bulletгалоўнае онлайн:

Культура

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

У Вільні можна будзе пакаштаваць Вольскага

NV exclusive   Аўтар: I 12 лютага 2012 г. 00:03 Image 50164
Калі вам надарыцца быць у панядзелак у Вільні, завітайце ў рэстарацыю «Марцэлькіна клець». З сёмай да дзевятай вечара там будуць даваць Вольскага. 

Легендарны, хаця ўжо і былы лідэр культавага сярод апазіцыйна настроенай моладзі гурта Н.Р.М. («Незалежная рэспубліка Мроя»), стваральнік любімага шырокімі народнымі масамі музычнага праекта «Крамбамбуля», аўтар песеннай эпапеі, складзенай з дыялогаў «застабіла»-Саўкі і Грышкі-«змагара», па якой калі-небудзь будуць вывучаць эпоху Лукашэнкі на ўроках гісторыі, фігурант таямнічага «чорнага спісу», паўзабаронены на радзіме, Лявон Вольскі дасць канцэрт у Вільні, у рэстарацыі «Марцэлькіна клець» («Marceliukės Klėtis», Tuskulenu g. 35). 

Дзе, апрача як пакаштаваць Вольскага, можна выпіць і закусіць, зрабіўшы заказ па свайму смаку з меню на беларускай мове.

Канцэрт арганізаваны асацыяцыяй «StudAlliance» пры падтрымцы Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта. Можа, ня меў рацыі Станіслаў Шушкевіч, калі бэсціў ЕГУ ледзь не за наўмысную злачынную антыбеларускасць?

Колькі каштуюць квіткі і дзе іх узяць: Кошт квітка – 10 літаў (меней за 30 тысячаў беларускіх рублёў). Квіткі можна набыць у 104 аўдыторыі навучальнага корпуса ЕГУ ці па тэлефоне +370 675 16 062 (Кірыл). Таксама ёсць магчымасць заказаць квіткі праз электронны адрас student.ehu @ gmail.com. Колькасць квіткоў абмежаваная.

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

ГАЛАСАВАННЕ

Перед государственными СМИ поставлена задача освоения интернета. Как, на ваш взгляд, это повлияет на ситуацию в белорусском сегменте глобальной сети?

Конкуренция оживит обе стороны, интересных и качественных публикаций станет больше
Это благотворно повлияет на демократизацию интернет-пространства и поможет представить здесь весь спектр мнений
Госидеология наводнит виртуальное пространство и сможет шире проникнуть в среду не очень разбирающейся в идеологических тонкостях молодёжи
Интернет действительно превратится в «помойку» - и это отобьёт у многих желание посещать любые сайты
Интернет заполнится «казачками», которые будут только дезориентировать аудиторию
Ничего не изменится: ведь и сейчас существуют сайты госизданий
Мои предпочтения не изменятся: как читал независимые сайты, так и буду продолжать читать только их
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл