ПРАВЫ ЧАЛАВЕКА
Заступілася пракуратура...
Нечакана для ўсіх на бок ініцыятараў стварэння незалежнага прафсаюза на ўнітарным прадпрыемстве “Граніт” стаў пракурор Брэсцкай вобласці Сяргей Хмарук.
Падчас нядаўняй прэс-канферэнцыі ён заявіў, што адміністрацыя “Граніта” не мае права адмаўляць у рэгістрацыі незалежнага прафсаюза. Пракурор вобласці адназначна заявіў, што калі бакі не змогуць дамовіцца, дык давядзецца вырашаць гэтае пытанне ў судовым парадку.
Магчыма, такая заява прагучала таму, што канфлікт паміж стваральнікамі незалежнага прафсаюза і адміністрацыяй “Граніта” на гэтым тыдні дасягнуў свайго апагея.
Супрацьстаянне пачалося яшчэ месяц таму, калі рабочыя сталі масава падаваць заявы аб выхадзе з афіцыйнага прафсаюза і пераходзіць у новы, незалежны, які знаходзіўся ў стадыі фарміравання. Рабочыя называлі адну прычыну — афіцыйны прафсаюз не выконваў сваіх абавязкаў, гэта значыць не абараняў правы працоўных. Каб збіць хвалю пратэсту і ўзяць сітуацыю пад кантроль, адміністрацыя правяла некалькі сходаў. Лю-дзей спрабавалі запалохаць, казалі пра звальненні, пра страту грашовых надбавак, адпачынкаў ды іншых сацыяльных прывілей, але гэта на стыхійны працэс паўплывала нязначна. Тады пачаліся адстаўкі сярод начальства прадпрыемства. Прычым пачалі адразу з генеральнага дырэктара Сцяпана Тураўца. Цяпер яго абавязкі выконвае Эдуард Гаўрылковіч.
Тым часам стваральнікі незалежнага прафсаюза падрыхтавалі ўсе неабходныя дакументы, але арганізацыя непасрэдна на прадпрыемстве так і не створана. Для рэгістрацыі не хапае… юрыдычнага адраса. Рабочыя папрасілі адміністрацыю прадпрыемства даць гарантыйны ліст у Лунінецкі райвыканкам аб прадастаўленні памяшкання, але тая адмовілася.
Пакуль цягнулася ліставанне, ціск на стваральнікаў пярвічнай арганізацыі незалежнага прафсаюза ўзмацніўся. Старшыня незалежнага прафсаюза гарнякоў Мікалай Зімін паведаміў “Народнай Волі”: “Спачатку “наехалі” на старшыню пярвічнай арганізацыі Алега Стахаевіча. У яго супрацоўнікі ДАІ забралі правы. Прычым яго нават не затрымлівалі на “месцы здарэння”, затое на наступны дзень паведамілі, што ён нібыта на пераходзе не прапусціў пешаходаў, чым стварыў аварыйную сітуацыю. Ды яшчэ напісалі, што быў нападпітку. Хаця ні экспертызы, ні самога факта затрымання не было. Яшчэ адзін актывіст Лявон Дубаносаў двойчы запар праходзіў атэстацыю. Гэта пры тым, што ён з’яўляецца кваліфікаваным рабочым і мае працоўны стаж больш за пятнаццаць гадоў. Жонак яшчэ двух актывістаў проста звольнілі з працы. Праформа нібыта была захавана, бо жанчыны працавалі падчас дэкрэтнага адпачынку, але заўсёды такая практыка была, калі людзям давалі іншую працу і не звальнялі. Таму ўсім зразумела, што гэта расправа...”
2 лютага Незалежны прафсаюз гарнякоў накіраваў ліст на імя выконваючага абавязкі дырэктара “Граніта” Эдуарда Гаўрылковіча з чарговай просьбай прадаставіць памяшканне для незалежнага прафсаюза. Раней на такія просьбы былі толькі адпіскі, накшталт таго, што ў юрыдычны аддзел прадпрыемства не падалі пакет дакументаў. Мікалай Зімін, аднак, тлумачыць: “А мы і не абавязаны даваць пакеты дакументаў юрысту прадпрыемства, бо рэгістрацыяй прафсаюза займаецца райвыканкам. Але мы можам даць гэты пакет, для нас гэта не праблема. Зараз у лісце мы пазначылі, што ў выпадку чарговай адмовы будзем звяртацца ў міжнародныя структуры”.
Заснавальнікам новага прафсаюза застаецца спадзявацца, што адміністрацыя прадпрыемства прыслухаецца да пракурора вобласці і справа нарэшце вырашыцца на карысць новай арганізацыі. На беларускі суд у іх надзей мала.
Тэмы:

галоўнае онлайн:

Навіны
абмеркаванне
депутат (3.02.2012 22:46)
Дебилизация МВД успешно давно завершена. Что эти тупицы могут предъявить стопроцентно? Ничего. Вот и лепят всякую ерунду. Я более чем уверен - никакой бабки на пешеходном переходе не было. Ну, а начальник ГАИ себе на будущее (когда в стране будет демократическая власть и верховенство Закона) лет 10 строгого режима.