Мінскі касцёл ладзіць набажэнствы для літоўцаў
Кожную нядзелю а 10 раніцы ў мінскім касцёле св. Сымона і св. Алены будзе адбывацца святая Імша на літоўскай мове.
12 лютага літургію цэлебраваў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. У набажэнстве ўдзельнічалі шматлікія вернікі, у тым ліку і прадстаўнікі літоўскай дыяспары.
Набажэнствы на літоўскай мове раней ніколі не ладзіліся ў беларускіх храмах. Прадстаўнікі літоўскай дыяспары выказвалі падзяку за магчымасць маліцца на роднай мове.
Пасля святой Імшы Мітрапаліт Кандрусевіч асвяціў ваду, якую па традыцыі будуць раздаваць жадаючым у час Вялікага посту.

Крынiца: Народная Воля

галоўнае онлайн:

Аўтар:
Навіны
абмеркаванне