bulletгалоўнае онлайн:

Культура

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

Шклопакеты ад Філіпа Кіркорава...

NV exclusive   Аўтар: I 14 лютага 2012 г. 12:28 Image 50251
Аджыўшыя свой век, струхлелыя вокны Храма Пакрова  Прасвятой Багародзіцы пры Талачынскім (Віцебская вобласць) манастыры  цяпер зіхацяць еўрабляскам, бо памяняны на сучасныя шклопакеты. А ўсяму “віною” расійская поп-зорка Філіп Кіркораў – кароль расійскай песеннай эстрады...

Але як сталася, што маскоўскі спявак, ды яшчэ такі вядомы, пранікнуўся хрысціянскай духоўнасцю і ахвяраваў на рамонт храма ў захалусным беларускім горадзе? Што яго звязвае з мясцовым праваслаўным храмам і гарадком Талачын? Пра гэта амаль нічога і нікому невядома, хіба толькі настаяцельніцы манастыра матухне Анфісе. Праўда, і яна не вельмі шматслоўная, відаць, не хоча, каб добрае імя артыста і ягоная богаўгодная справа залішне мільгацелі ў СМІ. Але ж добрае – на тое і добрае, каб пра яго ведалі...

Па словах самой матухны, яна родам з Украіны, але нейкі час слугавала Богу ў адным з расійскіх манастыроў. Там – у Расіі – і пазнаёмілася з Філіпам Кіркоравым. Кажа, што Філіп імкнецца да духоўнасці, што ў яго шырокая душа, і ўвогуле ён чалавек вельмі прыстойны. Ужо больш як паўгода матухна Анфіса ачольвае манастыр у Талачыне. Яе непакоіць, што старадаўні храм у занядбанні, і мала каму справы да яго. Між тым, Храму Пакрова Прасвятой Багародзіцы “жыццёва” патрэбна рэстаўрацыя. Разумеючы тое, настаяцельніца і звярнулася да Філіпа, каб той дапамог... І вось дзесяць вакон, абрамленыя дарагой лістоўніцай, вырабленыя па спецзаказу, прыхарошылі старадаўні храм у Талачыне.

“Калі я прыйшла ў манастыр, – расказвае яна, – ды пачала вывучаць гісторыю храма і сястрынскага корпуса, то зразумела, што гэта незвычайная і ўнікальная пярлінка не толькі талачынскай зямлі, але ўсяе Беларусі. Унікальнасць храма ў тым, што ён пабудаваны ў стылі позняга віленскага барока ў 1769 годзе, калі ў краіне ўжо не будавалі ў такім стылі. Падобных архітэктурных помнікаў амаль не засталося, адно можа Свята-Благавешчанскі манастыр у Лядах – гэта на Міншчыне. Быў, праўда, яшчэ Мсціслаўскі Пустынскі манастыр на Магілёўшчыне, але не захаваўся... Вось і атрымліваецца, што талачынскі храм – адзіная кветачка архітэктурная, якая расцвіла на беларускай зямлі познім барока і дасюль не ачахла.”

Цяпер лёсам манастыра і храма пачала апекавацца і мясцовая талачынская ўлада, жыллёва-камунальная гаспадарка, будаўнічае ўнітарнае прадпрыемства “Друць”... Але дапамога зводзіцца ў асноўным да дробных ахвяраванняў ды помачы ў гаспадарцы. А вось на капітальную рэстаўрацыю грошай не хапае. Таму матухна Анфіса і звярнулася ў Міністэрства культуры, каб тыя зрушылі справу з месца. Яно і зразумела: у Расіі ды Беларусі занядбаных манастыроў і храмаў, роўна як і старадаўніх помнікаў архітэктуры – вялікае мноства, а Кіркораў – адзін... На ўсе вокны-шклопакеты ніякіх грошай не хопіць, нават калі ты   і сам “кароль” эстрады...


Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

ГАЛАСАВАННЕ

Перед государственными СМИ поставлена задача освоения интернета. Как, на ваш взгляд, это повлияет на ситуацию в белорусском сегменте глобальной сети?

Конкуренция оживит обе стороны, интересных и качественных публикаций станет больше
Это благотворно повлияет на демократизацию интернет-пространства и поможет представить здесь весь спектр мнений
Госидеология наводнит виртуальное пространство и сможет шире проникнуть в среду не очень разбирающейся в идеологических тонкостях молодёжи
Интернет действительно превратится в «помойку» - и это отобьёт у многих желание посещать любые сайты
Интернет заполнится «казачками», которые будут только дезориентировать аудиторию
Ничего не изменится: ведь и сейчас существуют сайты госизданий
Мои предпочтения не изменятся: как читал независимые сайты, так и буду продолжать читать только их
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл