ГУЧНАЯ СПРАВА
Мікалай КАЗЛОЎ: «У суд прыйдуць некалькі сведкаў майго затрымання»
Сёння ў Мінскім гарадскім судзе павінен адбыцца разгляд касацыйнай скаргі падпалкоўніка міліцыі ў запасе Мікалая Казлова.
– Да суда падрых-таваўся грун-тоўна, — расказвае Мікалай Казлоў. — Узяў адваката, бо, калі справа разглядалася ў Маскоўскім судзе, я быў упэўнены, што лёгка дакажу суду, што міліцэйскі рапарт — суцэльная хлусня, і мяне адпусцяць. Але суддзя Чарняк не прыслухалася ні да аднаго майго аргумента, не задаволіла шэраг хадайніцтваў. Таму цяпер у працэсе будзе ўдзельнічаць адвакат.
Таксама знайшліся сведкі майго затрымання 19 снежня. Адзін хлопец нават бачыў сам момант затрымання, як людзі ў цывільным мяне падхапілі на пешаходным пераходзе і кінулі ў аўтобус, які пад’ехаў. Яшчэ трое сведкаў знаходзіліся са мной у гэтым аўтобусе. Усе яны пацвердзілі, што прыйдуць у суд.
Пра справу Мікалая Казлова “Народная Воля” пісала падрабязна. Былога афіцэра людзі ў цывільным затрымалі 19 снежня 2011 года на пешаходным пераходзе каля Кастрычніцкай плошчы, а потым у міліцэйскім рапарце напісалі, што ён быў затрыманы каля Чырвонага касцёла (у той вечар мінчане палілі каля касцёла свечкі ў знак салідарнасці з палітвязнямі, затрыманымі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года). Казлоў быццам бы лаяўся, парушаў грамадскі парадак.
“Парушальніка” затрымалі і не выпускалі да суда, яго змясцілі ў ізалятар на Акрэсціна.
У судзе Маскоўскага раёна былы супрацоўнік міліцыі прад’явіў доказы сваёй невінаватасці, і, здавалася б, яго павінны былі адпусціць. Па-першае, ён прапанаваў суду ўстанавіць і дапытаць сведкаў, якія знаходзіліся з ім у аўтобусе пасля затрымання каля Кастрычніцкай плошчы. Па-другое, запатрабаваць у аператара сотавай сувязі раздрукоўку яго тэлефонных размоў за той перыяд часу, калі, як напісалі міліцыянеры ў рапарце, ён лаяўся каля Чырвонага касцёла. Але суддзя Чарняк, відаць па ўсім, не захацела апытаць сведкаў, як хадайнічаў Казлоў. Ёй чамусьці хапіла толькі сведчанняў двух міліцыянтаў, якія настойвалі на тым, што затрымалі Казлова на вуліцы Савецкай. Не прыняла суддзя да ўвагі і даведку ад аператара мабільнай сувязі, па якой было відаць, што ў той час Казлоў знаходзіўся ў раёне Кастрычніцкай плошчы і ніяк не мог быць каля Чырвонага касцёла. Рашэнне суда — 5 сутак арышту.
Сёння ў Мінскім гарадскім судзе Мікалай Казлоў будзе даказваць, што гэтае рашэнне беспадстаўнае, што асудзілі яго незаконна.
Нагадаем, што імя падпалкоўніка міліцыі ў запасе Мікалая Казлова стала вядома ў 2010 годзе, калі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў ён са старонак “Народнай Волі” расказаў пра скандальны факт фальсіфікацыі вынікаў датэрміновага галасавання ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу ў верасні 2008 года, сведкам якога ён быў.
Тэмы:

галоўнае онлайн:

Навіны
абмеркаванне