bulletгалоўнае онлайн:

Друкаванае выданне - №19-20 (3558-3559)

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

Почта

3 лютага 2012 г.
Письма наших любимых читателей
Быццам д’ябал іх розумам кіруе
Прапанова спадара Болдзіна ў №№201—202 “Народнай Волі” за 30 снежня 2011 года «Давайце поговорим о предстоящих выборах» даўно не новая, яна, так бы мовіць, шмальцуецца адразу пасля першых прэзідэнцкіх выбараў. Але сёння гэтая праблема сапраўды набыла асабліва востры характар.
Больш за ўсё тут здзіўляе тое, што палітыкі дэмакратычнага накірунку аніяк не могуць дамовіцца аб агульным рашэнні, якое не проста саспела, а нават выперла наверх, як тая скула. Сёння нават сляпому бачна, што толькі добра падрыхтаваны да байкоту выбараў народ зменіць сітуацыю да лепшага. Але складваецца такое ўражанне, што кіраўнікі палітычных партый і рухаў знаходзяцца ў такім стане, быццам д’ябал іх розумам кіруе. Я лічу, што, калі ў бліжэйшы час не будзе выпрацавана праграма байкоту, няма аб чым весці гаворку — няма ў нас апазіцыі.
Мікола КАНАХОВІЧ, ветэран Узброеных сіл. г.Пружаны.


Опросите тех, кто стоит в очереди за ливеркой
Я была очень удивлена, когда узнала из государственных газет, что А.Лукашенко доверяют аж 70 процентов людей. А почему не 99?
Поинтересовалась, кто же проводил опрос. Оказывается, Информационно-аналитический центр при Президенте Республики Беларусь. В таком случае все ясно. Ему, этому центру, не до опроса народа, который стоит в очереди за ливеркой, суповыми наборами, обезжиренным молоком… У этих граждан доверие к Лукашенко совсем другое. Как и многих других.
Мария ЛАДА, жительница г.Борисова.


Вось і ўся арыфметыка
Вядома з афіцыйных паведамленняў, што да 1995 года колькасць жыхароў Беларусі перавышала 10 мільёнаў чалавек, а зараз яна куды менш — каля 9,5 мільёна.
Што б там ні казалі нам пра ўсялякія поспехі ва ўсіх накірунках грамадскага жыцця і эканомікі краіны, нагаданыя мною лічбы лепш за любыя словы сведчаць аб якасці жыцця ў Беларусі. Калі колькасць насельніцтва няўхільна скарачаецца, дык і тлумачыць нешта, бадай, цяжка. Ясна: адны выміраюць без пары “ад шчасця”, другія з’язджаюць у пошуках іншай долі. І з’язджаюць найбольш працавітыя і адукаваныя, хто мог бы прынесці вялікую карысць роднай зямлі, ды крылы ў іх тут звязаны...
І ўся наша рэальнасць выліваецца ў быццам бы сухія, але насамрэч красамоўныя лічбы. У міжнародным рэйтынгу эканамічных свабод Беларусь (даведалася з “Народнай Волі”) займае 159-ы радок сярод 179 краін свету. Вось такая арыфметыка.
Дакаціліся, што называецца, далей ужо, здаецца, няма куды. А па радыё і на тэлеэкране — бадзёрыя запэўніванні...
Алена Віктараўна ПАЛЮХОВІЧ, жыхарка Мінска.


Янукевичу и его ближайшему окружению положена благодарность от спецслужб
Замечаю: некоторым молодым амбициозным политикам не терпится скорее стать у руля. Если не страны, то хотя бы партии.
Помните, как несколько лет назад молодой демократ по фамилии Янукевич, воспитанный постсоветской школой, рвался к руководящему креслу в Партии БНФ, обвиняя во всех существующих и несуществующих грехах старшего по возрасту и намного умнейшего Л.Борщевского. Со всех сторон слышалось одно и то же: молодым не дают дорогу. И вот они дорвались до власти, партийной. И что же?
Юный победитель сразу объявил отдых на два года «для адаптации». Он что, не знал, что как раз в этот период будут проходить президентские и парламентские выборы? Знал, конечно, но
залег, как говорят, на дно. Скажите, чем значительным засветилась Партия БНФ в последнее время? Ничем. Одна говорильня. Теперь эта партия то ли есть, то ли ее вообще нет. Считаю, что Янукевичу и его ближайшему окружению положена благодарность от спецслужб.
З.Р.СЕНЬКО, житель г.Мозыря.



