bulletгалоўнае онлайн:

Культура

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

Скарб Напалеона на дне Лебяды?..

NV exclusive   Аўтар: I 9 лютага 2012 г. 14:55 Image 50052
Сёлета  спаўняецца 200 гадоў  напалеонаўскага нашэсця (для іншых – прышэсця). Гэта была ні першая і не апошняя вайна, якую вялі Усход і Захад, падмінаючы пад сябе Беларусь...

Ад пераправы праз Нёман у чэрвені 1812 г. да бітвы пад Ватэрлоа ў чэрвені 1815 г. вяла французаў дарога да поўнага краху. Палягала яна праз гарады і мястэчкі, праз вёскі і магнацкія сялібы Гарадзенскага краю. Вёска Гасцілаўцы паблізу Ліды была якраз на шляху ар’ергарда... Тут і цяпер, бывае, знаходзяць пад слоем зямлі то штык, то гузік ад кірасірскага мундзіра. Але самае дзіўнае, што ў гэтыя мясціны зачасцілі апошнім часам замежнікі – расіяне і французы... Чаму?..

Мясцовыя  схіляюцца да таго, што людзям не дае спакою тайна залатых напалеонаўскіх скарбаў. Дзе толькі не шукалі іх у мінулыя дзесяцігоддзі  – у смаленскіх балотах і азёрах, на дне нашай Беразіны, пад Варшаваю... Так і не знайшлі, хоць дакладна вядома, што ў імператарскім абозе была карэта з золатам.

Ля Гасцілаўцаў, як і 200 гадоў таму, працякае рэчка Лебяда. Яна не такая шырокая як была два стагоддзі назад, але ўсё яшчэ бруіць між лясістых пагоркаў і балоцістых нізін. Ад дзядоў ідзе розгалас, што якраз праз гэтую рэчку кіравалі францускія абозы ў бок Гародні і далей на Захад. Апошні бой на нашай тэрыторыі французы трымалі з платаўскімі казачкамі якраз у самой Гародні... Але перад тым, нібыта, Напалеон Банапарт разам з войскам прыпыніўся якраз у ваколіцах Гасцілаўцаў, пераправіўшыся праз заснежаную і замёрзшую Лебяду. Менавіта падчас пераправы – так распавядаюць мясцовыя людзі – карэта з нарабаваным золатам і ювелірнымі вырабамі правалілася пад лёд. Пра тое расказаў краязнаўцу Генадзю Прудзілку ягоны родны дзед, а таму ягоны дзед. Вось як выглядае аповяд, які дайшоў ад прадзеда Генадзю:
“На месцы  пераправы французаў, там, дзе карэта пайшла пад лёд, засталася адно палонка. Яна хутка пакрылася лёдам. Мясцовыя сяляне спрабавалі потым адшукаць затопленую карэту, але нічога не атрымалася – багна ўсё чыста засмактала. І паслей спрабавалі, ды нічога не выйшла: балотна-рачная жыжа праглынула некалькіх смельчакоў... Тут жа пойма рэчкі, багна. З тае пары ніхто больш не асмельваўся....”
Легенда гэта ці гістарычны факт – нікому не вядома, але дыму без агню не бывае. І потым, цікаўнасць замежных ваяжораў чым растлумачыць?.. Таму цалкам магчыма, што пад тоўстым слоем вады і торфа і хаваецца той самы напалеонаўскі скарб, за якім палююць не адно дзесяцігоддзе многія скарбашукальнікі.



Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

ГАЛАСАВАННЕ

Перед государственными СМИ поставлена задача освоения интернета. Как, на ваш взгляд, это повлияет на ситуацию в белорусском сегменте глобальной сети?

Конкуренция оживит обе стороны, интересных и качественных публикаций станет больше
Это благотворно повлияет на демократизацию интернет-пространства и поможет представить здесь весь спектр мнений
Госидеология наводнит виртуальное пространство и сможет шире проникнуть в среду не очень разбирающейся в идеологических тонкостях молодёжи
Интернет действительно превратится в «помойку» - и это отобьёт у многих желание посещать любые сайты
Интернет заполнится «казачками», которые будут только дезориентировать аудиторию
Ничего не изменится: ведь и сейчас существуют сайты госизданий
Мои предпочтения не изменятся: как читал независимые сайты, так и буду продолжать читать только их
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл