Калейдаскоп
Нашы навіны.
Маладыя забылі 65 мільёнаў у гатэлі пасля першай шлюбнай ночы
Пошукам зніклых «вясельных» грошай прыйшлося займацца супрацоўнікам Цэнтральнага РУУС Мінска.
Як паведаміла прэс-афіцэр раённага ўпраўлення ўнутраных спраў Святлана Кабкова, адсвяткаваўшы ў суботу, 28 студзеня, вяселле, 28-гадовы муж і 20-гадовая жонка адправіліся ў гатэль. Пералічыўшы «вясельныя» грошы, падораныя гасцямі, маладая іх схавала. Пасля першай шлюбнай ночы муж і жонка пакінулі гасцініцу, а потым высветлілася, што «вясельных» грошай няма. На іх пошук былі выкліканыя супрацоўнікі міліцыі.
Яны высветлілі, што 65 мільёнаў рублёў маладыя забылі ў гасцініцы. Адміністратар вярнула ўсе грошы ў цэласці.
Пакуль маладая сям’я шукала грошы, вяселле на другі дзень ішло без іх...
Мужчына паспрачаўся, што пройдзе 25 кіламетраў па марозе ў тапках
І апынуўся на бальнічным ложку з абмаражэннем пальцаў нагі.
Кур’ёзны выпадак адбыўся ў Баранавіцкім раёне. 37-гадовы жыхар пасёлка Гарадзішча паспрачаўся са знаёмым, што зможа прайсці ў тапках 25 км — з Гарадзішча да Баранавічаў. Але, як паведамляе intex-press.by, дайсці да фінішу мужчына так і не змог, бо змерз.
У бальніцу яго даставілі з абмаражэннем пальцаў ступні 2-й і 3-й ступеняў. Пакуль невядома, ці быў мужчына п’яны і што ён хацеў выйграць у гэтай спрэчцы.
Дарэчы, у Мінску ад маразоў пацярпела больш за 30 чалавек.
Белорусы выпустили мобильник сразу на 4 SIM-карты
Новый отечественный телефон снабжен радиоприемником, аналоговым ТВ, аудио- и видеоплеером, диктофоном, Bluetooth и камерой
с разрешением 0,3 мегапикселя.
Аппарат имеет достаточно скромный дизайн, его корпус выполнен из металла и пластика. Пока телефон представлен только в двух цветах — сером и черном.
Если верить заявленным показателям, то работать без подзарядки телефон может на протяжение 180 часов. Должны приятно удивить и два слота для карт памяти.
Но главная особенность технологического чуда от белорусской компании «СНАМИ» в том, что телефон рассчитан на 4 SIM-карты. Вот только не учли производители, что в Беларуси только три сотовых оператора…
Кстати, стоить новая модель будет около 70 долларов.
Мария МАЛЕВИЧ.
Наталля ЦЫЛІНСКАЯ: «Дочкі — мае самыя галоўныя медалі»
Адна з самых знакамітых і тытулаваных беларускіх спартсменак, васьміразовая чэмпіёнка свету па веласпорце на трэку Наталля Цылінская днямі нарадзіла трэцюю дачку, якую назвалі Кацярынай.
Паводле інфармацыі мужа спартсменкі, рост нованароджанай — 52 см, вага — 3820 грамаў. Малая нарадзілася ў тым жа радзільным доме, дзе два гады таму 5 лютага з’явілася на свет сярэдняя дачка Цылінскай — Ганна. Яшчэ ў сям’і падрастае старэйшая дачка Марыя — ёй 14 гадоў.
«Марыя, Ганна і Кацярына — гэта мае самыя галоўныя медалі», — з гонарам падкрэслівае шчаслівая мама Наталля Цылінская.
Нашы хакеры скралі каля 1,8 млн долараў
Вядома пра 20 тысяч выпадкаў крадзяжоў сродкаў з банкаўскіх картак грамадзян ЗША, Расіі, Іспаніі, Францыі, Канады, Казахстана і іншых краін.
Трое з хакераў знаходзяцца ў мінскім следчым ізалятары, адзін — у кіеўскім. Кожнаму з іх пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.
Шалёныя грошы
Маларыцкія гімназісты збіраюць грошы кілаграмамі
Вучні 11 «Б» класа раённай гімназіі Аляксей Жох і Арцём Дулуба паставілі сабе мэту — назбіраць 10 кіло беларускіх дваццацірублёвых банкнот.
Нельга сказаць, што хлопцам патрэбны гро-шы. На дзіўнае калекцыянаван-не Аляксея натхніла навіна аб тым, як студэнты разлічыліся на касе чатырма кілаграмамі грошай. Хлопцы святкавалі Дзень студэнта і разлічыліся за піва купюрамі па 10 і 20 рублёў. Гісторыя гродзенскіх студэнтаў так узрушыла маларыцкага гімназіста, што ўсяго за два месяцы пры дапамозе сябра ён назбіраў 2240 дваццацірублёвых банкнот. Набытак з сабою цягаць не будзеш — яго вага 2 кілаграмы 300 грамаў.
Што можна набыць за два з лішнім кіло грошай? Не так шмат, бо ў пераліку гэта ўсяго 44.800 рублёў. Ды і не збіраюцца хлопцы так хутка спускаць свае капіталы. У планах назбіраць 10 кілаграмаў дваццатак! Ёсць і канкрэтны тэрмін — канец навучальнага года. Калі мэта будзе дасягнута, хлопцы набудуць падарунак для роднай гімназіі. Застаецца толькі пажадаць Арцёму і Аляксею поспехаў і пашкадаваць касіраў, якім прыйдзецца пералічваць калекцыю з 10 кілаграмаў дваццацірублёвак.
Марыя МАЛЕВІЧ.
Барыс Кіт сустракае 102-годдзе бадзёрым і жартаўлівым
Вось-вось славутаму беларусу Барысу Кіту, які жыве ў Франкфурце-на-Майне, споўніцца 102 гады.
На пытанне «Як здароўе?» адказвае жартаўліва: «Яшчэ жыву і буду жыць». Карэспандэнт «Народнай Волі» пацікавіўся, а ці можа спадар Кіт стаяць «у позе чаплі» (на адной назе з выцягнутымі наперад рукамі, другая нага сагнута ў калене, галава нахілена), як ён дэманстраваў на сваё стагоддзе? У адказ пачулася: «Прыязджайце — убачыце».
Як і раней, Барыс Кіт шмат чытае, цікавіцца падзеямі як у свеце, так і на радзіме, вядзе вялікую перапіску. Кожны тыдзень тэлефануе ў Мінск жонцы Васіля Быкава — Ірыне Міхайлаўне і вядомай вучонай Лідзіі Сымонаўне Савік, з якімі падтрымлівае сяброўскія сувязі ўжо многія гады.
Антон КОРЗУН.
Калі будзе суд над Варламавым?
«Народная Воля» не аднойчы паведамляла пра тое, што вядомы мадэльер Саша Варламаў трапіў у СІЗА. Крымінальную справу на яго завялі напрыканцы лета мінулага года, можа, ужо хутка адбудзецца суд? Пытаюся, таму што хацеў бы папрысутнічаць на судовым разбіральніцтве...
Ігар ВІКТАРОВІЧ, Мінскі раён.
«Пра дату суда мне, на жаль, нічога не вядома, — гаворыць сястра Варламава. — Пакуль не прызначылі».
Сястра Варламава адзна-чыла, што лісты ад брата атрымлівае рэгулярна.
Спачатку Варламава абві-навачвалі ў перавышэнні службовых паўнамоцтваў і крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі. У лістападзе мінулага года на дызайнера завялі яшчэ дзве справы — за перавышэнне ўлады ці службовых паўнамоцтваў, учыненае з карыслівай ці іншай асабістай зацікаўленасці, а таксама за махлярства.
Тэрмін знаходжання Варламава пад вартай быў працягнуты да 19 лютага.
Марына ВІШНЕЎСКАЯ.
ПА-ЗА СЦЭНАЙ
Артыстку Гродзенскага тэатра адправілі на каранцін
Цяпер да яе прыкавана ўвага лепшых заолагаў Еўропы.
Справа ў тым, што ў Гродзенскім абласным драматычным тэатры нечакана з’явіліся лясныя куніцы. Немагчыма патлумачыць прычыны, па якіх рэдкія драпежнікі выбралі ў якасці дома шматлюдны тэатр. Новыя жыхары адразу адчулі сябе вельмі ўтульна — і там і тут пача-лі заяўляць аб сваёй прысутнас-ці: выбягаць на агульны відавок падчас спектакляў, «частавацца» правадамі асвятлення…
Спачатку падумалі, што гэта тхары, і звярнуліся за дапамогай у мясцовы заапарк. Здзіўленню спецыялістаў не было межаў, бо ў пастку, якую паставілі ў тэатры, патрапіў не звычайны тхор, а ўнікальны знікаючы від — лясная куніца. Відавочна, прадстаўнікі рэдкага віду перасяліліся ў тэатр на зіму. Лета куніцы бавілі ў бліжэйшым Каложскім парку, а з наступленнем халадоў пачалі шукаць больш утульную кватэру.
Чаму аб драпежніках у множным ліку? Спецыялісты ўпэўнены, што ў тэатральным будынку пасяліўся цэлы вывадак куніц. Праўда, адміністрацыя тэатра паведаміла і дрэнную навіну — у памяшканні знайшлі адну мёртвую жывёлу…
Лясная куніца, якая патрапіла ў пастку, зараз знаходзіцца на каранціне. Гэты рэдкі від вельмі цяжка прыжываецца ў няволі, таму драпежніцы аддаюць максімум увагі. Не ўсе еўрапейскія заапаркі маюць сярод жыхароў гэты від. Таксама ў гродзенскім заапарку спадзяюцца на тое, што ў тэатры знойдуцца сваякі Артысткі — так назвалі куніцу за яе тэатральнае мінулае.
Тым часам
Гродзенскі заапарк чакае слана
Два гады таму гродзенцы круцілі пальцам ля скроні. Дырэктар мясцовага заапарка Алег Жданкін уласнаручна пакарміў двух ваўкоў на вачах гасцей святочнай акцыі «Звяры сустракаюць Новы год». Кажуць, раней было і не такое. Маўляў, з клеткі збег леапард, і назад драпежніка змагла загнаць толькі былая дырэктарка з дапамогай... крыку. А вось гіену, якая хацела ўцячы з клеткі, за краты вярнуў вартаўнік.
Зараз калектыў заапарка чакае новага выхаванца — слана. Ужо нават будуецца вальер. Дарэчы, заморская жывёла абыдзецца заапарку зусім не дорага. Купіць слана можна за 140 тысяч еўра, але гродзенцы, як адзначае vgr.by, атрымаюць жывёліну па спецыяльнай праграме і заплацяць толькі за транспарціроўку.
Марыя МАЛЕВІЧ.
Тэмы:

галоўнае онлайн:

Навіны
абмеркаванне