...Паколькі ні ў аднаго мандатніка не загаварыла сумленне
Вось ужо і сам спікер Рубінаў публічна заявіў, што ў краіне павінны быць створаны ўмовы для дзейнасці апазіцыйных сіл. Вядома ж, толькі на карысць дзяржаве і грамадству пайшло б, калі б розныя людзі знаходзіліся ў парламенце. А то сёння атрымліваецца, што ўсе дэпутаты прадстаўляюць толькі інтарэсы ўлады. Узгадайце, як галасавалі так званыя сенатары за прапанову А.Лукашэнкі зацвердзіць Л.Ярмошыну старшынёй Цэнтральнай выбарчай камісіі на чарговы тэрмін. Адзінадушна — за! І гэта пры тым, што за апошнія 17 гадоў ніводныя ні прэзідэнцкія, ні парламенцкія выбары не прызнаны Еўропай. Хоць бы ў аднаго мандатніка загаварыла сумленне — ну нельга, нельга давяраць такую пасаду яшчэ на адзін тэрмін сумнавядомай Ярмошынай.
Што і казаць, сёння ў нас вялікі палітычны застой, падобны на той, які быў у брэжнеўскія часы. Дык не трэба чакаць, пакуль наш “брэжнеў” сыдзе з п’едэстала, даўно наступіла пара палітычных рэформ. Першы крок — прадстаўнікі апазіцыі павінны аказацца ў парламенце.
Сцяпан ЛІНКЕВІЧ, выбаршчык.



«Эканамісткі»
З ранку да вечара па радыё нам талдычаць пра эканомію ва ўсім, націскаюць на свядомасць грамадзян. Ды такіх свядомых эканамістаў, як беларускія жанчыны, нідзе ў свеце не знойдзеш! Ну хіба што ў Паўночнай Карэі.
Самы просты прыклад — з такім прадметам эканамічнага адзення, як, прабачце, калготкі. Надзенеш іх у туфлі ці басаножкі — і хутка папаўзла стрэлка. Нічога страшнага, суцяшаем сябе, новая пакупка можа пацярпець. Выкідваць нягодную рэч не збіраемся: носім далей пад штанамі. Калі ўжо нельга і так выкарыстоўваць, то ўсё роўна знаходзім прымяненне. Рэжам на шматкі і падвязваем памідоры альбо вяжам дыванкі пад ногі.
Неяк мая нявестка сказала: “Усё эканоміце і эканоміце. Ды вам хопіць аднаго вядра вады ў лазні памыцца”. Я пра сябе пасмяялася, але ж пагадзілася. Праз усё жыццё мы, старэйшыя (большасць простых людзей), ва ўсім сабе адмаўляем. Звыклі, трэба ж пра сям’ю клапаціцца...
Бачу зараз: людзі сталага веку ходзяць у царкву ў нейкім рыззі мінулага стагоддзя. У некаторых адзенне з “гуманітаркі”. Неяк гляджу — стаіць дзядок у куртачцы, а на спіне надпіс “good boy”. Гэта праўда — “добры хлопчык”,  бо ён тут адзін пасярод натоўпу сваіх аднагодак-“дзяўчат”. Далучыўся да тых, хто на сабе вечна эканоміць. Яно, можа, неяк і хапіла б у бабулі грошай на новую спаднічку ці кофту, але ж у сына або дачкі зарплата амаль такая, як у яе пенсія. І якая ж беларуская бабуля купіць сабе нешта, калі ўнуку ці ўнучцы трэба абутак і адзенне? Тое самае і з ежай. Для бабулі пост — святая справа. Ежа: бульба, буракі, капуста. А кілька ўжо недасяжная.
Прыклады эканоміі бясконцыя. Не эканомяць толькі “слугі народа”, якіх прызначаюць таксама “слугі народа”, што стаяць вышэй. А сам народ часцяком ціха галадае. Пэўна, палюбілі эканомію да смерці...
Кажуць нешта пра сярэднюю зарплату. Дык “слуга народа” атрымлівае пяць мільёнаў, а рабочы на заводзе  — мільён. У сярэднім — поўны ажур, як у той старой показцы: “Цар з’еў курыцу, жабрак — нічога. У цэлым жа — кожны палову. Чаму не жыць?”
Асаблівае “замілаванне” выклікаюць бясконцыя расповеды пра квітнеючую Беларусь. Так і хочацца спытаць: дык хто ў нас квітнее ці што?
Адказ прыходзіць, калі раніцай, у гадзіну пік, ці вечарам едуць з працы пасажыры на апошняй пляцоўцы грамадскага транспарту. Там — смуродны пах ад учарашняга перагару ці нядаўна выпітага спіртнога. Няўжо няма куды грошы падзець? Не, гэта ж людзі, якія таксама эканомяць. Эканомяць на адзежы, ежы, абутку, не кажучы пра іншае, бо гэта — вельмі дорага. А вось як не спакусіцца таннымі напоямі, якія на кожным кроку так і лезуць у вочы? Выйшла я з аўтобуса і канчаткова зразумела, што ў нас насамрэч квітнее: невыводнае п’янства і “жалезная” эканомія...
Людміла СУДЗІЛОЎСКАЯ,  ветэран працы.
Гомель.


Глядзець і марыць
Што б ні гаварылі расійскія дэмакраты, з якой бы крытыкай на сваю ўладу ні выступалі, але нам пра такія выбары, як у Расіі, толькі марыць застаецца.
Гляджу перадачу “НТВшники” — і Барыс Нямцоў у ёй расказвае, што ён думае пра Пуціна, пра выбары, пра сучасную Расію. Гляжу РТР — з тымі ж прамовамі ў эфіры яшчэ адзін апазіцыянер — Уладзімір Рыжкоў. А каго з апанентаў беларускага прэзідэнта падчас прэзідэнцкіх выбараў паказвалі па Беларускім тэлебачанні? Каму слова далі?
Расійскі прэм’ер загадаў выдаткаваць грошы і на відэаназіранне за выбарчымі ўчасткамі, і на празрыстыя урны для галасавання. “Гэтага мала!” — адказала Пуціну расійская апазіцыя. І сапраўды так: для прызнання выбараў чэснымі толькі гэтых мер недастаткова. Але чаму прадстаўнікі беларускіх выбарчых камісій, што тыя дзятлы, адно дзяўбуць: ім не патрэбны ні відэакамеры, ні празрыстыя скрыні, ні нават грошы, каб усё гэта набыць. Як што — дык любяць сцвярджаць, што той ці іншы дзеяч “абраны народам”, а як даказаць народу, што ніхто нічога не падмухляваў з падлікамі, — дык адны адгаворкі.
У Расіі кожны кандыдат мае права накіраваць на выбарчыя ўчасткі сваіх назіральнікаў — у нас не, у нас яшчэ паглядзяць, хто на ўчастку можа знаходзіцца, а хто — не.
У Расіі склад выбарчых камісій, па сутнасці, фарміруюць партыі. І перад партыямі, якія ўваходзяць у парламенты таго ці іншага ўзроўню, выбаркамы трымаюць справаздачу. У нас выканаўчая ўлада праводзіць выбары сама пад сябе. Ужо па 15 гадоў адны і тыя людзі сядзяць у камісіях — нібы нейкая секта асабліва дасведчаных у тайну выбараў створана.
У Расіі апазіцыя мае права выводзіць людзей на акцыі пратэсту — у нас хутчэй пазабіваюць, чым дазволяць шэсце з антыпрэзідэнцкімі лозунгамі.
І я вось усё думаю: няўжо Уладзімір Пуцін слабейшы за Лукашэнку? Ці, можа, дурнейшы? Магчыма, не такі смелы?.. Можа, у яго грошай меней, каб сілавому апарату плаціць?..
Не пайшла Расія па шляху татальнай зачысткі палітычнай прасторы і адкрытага гвалту над волевыяўленнем людзей. У зусім іншых умовах праходзяць расійскія выбары. Не таму што нехта дурнейшы ці слабейшы, а таму што расійскае кіраўніцтва усё ж такі пачула сваіх грамадзян — тых, якія сказалі: “Мы не быдла!” Пачула! Бо, толькі абапіраючыся на такіх людзей, можна весці краіну ў будучыню, да новых дасягненняў, да новых вяршынь.
Ціхія, запалоханыя, абыякавыя, абдураныя, смірныя выбаршчыкі — гэта ў ХХІ стагоддзі сорам і для краіны, і для яе кіраўніцтва.
Міхаіл СУГАКА.
Мінск.


Доходный городок
А это мой дядя. Он у меня на гуталиновой фабрике работает.
У него этого гуталина — ну просто завались!
Кот МАТРОСКИН

Дело было месяца два назад. Приехав в городок своего детства, я решил в очередной раз поездить по историческим местам. Мысленно составил маршрут: школа, собор, костел, монастырь.
Еду. Проехал только первый пункт своего маршрута и понял, что закончилась вода, а я без воды, как машина без бензина. Развернулся и поехал в магазин. В центре города расположен местный «супермаркет» с космическим названием «Ракета». Весь центр какой-то космический — по соседству еще клуб «Спутник». Взял себе бутылку воды, стою в кассу, передо мной молодой человек покупает сигареты и пиво. Пятница как-никак! В этот момент у него звонит телефон, он отвечает:
— Ну куда я поеду, у меня машина в ремонте. Как я доберусь сейчас?.. Но у меня выходной сегодня… Хорошо, что-нибудь придумаю, скоро буду.
По всей видимости, звонили с работы, скорее всего, начальник, потому что при разговоре парень вытянулся в струнку. На улице вечер, в обычных организациях рабочий день закончился. На ум приходят два варианта: 1) работает в больнице или 2) работает в тюрьме. И то и другое мне по дороге, предлагаю свою помощь. Молодой человек с радостью соглашается. Мои догадки подтвердились: оказалось, что он работает в исправительной колонии. Интересно же ведь!
Подходим к машине, и мой пассажир замечает «минские» номера.
— Какими судьбами у нас?
Тут я начал переживать, что ничего он мне, «минскому», не выложит. Говорю: номера «минские», а я местный. Здесь детство мое прошло, вот и заезжаю сюда частенько. «О, свои!» — попытка войти в доверие увенчалась успехом.
К счастью, парень оказался разговорчивым, что не свойственно большинству работников его сферы. Разговор пошел в интересном русле.
Недавно в колонию нагрянули всевозможные проверки из Минска, в том числе и из прокуратуры. Но беда, как оказалось, не в самих проверках. Самое страшное для работников тюрьмы — это присутствие проверяющих.
— Ну невозможно же! Понаехали эти ваши минские! Ничего не вынести!!! — возмущению парня не было предела.
Вот тут мне стало еще интереснее. «Вынести?» — пошел метод «попугая». И тут молодого человека понесло. Он рассказал, как выносят оттуда все, начиная от продуктов питания и заканчивая станками. «Станками?» — а метод все-таки действует. Станок вывозится так: сначала он разбирается на несколько частей, потом находят машину, которая должна в ближайшее время выехать с территории. Если грузовик, то все или несколько частей кладут на самый низ, под груз, который вывозят официально. Если же легковушка, вывозят по одной части. Но результат один — станок вывезен.
Вывезти легче, чем вынести. В колониях заключенные изготавливают различные вещи. Особенно славятся они своими изделиями из дерева. Сейчас хорошие нарды очень сложно найти, да и стоить они будут неимоверных денег. В колонии это не проблема, нарды там пользуются особой популярностью. Что делают сотрудники, чтобы их утащить? Здесь нужно проявить побольше смекалки, чем при вывозе станка. Доска разбирается на две части. Одна приматывается скотчем или изолентой к спине, вторая — к груди, сверху надевается рубашка, китель, шашки раскладываются по карманам — и вперед, на КПП. Их выносят не только для себя, но и на продажу.
По словам молодого человека, такие нарды в магазине стоят около четырехсот тысяч (сейчас уже больше), а из тюрьмы их вынесут за семьдесят. Разница ощутима. Что еще интереснее, действует система заказов. Изготовят все что угодно. От вас требуются только деньги, ну и, естественно, кто-нибудь из знакомых, кто все это добро сможет вынести. Но город довольно маленький, поэтому дефицита знакомых, работающих в тюрьме, не наблюдается. Не удивлюсь, если в каждом доме есть хотя бы одна вещь, изготовленная в ИК.
За разговором не заметили, как подъехали к тюрьме. Попрощались, я развернулся и поехал обратно. По пути мне попадались комбинаты и заводы, которых в городке около десятка. В голову пришла мысль, что тут-то жить получше, чем в столице. Нужны масло или сгущенка — знакомые с молокозавода помогут. Собрались на пикник — не проблема: друзья с мясокомбината вынесут тебе мясо получше, посвежее и без жил. Сломался замок в гараже — из тюрьмы тебе принесут такой замок, который будет работать еще лет пятьдесят. В общем, не имей сто рублей, а имей сто друзей… И это правило изо дня в день, из года в год строго соблюдают все жители этого маленького города.
Так было всегда.
Так будет всегда?
Анатолий ЗЕМШАНОВ.
P.S. Уже откладываю деньги на нарды.

От редакции
Можно было бы и не печатать это письмо: конкретного адреса-то нет. Хотя по «Ракете», «Спутнику» и колонии легко вычислить, о житии какого города речь идет. Да важно не место, ГДЕ все это происходит, важно другое — ПОЧЕМУ это происходит. В реальность описанного трудно не поверить. Впрочем, в стране достаточно тех органов, которые по долгу службы обязаны это проверять. Именно для них в первую очередь и публикуется письмо Анатолия Земшанова, поступившее в редакцию по электронной почте.


Тэмы:
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

ГАЛАСАВАННЕ

Перед государственными СМИ поставлена задача освоения интернета. Как, на ваш взгляд, это повлияет на ситуацию в белорусском сегменте глобальной сети?

Конкуренция оживит обе стороны, интересных и качественных публикаций станет больше
Это благотворно повлияет на демократизацию интернет-пространства и поможет представить здесь весь спектр мнений
Госидеология наводнит виртуальное пространство и сможет шире проникнуть в среду не очень разбирающейся в идеологических тонкостях молодёжи
Интернет действительно превратится в «помойку» - и это отобьёт у многих желание посещать любые сайты
Интернет заполнится «казачками», которые будут только дезориентировать аудиторию
Ничего не изменится: ведь и сейчас существуют сайты госизданий
Мои предпочтения не изменятся: как читал независимые сайты, так и буду продолжать читать только их
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл