bulletгалоўнае онлайн:

Грамадства

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

Дык узаемна?

NV exclusive   14 лютага 2012 г. 21:29 Image 50290
У трэці раз грамадзкай арганізацыяй «Малады Фронт» былі ўганараваныя тыя, чыю дзейнасць у розных сферах грамадзкага жыцця можна ёміста акрэсліць кароткім выразам «Люблю Беларусь».

У гэты раз выбіраць аднаго «Змагара году» палічылі некарэктным, уганарваўшы адразу некалькі асобаў, у тым ліку журналіста Андрэя Пачобута, палітвязняў Статкевіча, Беляцкага ды інш., Мікіту Ліхавіда, галоўнага рэдактара сайта «Народнай Волі» Дзмітрыя Галко, прадпрымальніка Андрэя Бандарэнку.

У «беларусізацыі» прыз узяў гамяльчанін Ігар Случак, які дапякаў дзяржаўныя ўстановы краіны патрабаваннем адказваць на ягоныя запыты па-беларуску. У намінацыі Pro-Belarus адзначаецца чалавек ці арганізацыя, якая найбольш спрыяе вядомасці пра Беларусь сярод замежнікаў. Пераможцам у ёй стаў былы пасол Украіны ў Беларусі Раман Бяссмертны. У намінацыі «Палітыка» перамог Вячаслаў Дзіянаў - за «маўклівыя рэвалюцыі». Не застаўся без узнагароды арганізатар «Стоп-бензіну» Арцём Шаркоў. Ён перамог у намінацыі «Грамадская чыннасць».

Пераможца ў намінацыі «Спорт», на жаль, не атрымае ўзнагароды ўжо ніколі. Кіраўнік федэрацыі амерыканскага футбола Ігар Жукоўскі загінуў у аўтакатастрофе яшчэ ў кастрычніку. Менавіта стараннямі Ігара ў Мінску з’явіўся клуб з прыгожай назвай «Ліцвіны».

У «Культуры», дзе сярод намінантаў быў Сяргей Міхалок, тым не менш упэўненую перамогу атрымала Юлія Ляшкевіч і кампанія «Будзьма» за ролік па гісторыі Беларусі. Нарэшце ў  намінацыі «Журналістыка» перамагла Марына Коктыш.

Пасля ўручэння прэміі «Наша Ніва» запытала ў пераможцаў і прысутных, за што ж яны любяць Беларусь:

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

mikalaj-achyzha (14.02.2012 21:59)

Віншую ўсіх! Дзякуй за руплівасць, шчырасць, змаганне! І нам любоў дапаможа звярнуць завалы з дарогі Беларусі да шчасця!

Тутэйшы (14.02.2012 21:59)

Дзякуй "Маладому фронту"! Дзякуй пераможцам, у тым ліку - з- "Народнай волі"! Усім - мае віншаваньні. Любіце Беларусь. Гэта будзе ўзаемна. Абавязкова будзе!

ГАЛАСАВАННЕ

Перед государственными СМИ поставлена задача освоения интернета. Как, на ваш взгляд, это повлияет на ситуацию в белорусском сегменте глобальной сети?

Конкуренция оживит обе стороны, интересных и качественных публикаций станет больше
Это благотворно повлияет на демократизацию интернет-пространства и поможет представить здесь весь спектр мнений
Госидеология наводнит виртуальное пространство и сможет шире проникнуть в среду не очень разбирающейся в идеологических тонкостях молодёжи
Интернет действительно превратится в «помойку» - и это отобьёт у многих желание посещать любые сайты
Интернет заполнится «казачками», которые будут только дезориентировать аудиторию
Ничего не изменится: ведь и сейчас существуют сайты госизданий
Мои предпочтения не изменятся: как читал независимые сайты, так и буду продолжать читать только их
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл