bulletгалоўнае онлайн:

Грамадства

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

Нясіце старызну ў вогнішча

NV exclusive   Аўтар: I 16 лютага 2012 г. 14:52 Image 50408

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае дзяцей і дарослых на музейныя мерапрыемствы, прысвечаныя святкаванню на Беларусі старажытнага свята Масленіца.

19 лютага адбудзецца “Сустрэча Масленіцы”, а 26 -- “Провады Масленіцы”. Святочныя мерапрыемствы ў гэтыя дні будуць працягвацца з 11 да 16 гадзін. Канцэрт фальклорных калектываў пачнецца а 12 гадзіне. Падчас свята можна даведацца, што значыць “Масленіца” і як у старажытнасці яна святкавалася: з якіх свят і прысвятак складалася, якія стравы падаваліся да стала і каму аказвалі асаблівую пашану.

Асаблівасцю свята “Сустрэча Масленіцы” стане паказ унікальных абрадаў і традыцыйных элементаў святкавання Масленіцы, сумесны выраб пудзіла Зімы, якое спальвалася ў апошні дзень святочнага тыдня – Даравальную нядзелю.

“Провады Масленіцы” уразяць асаблівай весялосцю і гуллівасцю, характэрнымі для Праводнай нядзелі – апошняга дня масленічнага тыдня. Менавіта ў гэты дзень і будзе спалена вырабленая ў дзень сустрэчы Масленіцы пудзіла Зімы. Калі ж вы хочаце пазбавіцца ад старых праблем і турбот, нясіце старызну, якую таксама спаліце на гэтым вогнішчы.

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

ГАЛАСАВАННЕ

Перед государственными СМИ поставлена задача освоения интернета. Как, на ваш взгляд, это повлияет на ситуацию в белорусском сегменте глобальной сети?

Конкуренция оживит обе стороны, интересных и качественных публикаций станет больше
Это благотворно повлияет на демократизацию интернет-пространства и поможет представить здесь весь спектр мнений
Госидеология наводнит виртуальное пространство и сможет шире проникнуть в среду не очень разбирающейся в идеологических тонкостях молодёжи
Интернет действительно превратится в «помойку» - и это отобьёт у многих желание посещать любые сайты
Интернет заполнится «казачками», которые будут только дезориентировать аудиторию
Ничего не изменится: ведь и сейчас существуют сайты госизданий
Мои предпочтения не изменятся: как читал независимые сайты, так и буду продолжать читать только их
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл