Іран абвяргае звесткі аб спыненні экспарта нафты ў 6 краінаў Еўрасаюза
Ізраільская газета Jerusalem Post перадае словы прадстаўніка Міністэрства нафты, які паведаміў, што такое рашэнне было б абнародавана Вярхоўным саветам па нацыянальнай бяспецы.
Але раней іранскі тэлеканал Press TV паведамляў інфармацыю аб спыненні паставак нафты ў 6 еўрапейскіх краінаў у адказ на санкцыі супраць Ірана. Санкцыі прадугледжваюць спыненне імпарту нафты з Ірана з другога паўгоддзя 2012 года. У той жа час афіцыйны Тэгеран папярэджваў, што сам гатовы спыніць экспарт нафты ў любы момант.
Экспарт нафты ў Еўропу складае адну пятую ад усяго экспарту Ірана (каля 600 барэлей у суткі). Краінам Еўрасаюзу ў выпадку спынення імпарта нафты з Ірана давядзецца шукаць іншых прадаўцоў. Забяспечыць рынак паабяцала Саўдаўская Аравія.
Іран у Азіі шукае цяпер замену еўрапейскім партнерам. У студзені 2012 года Індыя падвысіла імпарт нафты з Ірана на 37% у параўнанні з мінулым годам.
ЗША і краіны Еўрасаюза ўвялі санкцыі супраць Ірана з-за падазрэння, што Іран развівае ядзерную праграму, каб стварыць зброю масавага знішчэння.





галоўнае онлайн:


Аўтар:
Навіны
абмеркаванне