bulletгалоўнае онлайн:

Палітыка

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

Хто і за што даваў хабар палкоўніку Полудню?

NV exclusive   Аўтар: I 13 лютага 2012 г. 15:45 Image 50226
Цяпер былога наменсіка мінсітра ўнутраных спраў Яўгена Полудня вінавацяць яшчэ і ў хабары.

У дачыненні да яго ўзбуджана другая крымінальная справа -- за перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў асобай, якая займае адказнае становішча.

Пра гэта БелаПАН распавёў начальнік аддзела інфармацыі і сувязі з грамадскасцю Следчага камітэта Павел Траулька.
Паводле яго слоў, пры расследаванні ўстаноўлена, што Полудзень “сістэматычна на працягу доўгага перыяду атрымліваў ад службовых асоб органаў унутраных спраў матэрыяльныя каштоўнасці і грашовыя сродкі”.

Не хочацца абараняць Полудня – відаць, заслужыў, -- але ёсць шэраг пытанняў.

Калі Полудзень так доўга браў “грашовыя сродкі”, чаму тыя, хто пра гэта ведаў, не спынілі яго адразу?

Чаму за руку не затрымалі пры перадачы яму гэтых самых “каштоўнасцяў” тых, хто іх яму прынёс? Ну калі пра гэта раней было вядома, дык чаму не спынілі карупцыйную дзейнасць?

Чаму чалавека кінулі ў СІЗА і толькі цяпер “у ходзе папярэдняга следства правяраюцца новыя дадзеныя аб здзяйсненні ім іншых злачынстваў супраць інтарэсаў службы, а таксама дачыненне да супрацьпраўнай дзейнасці былога намесніка міністра службовых асоб праваахоўных органаў”?

Вядома, што пры прызначэнні на высокія пасады ўсіх без выключэння правяраюць уздоўж і ўпоперак. І калі на Полудні няма было дзе кляймо паставіць, дык чаго яго ўвогуле прызначылі? І куды глядзелі тыя правяраючыя? Вочы не бачылі, каго падсунулі на адказную пасаду ў МУС?

І, бадай, самае галоўнае: чаму маўчыць міністр Куляшоў? Чаму ад сораму не бяжыць са сваёй пасады? Альбо чаму не просіць прабачэння – Полудзень быў жа яго першым намеснікам! – маўляў, не заўважыў, што побач працаваў злачынца...
Чаму?..

З гісторыі справы

Былы намеснік міністра ўнутраных спраў быў затрыманы 8 снежня мінулага года, справа ў дачыненні да яго за злоўжыванне ўладай абослужбовымі паўнамоцтвамі Генпракуратура ўзбудзіла ў той жа дзень. 15 снежня палкоўніку было прад’яўлена абвінавачанне ў злоўжыванні ўладай або службовымі паўнамоцтвамі.

На пачатку лютага тэрмін расследавання крымінальнай справы і тэрмін утрымання Полудня пад вартай былі падоўжаны да 6 чэрвеня.
Абедзве крымінальныя справы ў дачыненні да Полудня злучаны ў адну вытворчасць.



Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

Дворник (13.02.2012 21:58)

Пора мусор разметать, чтоб чистоту и порядок соблюдать! http://www.belaruspartisan.org/bp-forte/?page=100&backPage=13&news=122309&newsPage=0 -- Белорусский партизан: "Бывший офицер милиции Линкус Динас Гедемино, ранее занимавший пост замначальника Фрунзенского РУВД (начальник милиции общественной безопасности), оказался на скамье подсудимых." "Динас Линкус был назначен на полковничью должность без необходимой в таких случаях аттестации, без медицинского освидетельствования, имея 9 неснятых дисциплинарных взысканий." "....в присутствии двух подполковников жестоко избил старшего офицера, руководителя районного отдела «Охраны»."

Виктория (13.02.2012 22:28)

Все как всегда, одни приёмы ко всем и к своим в том числе. Никогда в Беларуси не исчезнет обман. Цыгане по другому не могут, только воду мутить, да коней красть!

Дворник (13.02.2012 21:58) (14.02.2012 13:04)

Не ведаю хто Вы, але Вы напісалі на карысць ворагаў Беларусі. Ідзе замена кіраўніцтва МУС. Нічога законнага у дачыненньні да Палудня не адбываецца, кім бы ён не быў. Калі Куляшоў застанецца, значыць ён належыць да каманды тых, хто падмінае пад сябе зараз МУС. Самы просты спосаб павыкідваць чужых - узначаліць. Вось ужо і на месцы першага зама Куляшова сядзіць КДБист, што дапытваў Саннікава, Халіп, Радзіну. Мент - ахоўвай Марыну Коктыш, бо заўтра сам будзеш там, дзе цяпер Полудень, Пекарский. А што да Динаса Линкуса Гедемино. Дык гэта то е ж самае. Глядзіце самі. Замы (Полудень, Пекарский) - начальник Куляшоў. Зам (Динас Линкус) - начальник Гайдукевич малодшы. Замаў альбо на вуліцу, альбо ў турму. Начальства у цеплым кабінеце. Усе як мае быць, а Вы нечаму там радуецеся. На месцы Дінаса Лінкуса ужо стаіць новы алавяны салдацік. Служыць гаспадару!

ГАЛАСАВАННЕ

Перед государственными СМИ поставлена задача освоения интернета. Как, на ваш взгляд, это повлияет на ситуацию в белорусском сегменте глобальной сети?

Конкуренция оживит обе стороны, интересных и качественных публикаций станет больше
Это благотворно повлияет на демократизацию интернет-пространства и поможет представить здесь весь спектр мнений
Госидеология наводнит виртуальное пространство и сможет шире проникнуть в среду не очень разбирающейся в идеологических тонкостях молодёжи
Интернет действительно превратится в «помойку» - и это отобьёт у многих желание посещать любые сайты
Интернет заполнится «казачками», которые будут только дезориентировать аудиторию
Ничего не изменится: ведь и сейчас существуют сайты госизданий
Мои предпочтения не изменятся: как читал независимые сайты, так и буду продолжать читать только их
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл