Маці Мікалая Аўтуховіча атрымала падтрымку ад незнаёмых людзей
Лідзія Юльянаўна Аўтуховіч распавяла “Народнай Волі”, што некалькі чалавек, з якімі яна асабіста не знаёмая, аказалі ёй матэрыяльную дапамогу. Жанчына не ведае, як перадаць ім сваю падзяку.
“Ведаеце, пасля таго, як “Народная Воля” надрукавала інтэрв’ю са мной, да мяне звярнуліся некалькі чалавек. На жаль, я не ўсіх магу падзякаваць. Напрыклад, адзін мужчына даслаў мне грошы. Я прачытала адрас і знайшла ў даведніку нумар тэлефона, але там сказалі, што гэтага мужчыны няма. А я так хачу выказаць усім людзям падзяку за тое, што падтрымалі мяне ў такі цяжкі час. Сын напісаў мне, што прачытаў газету. Яму яе не далі, а ўжо ў Гродна нехта даў яму той нумар. Ён мне напісаў, што расстроіўся з-за таго, што я перажываю. А як мне не перажываць? Кожная маці перажывае за сваіх дзяцей. Спадзяюся, што Мікалая адпусцяць на волю, як і іншых палітвязняў. Колькі ж яго будуць там трымаць?! Галоўнае, каб выйшаў. Яму трэба быць дома, а не ў турме. Дзякуй, што людзі ў бядзе не пакідаюць. Да мяне ўвесь час падыходзяць на вуліцы, падтрымліваюць, просяць перадаць Мікалаю добрыя словы”, -- сказала Лідзія Юльянаўна Аўтуховіч “Народнай Волі”.





галоўнае онлайн:


Аўтар:
Навіны
абмеркаванне