Апазіцыя зноў не падзяліла пасады
Сітуацыя развіваецца па звыклых сцэнарах. З аднаго боку, каардынатар кампаніі “За справядлівыя выбары” Віктар Карнеенка заявіў, што паміж палітычнымі структурамі дасягнутая дамоўленасць аб сумеснай працы па падрыхтоўцы і правядзенні назірання за парламенцкімі выбарамі. З другога боку, есць і тыя, хто мае свой пункт погляду і свае падыходы, таму да агульных дамоўленасцяў не далучыўся.
Сярод тых, хто не разам з усімі, Віктар Карніенка назваў структуру, да кіраўніцтва якой доўгі час меў непасрэднае дачыненне, -- Рух “За свабоду”.
З таго боку адказалі.
“Рух «За Свабоду» гатовы назіраць за "выбарамі-2012" на роўных з іншымі палітычнымі суб’ектамі”, -- такім чынам намеснік старшыні арганізацыі Юрась Губарэвіч пракаментаваў заяву кампаніі “За справядлівыя выбары” наконт дамоўленасцяў аб сумесным назіранні.
Паводле Юрася Губарэвіча, падчас кампаніі назірання на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года, якая меркавалася супольнай, структуры Руху былі збольшага адсунуты ад удзелу ў ёй.
Каб пазбегнуць памылак назірання на мінулых выбарах, Рух "За Свабоду” да пачатку сёлетняй кампаніі прапанаваў яе ўдзельнікам размеркаваць накірункі (вылучэнне ў камісіі, у назіральнікі, інфармацыйная праца, распрацоўка зменаў у заканадаўства) і стварыць каардынацыйную раду з удзелам зацікаўленых суб’ектаў, якія здольныя зрабіць рэальны ўнёсак у правядзенне кампаніі, але гэта прапанова была праігнаравана.
“Роля Партыі “Справядлівы свет” – а менавіта яна галоўны ініцыятар кампаніі “За справядлівыя выбары” – у выбарчай кампаніі не да канца ясная. Вядома, што былыя камуністы не настроены падтрымліваць супольную пазіцыю большасці палітычных суб’ектаў наконт абавязковага зняцця кандыдатаў перад галасаваннем. Да ўсяго пасады каардынатараў кампаніі “За справядлівыя выбары” размеркаваныя без уліку меркавання Руху “За Свабоду”, а таксама Партыі БНФ - структур, якія маюць істотны досвед назірання і вылучэння ў камісіі. Таму не выключана, што нам давядзецца працаваць аўтаномна”, – каментуе сітуацыю Юрась Губарэвіч.
Тэм не меньш Губарэвіч паабяцаў, што Рух падтрымлівае ўсё, што сказана ініцыятарамі кампаніі “За справядлівыя выбары”, і спадзяецца, што на далейшых этапах працы атрымаецца знайсці агульную мову і скаардынаваць дзейнасць.
Адным словам, апазіцыя зноў і не разам, і не паасобку.





галоўнае онлайн:


Аўтар:
Навіны
абмеркаванне
агей (15.02.2012 12:07)
На жаль, хутчэй за ўсё, не падзеляць грошай, таму і сварацца, абіраючы апошнія кроплі спадзявання на апазіцыю. Асабліва непрыемна выглядае ў гэтым плане пан Мілінкевіч.
НеГей (15.02.2012 13:00)
Там дзе камуністы - там заўсёды раздрай.
Леонтий Усталый (15.02.2012 13:05)
Печально это всё, конечно. Но, я бы лично не хотел, что бы сейчас почти что на двадцатом году ударного колхозостроительства, лидеры нашей оппозиции взялись за ум и начали бы делать что-то разумное, доброе, вечное. Слишком много надежд многих людей похоронили эти господа за прошедшее время. И похоронят еще. Это у страны всегда есть и будет шанс возродиться. А у конкретных людей конкретного возраста этого шанса уже нет или скоро не будет. Да и будет ли он у их детей и внуков? Спорьте дальше, господа.
NY (15.02.2012 20:04)
Посмотрите, пожалуйста, видеоролик, в котором снялись те, кто будет наблюдателями на выборах. Послушайте, почему они собираются в воскресенье 4 марта не отдыхать после рабочей недели, а проснуться рано утром и почти на сутки отправиться на избирательный участок. Не знаю, что ещё можно добавить к их словам - разве только то, что каждый наблюдатель может защитить голоса тысяч избирателей на своём участке. В ваших руках судьба голосов ваших тех, кого вы каждый день встречаете в лифте вашего дома, в магазине, тех, кто ждёт с вами одного трамвая. От вас зависит, посчитают их голоса правильно или украдут. Записывайтесь в наблюдатели – через «Гражданина Наблюдателя», «Голос», «Росвыборы» или любую другую организацию, занимающуюся наблюдением. Все вместе мы сможем сделать выборы в России честными. (http://www.echo.msk.ru/blog/mpetukhov/859194-echo/)
Леонтий Усталый (15.02.2012 21:11)
Мне кажется, что очень многие и в России, и у нас искренне верят в то, что после «честных» выборов наступит всеобщее благоденствие и, если кому-нибудь и придётся впредь напрячься, так это только новой «честно» избранной власти. Типа, мы-то уже своё отнапрягали. Ничего подобного. Его Величество Раскол. Что с ним будут делать? Штопать колючей проволокой или замазывать нравственными призывами? Демократия (перефразирую не помню кого) не гарантирует обеда, она гарантирует только обеденный перерыв.