bulletгалоўнае онлайн:

Палітыка

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

Хто ў апазіцыі агент уладаў?

7 лютага 2012 г. 09:30 Image 49871
Расійскі палітолаг Андрэй Суздальцаў заявіў, што кампанія «Гавары праўду!» фінансавалася беларускімі ўладамі на загад кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Ўладзіміра Макея. 
Такое меркаваньне ён выказаў у інтэрв'ю сайту Аб’яднанай грамадзянскай партыі, потым публікацыя была перадрукаваная сайтам «Беларускі партызан».

Фрагмэнт інтэрвію:

​​Суздальцаў: Някляеў разумеў, што яго вядуць на закол. Але вырвацца складана. Ілюзія кампаніі, барацьбы. Я не выключаю, вядома, што нейкі расійскі алігарх ў гэтым фінансаванні і паўдзельнічаў, але наогул — гэта падтрымка Макея. Усе выбары 2010 года — гэта сцэнар Макея.

Сайт АГП: Я правільна разумею, што Макей пры гэтым працаваў не на сябе, а на Лукашэнку?

Суздальцаў: Вядома. Гм...

Сайт АГП: І яны атрымлівалі гэтыя грошы праз нейкія вельмі складаныя схемы, і не ведалі, што яны ад Макея?

Суздальцаў: Ну, здагадваліся, напэўна...

Сайт АГП: Я да таго што, можа быць, калі яны не ведалі, адкуль гэтыя грошы, можа, яны і не вінаватыя?

Суздальцаў: Ой, ну, хлопцы, дзіцячы сад... Яны ж палітыкі ...»

Як паведаміла рэдактар сайта АГП Ганна Красуліна, нагодай для інтэрв'ю стаў артыкул А. Суздальцава, апублікаваны на яго сайце, дзе ў прыватнасці гаворыцца: «Аўтар гэтых радкоў з поўнай падставай бярэцца сцвярджаць, што цэлы шэраг кандыдатаў у прэзідэнты на выбарах 2010 г. пасля наведання Адміністрацыі прэзідэнта РБ атрымалі фінансаванне ад беларускіх уладаў праз Літву і Ўкраіну».

Рэдактар сайта АГП таксама заявіла:



Ганна Красуліна
​​Красуліна: Насамрэч пра тое, што лідары ўсёй апазіцыі купленыя Лукашэнкам і на яго грошы праводзяць гульню ў легітымнасць рэжыму, Суздальцаў заявіў у сваёй публікацыі «Байкот». АГП палічыла неабходным высветліць, каго ён мае на ўвазе. Мы патэлефанавалі, каб удакладніць. І ён пачаў называць такія імёны. Для нас было важна высветліць, ці лічыць ён лідараў АГП такімі.

РС: І вас задаволіла тое, што ваша партыя, паводле Суздальцава аказалася чыстай, а «Гавары праўду» гэтак «аскаромілася»?

Красуліна: Ну я задавала дадатковыя пытанні. Для мяне тэза Суздальцава невідавочная, фактаў няма. Але пытанне маральнага плану ёсць. Калі недзе бярэш грошы, то трэба разумець, што гэта важнае пытанне.

РС: А ці няма сувязі паміж з'яўленнем гэтай публікацыі на вашым сайце і выключэннем з вашай партыі аднаго з кіраўнікоў «Гавары праўду» Андрэя Дзмітрыева?

Красуліна: Не, такой сувязі няма. Мы пра сябе задавалі пытанне. Мы былі абураныя агульным абвінавачаннем. Ну і калі нам Суздальцаў сказаў, што нас не мае на ўвазе, мы спыталі — а каго мае. Ён адказаў. Нас не ўзрадавала меркаванне Суздальцава і яго меркаванне — гэта не меркаванне сайта АГП ці кіраўніцтва нашай партыі.

Публікацыю на сайце АГП мы папрасілі пракаментаваць аднаго з кіраўнікоў кампаніі «Гавары праўду» Андрэя Дзмітрыева.


Андрэй Дзмітрыеў
​​Дзьмітрыеў: Я магу выказаць вялікае шкадаванне, што такая паважаная структура, як АГП, з такой лёгкасцю паддалася на правакацыі чалавека, які заўсёды выказвае думкі, найбольш прыемныя для Масквы і для Крамля непасрэдна. Што тычыцца гэтай заявы, то што тут можна сказаць? Кампанія «Гавары праўду» стваралася пад эгідай Уладзіміра Някляева. І ніхто іншы не з'яўляўся ніколі ні яе лідарам, ні дыктаваў, што рабіць.

РС: Але з часоў выбараў было таямніцай і застаецца цяпер пытанне крыніцаў фінансаваньня вашай кампаніі. Гэта, відаць, і дало падставы Суздальцаву выказваць свае гіпотэзы на гэты конт.

Дзьмітрыеў: Суздальцаў не мяркуе, а сцьвярджае. І гэтае яго сцьвярджэнне з'явілася вельмі своечасова. Уладам трэба зрабіць усё, каб не было аб’яднанай апазіцыі, каб яна сварылася паміж сабой. І Суздальцаў выкарыстоўвае для гэтага сілу, якая дагэтуль яшчэ не падпісала супольнае пагадненне — я маю на ўвазе АГП. Гэта ўсё прыдумкі Суздальцава, ці нават не яго, якія ён агучыў.

РС: Вы сказалі, што Суздальцаў агучвае меркаванні Крамля? А чаму Крэмль зацікаўлены дыскрэдытаваць вас?

Дзьмітрыеў: Зацікаўленасць Крамля — каб Лукашэнка выконваў свае дамовы з Крамлём і кантраляваў усё ў краіне. Аб’яднанне апазіцыі можа стварыць новую сітуацыю і спрыяць крокам у бок Захаду, у чым Масква не зацікаўленая. Але можам супакоіць Суздальцава і іншых — спрэчак, якіх яны хочуць, ня будзе.

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

ГАЛАСАВАННЕ

Перед государственными СМИ поставлена задача освоения интернета. Как, на ваш взгляд, это повлияет на ситуацию в белорусском сегменте глобальной сети?

Конкуренция оживит обе стороны, интересных и качественных публикаций станет больше
Это благотворно повлияет на демократизацию интернет-пространства и поможет представить здесь весь спектр мнений
Госидеология наводнит виртуальное пространство и сможет шире проникнуть в среду не очень разбирающейся в идеологических тонкостях молодёжи
Интернет действительно превратится в «помойку» - и это отобьёт у многих желание посещать любые сайты
Интернет заполнится «казачками», которые будут только дезориентировать аудиторию
Ничего не изменится: ведь и сейчас существуют сайты госизданий
Мои предпочтения не изменятся: как читал независимые сайты, так и буду продолжать читать только их
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл