Пракуратура высветліла, што на Міншчыне не ахоўваюць гістарычную спадчыну
Пракуратура патрабуе прыцягнуць да адказнасці тых службовых асобаў, якія дапусцілі парушэнне заканадаўства ў справе забеспячэння захоўвання гісторыка-культурных каштоўнасцяў, ажыццяўлення рэстаўрацыйных прац на найбольш важных аб’ектах гістарычнай спадчыны.
Праверкі паказалі, што ў Бярэзінскім, Чэрвеньскім, Уздзенскім, Лагойскім і некаторых іншых раёнах не распрацаваныя праграмы па ахове гістарычнай спадчыны. Не вядзецца кантроль за выкананнем работ.
Не распрацаваны ніводны праект зонаў аховы сядзібы “Ігнацічы” ў Калініне, паркавага комплекса ў Сёмкава, сядзібы Прушынскага ў Каралішчавічах, паркавага комплекса ў Новым Полі.
У Лагойскім раёне з 69 аб’ектаў толькі на 9 усталяваныя ахоўныя дошкі. У Бярэзінскім раёне дошак няма ні на адным з 30 аб’ектаў. Такая ж сітуацыя ў Пухавіцкім, Чэрвеньскім, Мінскім і шэрагу іншых раёнаў.
У аддзеле культуры Мінскага райвыканкама пашпарты ёсць толькі на 42 аб’екта з 98. Апроч таго, адсутнічае праектная дакументацыя зон аховы на аб’екты гісторыка-культурнай спадчыны з рэжымамі іх утрымання і выкарыстання.
Калі пракуроры абследавалі рэшткі сядзібна-паркавага комплекса “Пукава” сярэдзіны ХІХ стагоддзя што ў Сунаях Капыльскага раёна, высветлілася, што філіял “Лакнея” “Прыорлізінгу” не выканаў неабходныя мерапрыемствы, каб захаваць аб’ект спадчыны: дамы ў кепскім стане, рамонт не рабіўся, унутры смецце, уваход даступны для ўсіх жадаючых. Маладыя дрэвы разбураюць фундамент гістарычнага будынку. Каля яго бытавыя адкіды. І гэта не адзінкавы прыклад.





галоўнае онлайн:


Аўтар:
Навіны
абмеркаванне