bulletгалоўнае онлайн:

Палітыка

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

Затрыманы маладафронтавец Іван Шыла

NV exclusive   Аўтар: I 14 лютага 2012 г. 16:28 Image 50272
Актывіста зарэгістраванай у Чэхіі маладзёжнай арганізаціі “Малады Фронт” Івана Шылу затрымалі каля пад’езду дома, дзе знаходзіцца ПЭН-цэнтр. 

Іван з’яўляецца адным з арганізатараў урачыстай цырымоніі, падчас якой запланавана ўручэнне прэміі “Люблю Беларусь” у некалькіх намінацыях. 

ПЭН-центр знаходзіцца на тэрыторыі Савецкага раёна сталіцы. Магчыма, менавіта туды спачатку адвезлі Івана. Летась яго завочна пакаралі арыштам на 20 сутак за правядзенне пікету каля папраўчай калоніі ў Горках, дзе лідар арганізацыі Зміцер Дашкевіч адбываў пакаранне.

 Апроч таго, Іван Шыла павінен адседзець двое сутак за ўдзел у адной з так званых маўклівых акцый, якія летась мелі месца ў сталіцы і іншых гарадах краіны.

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

надзея (14.02.2012 19:48)

Спадар Рыгоравіч! Ты маеш трох такіх сыноў. Паспрабуй уявіць, што хтосьці зь іх будзе на яго месцы.

TO надзея (14.02.2012 19:48) (15.02.2012 10:12)

Гэты Аляксандр Рыг..рыг-рыг-рыг-рыгоравіч па беларуску не чытае. Гадоў колькі таму ён перад тэлекамерамі казаў што яму поўгадзіны кніжку пачытаць і ён загаворыць па-беларуску. Прайшло колькі гадоў і на IV-м "Всебелорусском Собрании" на палымяную прамову беларускі, якае жыве ў Эстоніі, але не гледзячы на гэта амаль 30 хвілін гаварыла годна па-беларуску Рыг-рыг-рыг..рыгоравіч здолеў вымавіць наступнае: ДЗЯКУЙ ВАМ ВЯЛІКАЕ за цудоўную беларускую мову. І вельмі усцешыўся сваімі посьпехамі у беларускай. Але ж справа у тым, што прэзідент беларусаў не зразумеў нават, што і тыя тры словы ён вымавіў з памалкаю: ГЭТА У РУСКАЙ СПАСИБО СРЕДНЕГО РОДА ПА-БЕЛАРУСКУ БУДЗЕ ДЗЯКУЙ ВАМ ВЯЛІКІ - МУЖЧЫНСКІ РОД. Падручнік падараваны Рыг-рыг-рыг..рыгоравічу Кастусёвым мабыць Міколка Аляксандравіч адабраў у бацькі. НЯМА КАЛІ ЗАЗІРНУЦЬ КАК МОЖНА БЫЛО БЕЛАРУСЦЫ З ЗАМЕЖЖА ПРАВІЛЬНА ПА-БЕЛАРУСКУ ТРЫ СЛОВЫ СКАЗАЦЬ: СПАСИБО ВАМ БОЛЬШОЕ.

ГАЛАСАВАННЕ

Перед государственными СМИ поставлена задача освоения интернета. Как, на ваш взгляд, это повлияет на ситуацию в белорусском сегменте глобальной сети?

Конкуренция оживит обе стороны, интересных и качественных публикаций станет больше
Это благотворно повлияет на демократизацию интернет-пространства и поможет представить здесь весь спектр мнений
Госидеология наводнит виртуальное пространство и сможет шире проникнуть в среду не очень разбирающейся в идеологических тонкостях молодёжи
Интернет действительно превратится в «помойку» - и это отобьёт у многих желание посещать любые сайты
Интернет заполнится «казачками», которые будут только дезориентировать аудиторию
Ничего не изменится: ведь и сейчас существуют сайты госизданий
Мои предпочтения не изменятся: как читал независимые сайты, так и буду продолжать читать только их
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл