bulletгалоўнае онлайн:

Палітыка

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

БНФ супраць пераўтварэння Беларусі ў “кітайскую выспу ў Еўропе”

NV exclusive   7 лютага 2012 г. 15:41 Image 49918

Партыя БНФ прыняла заяву, у якой выказвае занепакоенасць інтэнсіфікацыяй стасункаў паміж Кітаем і Рэспублікай Беларусь. З заявы вынікае, што кітайскія крэдыты, якія тэарэтычна павінны былі спрыяць развіццю эканомікі краіны, на практыцы супярэчаць яе нацыянальным інтарэсам.



Змест заявы:

“Управа Партыі БНФ з глыбокай занепакоенасцю адзначае інтэнсіфікацыю нераўнапраўных і шкодных для інтарэсаў значнай часткі беларускіх грамадзянаў эканамічных стасункаў паміж сённяшнім кіраўніцтвам Беларусі і ўладамі ды бізнэсам Кітайскай Народнай Рэспублікі.

 Масавае прыцягненне ўрадам і прадпрыемствамі Беларусі звязаных кітайскіх крэдытаў (ужо адкрытыя крэдытныя лініі на сёння складаюць 16 мільярдаў долараў) ня толькі істотна павялічвае цяжар запазычанасці нашае краіны і набліжае яе фінансавае банкруцтва. Яно спрыяе з’яўленьню на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь небясьпечнай для нашых нацыянальных інтарэсаў колькасьці пабудаваных кітайскімі рабочымі з кітайскіх матэрыялаў па кітайскіх тэхналогіях згодна з кітайскімі экалагічнымі ды іншымі нарматывамі аб’ектаў, якія з’яўляюцца ўласнасцю Кітаю. Такая практыка наўпрост шкодзіць як разьвіццю айчыннага бізнэсу, так і звычайнай бясьпецы нашых грамадзянаў (у сувязі зь нізкай якасцю гэтых тэхналогій) ды экалагічнай сітуацыі ў краіне (у сувязі з нізкім узроўнем кітайскіх экалагічных стандартаў).

Нераўнапраўнасць беларуска-кітайскіх эканамічных стасункаў добра дэманструе статыстыка: паводле вынікаў студзеня – лістапада 2011 г. адмоўнае сальда гандлёвага баланса з КНР склала для Беларусі 1,36 мільярдаў долараў.

Управа Партыі БНФ выказвае асаблівую заклапочанасць планамі адчужэння на карысць Кітаю 80 квадратных кіламетраў сельскагаспадарчай і рэкрэацыйнай тэрыторыі Мінскага і Смалявіцкага раёнаў для пабудовы кітайскага індустрыяльнага парка без правядзення шырокага грамаскага абмеркавання на прадмет высвятлення, якія менавіта вытворчасці будуць там размешчаныя і якім чынам яны змогуць уплываць на экалагічнае становішча ў рэгіёне. Управа таксама канстатуе поўнае ігнараванне пры вырашэнні гэтага пытання меркавання жыхароў вёсак і дачных пасёлкаў, якія трапляюць у гэтую “зону адчужэння”. Мы падтрымліваем справядлівае патрабаванне чальцоў каапэратыву “Рэчанька” аб правядзенні адкрытых грамадзкіх слуханняў па пытанні стварэння кітайскага індустрыяльнага парка ў Мінскай вобласці і заклікаем іншых грамадзянаў, чые маёмасныя ды іншыя інтарэсы могуць непасрэдна пацярпець у выніку рэалізацыі названых планаў, падтрымаць гэтае патрабаванне.

 Управа Партыі БНФ таксама падтрымлівае стварэнне грамадскай групы для кантролю за сітуацыяй з будаўніцтвам кітайцамі завода па вытворчасці сульфатнай беленай цэлюлозы на базе Светлагорскага цэлюлозна-кардоннага камбіната. Мы падзяляем меркаванне светлагорскай грамадскасці аб неабходнасці незалежнай экалагічнай экспертызы гэтага праекта, які, на думку спецыялістаў, можа значна пагоршыць і без таго складаны экалагічны стан рэгіёна. Без такой экспертызы названае будаўніцтва ні ў якім разе не мусіць быць распачатае!

Управа Партыі БНФ цалкам падзяляе заклапочанасць жыхароў г. Мінску, эколагаў, дзеячаў культуры запланаваным знішчэньнем мінскага парка імя 40-годзьдзя Кастрычніка дзеля пабудовы на яго месцы кітайскага гатэля “Пекін”. Мы патрабуем ад мінскіх уладаў неадкладнага спынення высечкі дрэваў у парку і перагляду праекту будоўлі!

 Партыя БНФ, як партыя абароны нацыянальных інтарэсаў, будзе і надалей пільна адсочваць сітуацыю ў рэгіёнах актыўнай рэалізацыі “інвестыцыйных праектаў” Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Беларусі, маючы за мэту прадухіленне некантраляванай і шкоднай для беларускай нацыі кітайскай эканамічнай экспансіі ў нашую краіну. З’яўляючыся перакананымі прыхільнікамі еўрапейскага і еўраатлантычнага выбару Беларусі, мы будзем усімі законнымі спосабамі перашкаджаць не толькі зьнікненню нашай Бацькаўшчыны ў складзе Еўразійскага Саюзу, але і яе ператварэнню ў “кітайскую выспу ў цэнтры Еўропы”! Управа Партыі БНФ заклікае ўсіх неабыякавых грамадзянаў Беларусі, якія падзяляюць нашы погляды на гэтую праблему, далучацца да нашай працы дзеля прадухілення гэтых пагрозаў”.


Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

ГАЛАСАВАННЕ

Перед государственными СМИ поставлена задача освоения интернета. Как, на ваш взгляд, это повлияет на ситуацию в белорусском сегменте глобальной сети?

Конкуренция оживит обе стороны, интересных и качественных публикаций станет больше
Это благотворно повлияет на демократизацию интернет-пространства и поможет представить здесь весь спектр мнений
Госидеология наводнит виртуальное пространство и сможет шире проникнуть в среду не очень разбирающейся в идеологических тонкостях молодёжи
Интернет действительно превратится в «помойку» - и это отобьёт у многих желание посещать любые сайты
Интернет заполнится «казачками», которые будут только дезориентировать аудиторию
Ничего не изменится: ведь и сейчас существуют сайты госизданий
Мои предпочтения не изменятся: как читал независимые сайты, так и буду продолжать читать только их
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл