bulletгалоўнае онлайн:

Друкаванае выданне - №19-20 (3558-3559)

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

Новости Беларуси

3 лютага 2012 г.
Коротко.
У “Белтрансгазе” замянілі рулявых
Новы назіральны савет “Белтрансгаза” ўкамплектаваны толькі менеджарамі “Газпрома”.
Паколькі “Газпром” з’яўляецца 100%-ным уласнікам беларускага прадпрыемства, то ніхто і не разлічваў убачыць у складзе назіральнага савета членаў беларускага ўрада, паведамляе afn.by. Склад савета сфарміраваны толькі з менеджараў “Газпрома”.
Cтаршынёй назіральнага савета прызначаны дарадца А.Мілера Аляксандр Мяшкоў, яго намеснікам — начальнік дэпартамента па транспарціроўцы, падземным захоўванні і выкарыстанні газу Алег Аксюцін.
Дарэчы, Аляксандр Мяшкоў — сын патрыярха беларускага гандбола Анатоля Мяшкова. У гонар бацькі ягоныя сыны Аляксандр і Сяргей у 2007 годзе стварылі ў Беларусі брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова.


На вуліцах пачнуць наліваць для сугрэву
Усім жадаючым сагрэцца падчас моцных маразоў на вуліцах Мінска, Гродна і Віцебска будуць прапаноўваць гарачую гарбату.
У халады спецыяльныя намёты на вуліцах абласных цэнтраў усталююць прадстаўнікі беларускага Чырвонага Крыжа. Кожны жадаючы зможа атрымаць кубак гарбаты, каб сагрэцца, прычым арыентавана дабрачынная акцыя не толькі на тых, хто не мае даху над галавой. Для бяздомных ужо некалькі дзён працуюць пункты раздачы цёплага адзення і ежы.
На жаль, не ўсім хапае месца ў дамах начнога знаходжання...
Марыя САЦЮК.


На беларуска-літоўскай мяжы чэргі грузавікоў у бліжэйшыя дні не знікнуць
«Няма падстаў меркаваць, што чэргі з грузавых аўтамабіляў з боку Беларусі на беларуска-літоўскай мяжы знікнуць у бліжэйшыя дні», — заявіў ІА REGNUM прэс-сакратар нацыянальнай асацыяцыі перавозчыкаў Linava Гіціс ВІНЦЯВІЧУС.
«Прычыны чэргаў традыцыйныя — невялікія прапускныя здольнасці міжнародных пагранічных пераходаў, недахоп мытнікаў, колькасць аўтатранспарту, што пастаянна расце», — лічыць Вінцявічус.
Паводле яго даных, штодня праз асноўны КПП «Каменны Лог» — «Мядзінінкай» у Літву заязджае прыкладна 350 грузавых аўтамабіляў з грузам і без. Месцы, якія вызваліліся ў чарзе, займаюць прыкладна 500 машын.
Два дні таму чарга з боку Беларусі і напрамку Літвы расцягнулася прыкладна на 8 кіламетраў.


У Літве жыве 5000 беларусаў
У Літве на пачатку 2012 года пражывала больш за 31.000 грамадзян іншых дзяржаў і асоб, у якіх няма літоўскага грамадзянства. Вялікая частка гэтых замежнікаў — грамадзяне Расіі, Украіны і Беларусі.
Як паведаміў Дэпартамент міграцыі Літвы са спасылкай на папярэднія даныя Рэгістра жыхароў і замежнікаў, на пачатку гэтага года ў Літве пражывала 12.400 грамадзян Расіі, 5000 грамадзян Беларусі і 2700 грамадзян Украіны.
Аліна ВЕТРАВА.



Тэмы:
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

ГАЛАСАВАННЕ

Перед государственными СМИ поставлена задача освоения интернета. Как, на ваш взгляд, это повлияет на ситуацию в белорусском сегменте глобальной сети?

Конкуренция оживит обе стороны, интересных и качественных публикаций станет больше
Это благотворно повлияет на демократизацию интернет-пространства и поможет представить здесь весь спектр мнений
Госидеология наводнит виртуальное пространство и сможет шире проникнуть в среду не очень разбирающейся в идеологических тонкостях молодёжи
Интернет действительно превратится в «помойку» - и это отобьёт у многих желание посещать любые сайты
Интернет заполнится «казачками», которые будут только дезориентировать аудиторию
Ничего не изменится: ведь и сейчас существуют сайты госизданий
Мои предпочтения не изменятся: как читал независимые сайты, так и буду продолжать читать только их
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл