ЗА ПРАХАДНОЙ...
«Нас хвалюе не столькі моцны мароз, колькі наш заробак...»
Падобна на тое, што люты цалкам апраўдвае сваю назву — лютуе. Слупок тэрмометра і не думае апускацца да рыскі, за якой палёгка людзям. У тых, хто сіднем сядзіць у офісах, праблемы няма — цёпла і гарачая кава пад рукою. Дастаецца тым, хто працуе на адкрытым паветры ці ў вялізных цэхах, абагрэць якія — тое ж самае, што кіпенем ашчаслівіць бамжа: глытне небарака, а праз хвіліну-другую сабачы холад зноў лезе пад зіпун, працінае да костак...
Як пачуваюцца людзі на сваіх рабочых месцах, асабліва тыя, хто па роду сваёй дзейнасці вымушаны сутыкацца з марозам твар у твар? Спрабую высветліць тое, маніторачы некаторыя прадпрыемствы...
Першым адгукнуўся старшыня прафсаюзнага камітэта Мінскага трактарнага завода Аляксандр Карцаў.
“Такога не бывала, — кажа, — каб усё была гладка і без аніякіх праблем... Улетку гарачыня даставала, асабліва ў гарачых цэхах, цяпер во — холад сабачы. Але сітуацыя пад кантролем, робіцца ўсё магчымае, каб людзі не мерзлі. Адміністрацыя і прафсаюз уважліва адсочваюць тэмпературны рэжым на ўсіх вытворчых участках. Штодня з гэтага і пачынаюцца планёркі. Адгукаемся на малейшыя просьбы, пажаданні і нараканні рабочых і ітээраўцаў. Арганізаваны дадатковыя тэхналагічныя перапынкі, каб людзі адпачылі, папілі гарачай гарбаты, адагрэліся. Найбольш праблемныя ўчасткі на пагрузцы-разгрузцы, там жа працуюць на адкрытым паветры, да ўсяго і метал настылы. За апошнія гады ў большасці цэхаў з’явіліся абагравальнікі з інфрачырвоным выпраменьваннем — эфектыўныя ў тым плане, што падтрымліваюць неабходную тэмпературу і практычна не ламаюцца. На галаўным прадпрыемстве — тут у Мінску — асаблівых клопатаў як бы і няма. А вось на філіялах — у іншых гарадах — сітуацыя больш складаная. Але трымаемся...”
У нашым двары — ідэальны парадак: снег прыбраны, тратуарчыкі пасыпаны пяском, у пад’ездзе чыста і цёпла. Раніцай, як ішоў у краму, сустрэў добра знаёмую прыбіральшчыцу Марыю Антонаўну. Натуральна, загаманіў пра “зюзю”, маўляў, калі ўжо адпусціць Мароз Чырвоны нос... А тая, расчырванелая і запараная, літаральна агарошыла:
“Мне дык гэта лепей, чымся тое слякоцце і мокры снег. Не паверыш, здаравей сябе адчуваю, як такі мароз. Уранні, як пачынаю працу, дык спачатку працінае, асабліва халодна рукам... Але праз дваццаць мінут ужо горача. Я, — кажа далей, — хоць і пенсіянерка, але яшчэ ў сіле, марозу не баюся. Ды і не такія маразы — не траскучыя, як бывала раней, — каб стагнаць. Мусіць, адвыклі людзі ад сапраўдных зім з завеямі, маразамі і сцюжай. І вопратку нам ЖЭС дае нармальную — грэх скардзіцца. Так што, паважаны, радуйся жыццю, якое ёсць...”
Наступны суразмоўца — старшыня прафкама вытворчага аб’яднання “Атлант” Валерый Нікалаенка:
“Мы выпускаем маразільнікі і халадзільнікі, значыцца, ведаем, як кантраляваць тэмпературу... І не толькі ў халадзільных камерах. А калі сур’ёзна, то на работу прадпрыемства цяперашнія маразы ніяк не паўплывалі, роўна як і на самаадчуванне сямітысячнага калектыву. Ва ўсіх работнікаў фірменная спецыяльная вопратка, у цэхах падтрымліваецца нармальная тэмпература. У нас жа свая кацельная, таму праблем ніякіх — якія б маразы ні накацілі. І, канечне, НІЯКІХ НАРАКАННЯЎ З БОКУ ЛЮДЗЕЙ НЯМА І БЫЦЬ НЕ МОЖА”.
Калі ў Мінску сцюдзёна, то ў Магілёве і пагатоў. Звязваюся з Магілёўскім домабудаўнічым камбінатам. На провадзе не адміністрацыя і не прафкам — звычайны рабочы, грузчык Алег Аксёнаў.
“Нас хвалюе не столькі моцны мароз, — кажа, — колькі наш заробак. А ён залежыць ад таго, наколькі рытмічна працуе камбінат. І з гэтым вялікая праблема, паколькі цэмент і шчэбень паступаюць на тэрыторыю нерэгулярна. Людзі праседжваюць штаны ў бытоўках, грэючыся каля каларыфераў. За прастоі, канечне, ніхто не заплаціць. А хіба гэта наша праблема?.. Людзі пачынаюць нервавацца, схіляюцца да таго, каб пачаць страйк... Нічога іншага не застаецца, бо ў нас сем’і, іх трэба карміць. А моцны мароз неўзабаве скончыцца — апошні ж месяц зімы...”
Маніторыў
Тэмы:

галоўнае онлайн:

Навіны
абмеркаванне