У Мінску джып знёс слуп
Учора сур’ёзная аварыя адбылася на ўездзе ў Мінск. На Партызанскім праспекце SsangYong Korando ўрэзаўся ў слуп.
Кіроўцу кітайскага джыпа заціснула ў салоне, яго вызвалялі выратавальнікі, паведаміў памочнік начальніка гарадскога ўпраўлення МНС Віталь Дэмбоўскі. Як пішуць на форуме onliner.by, да гэтага адбылося сутыкненне пазадарожніка з іншым аўтамабілем.
У Магілёве аўто згарэла проста на плошчы
Пазаўчора ў цэнтры Магілёва, на плошчы Арджанікідзэ, згарэў аўтамабіль. Ад «Жыгулёў» застаўся толькі абвуглены каркас.
«Машына раптоўна задымілася, прычым практычна адразу полымя ўварвалася ў салон, — каментуе сітуацыю магілёвец. — Я адразу ж спыніўся і выскачыў за вогнетушыцелем, які ляжаў у багажніку. У гэты час пасажыр пачаў закідваць агонь снегам».
Давялося выклікаць супрацоўнікаў МНС. Пажарныя патушылі полымя ў лічаныя хвіліны, але пярэдняя частка аўто выгарала цалкам.
Па словах пацярпелых, машына была спраўная, тэхагляд пройдзены. Што менавіта стала прычынай пажару, высветліць экспертыза. Магчыма, кіроўца для эканоміі паліва і захавання цяпла закрываў радыятар кардонам або якім-небудзь матэрыялам. Калі гэта так, то яму пагражае пакаранне, бо аўтамабіль — уласнасць адной з магілёўскіх арганізацый.
Смерць пад коламі
У мінулым годзе ў ДТЗ толькі на вуліцах Мінска загінулі 70 чалавек.
«Нармальная еўрапейская практыка — ацэньваць жыццё чалавека, які загінуў у ДТЗ, у грошах, — гаворыць намеснік начальніка ДАІ Мінска Вадзім Гаркун. — Адштурхоўваючыся ад даных за 2010 год, жыццё беларуса варта 278.000 долараў, украінца — 134 тысячы, амерыканца — 944 тысячы. У мінулым годзе на вуліцах Мінска загінулі 70 чалавек. Значыць, дзяржава страціла каля 19.460.000 долараў».
Толькі лічбы
Паводле звестак упраўлення ДАІ Беларусі, за пазамінулыя суткі на дарогах краіны зарэгістравана 307 ДТЗ з матэрыяльным уронам. Учынена 5 ДТЗ, у якіх 1 чалавек загінуў і 5 атрымалі раненні. За кіраванне транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап’янення затрыманы 53 вадзіцелі.
Тэмы:

галоўнае онлайн:

Навіны
абмеркаванне