва Всебелорусского собрания НА ПОДЛИННО ДЕМОКРАТИЧЕСКОЙ ОСНОВЕ. Скажите: «Слово – народу!», и люди куда охотнее к Вам прислушаются. Они давно перестали ждать такого внимания от оппонентов режима.

ГАЛАСАВАННЕ

Перед государственными СМИ поставлена задача освоения интернета. Как, на ваш взгляд, это повлияет на ситуацию в белорусском сегменте глобальной сети?

Конкуренция оживит обе стороны, интересных и качественных публикаций станет больше
Это благотворно повлияет на демократизацию интернет-пространства и поможет представить здесь весь спектр мнений
Госидеология наводнит виртуальное пространство и сможет шире проникнуть в среду не очень разбирающейся в идеологических тонкостях молодёжи
Интернет действительно превратится в «помойку» - и это отобьёт у многих желание посещать любые сайты
Интернет заполнится «казачками», которые будут только дезориентировать аудиторию
Ничего не изменится: ведь и сейчас существуют сайты госизданий
Мои предпочтения не изменятся: как читал независимые сайты, так и буду продолжать читать только их
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл